Вікіпедыя:Выдатныя артыкулы

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ВА
✯
Выдатныя артыкулыартыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з самых лепшых артыкулаў праекта. Выдатныя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Пры гэтым яны павінны адпавядаць пэўным патрабаванням.

Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, выдатныя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу.

Існуюць таксама Добрыя артыкулы, якія пакуль не адпавядаюць усім крытэрыям выдатных, але набліжаюцца да іх па якасці.

Усе выдатныя артыкулы адзначаны знакам ✯ у верхнім правым вугле сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам унізе артыкула.
Колькасць выдатных артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 84. Гл. таксама Пералік выдатных артыкулаў з датамі абрання.

Каляндар

Нядаўна абраныя выдатнымі артыкулыПравіць

Плакат, на якім выяўлены Адам Ланг.

«Прывід пяра» (англ.: The Ghost Writer) — палітычны трылер 2010 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Прывід[en]» англійскага пісьменніка Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Юэн Мак-Грэгар, Пірс Броснан, Кім Кэтрал[en] і Алівія Уільямс[en].

«Прывідамі пяра» ў выдавецкіх колах называюць літаратурных наймітаў, творчыя пакуты якіх нікому не вядомыя, але вынікі працы якіх робяцца лідарамі продажаў. Адзін з іх гіне, не паспеўшы выканаць замову — мемуары былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Адама Ланга. Каб скончыць кнігу, выдавецтва наймае новага «прывіда». Ён яшчэ не здагадваецца, што гэтая праца можа аказацца смяротна небяспечнай, бо біяграфія прэм’ера закранае і дзяржаўныя таямніцы. (далей…).


«Hair Peace Salon» выступае на фестывалі «Басовішча» (2005 год)

«Hair Peace Salon» (бел.: Салон міра і валасоў) — брыт-поп і паўэр-поп(англ.) бел. гурт з Мінска, адзін з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-рока. Яго музыка вылучаецца ў большасці англамоўнай лірыкай з эмацыйнай падачай і рэзкімі перападамі настрою ў спевах. Гурт быў заснаваны ў 1998 годзе і выдаў поўнафарматны альбом «Gentleman», а таксама з тузін сінглаў і EP(руск.) бел.. У сярэдзіне 2013 года музыкі прыпынілі супрацоўніцтва і некаторыя людзі з апошняга складу гурту, уключаючы франтмена і сузаснавальніка Алега Вяля, сфармавалі беларускамоўны рок-гурт «Bristeil», за якім у 2017 годзе з’явілася нараджэнне сольнага электроннага праекта музыкі «Helaiv» (далей…).


Вакзал Сен-Лазар, дзе Верані́к шукае Аляксандра

«Падвойнае жыццё Веранікі» (фр.: La double vie de Véronique, польск.: Podwójne życie Weroniki) — двухмоўны фільм польскага кінарэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага, зняты ў 1991 годзе пры ўдзеле Польшчы, Францыі і Нарвегіі. Гэты фільм з’яўляецца першай карцінай кінарэжысёра, якую ён часткова здымаў за межамі Польшчы.

Фільм расказвае гісторыю дзвюх маладых жанчын: польскай харысткі Веронікі і, як дзве кроплі вады падобнай на яе, французскай настаўніцы музыкі Веранік. Жанчыны не ведаюць пра існаванне адна адной, але звязаны таямнічай эмацыйнай сувяззю (далей…).


Збігнеў Прайснер

Збі́гнеў Пра́йснер (нар. 1955) — польскі кампазітар, адзін з найбольш выдатных кампазітараў кіно свайго пакалення. На працягу многіх гадоў Прайснер шчыльна супрацоўнічаў з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім і сцэнарыстам Кшыштафам Пясевічам. Музыка, якую Прайснер напісаў да фільмаў Кеслёўскага «Дэкалог», «Падвойнае жыццё Веранікі», «Тры колеры: Сіні», «Тры колеры: Белы» і «Тры колеры: Чырвоны», прынесла яму сусветнае прызнанне.

Яго кампазітарскі стыль уяўляе сабой вольную форму танальнага неарамантызму, з заўважным уплывам Паганіні і Яна Сібеліуса. Прайснер падкрэслівае важнасць мелодыі ў музыцы і лічыць сучасную музыку, пазбаўленую мелодыі, штучнай (далей…).


P countries-green.png

ГеаграфіяПравіць

P history grea.png

ГісторыяПравіць

P social sciences-green.png

Культура і грамадстваПравіць

P art-green.png

МастацтваПравіць

Архітэктура Беларусі: Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак у ГроднеКасцёл Святога Сымона і Святой АленыМірскі замакНясвіжскі палацава-паркавы комплексГродзенскі Стары замак
  • Кінематограф:
Фільмы: Аперацыя «Арго»Бясслаўныя вырадкіІдзі і глядзіПадвойнае жыццё ВеранікіПралятаючы па-над гняздом зязюліПрывід пяраТорТрон: Спадчына
  • Музыка:
Гурты: Hair Peace Salon
Кнігі: Гульня тронаў
P economie blue.svg

Эканоміка і фінансыПравіць

P physics-2 blue1.png

НавукаПравіць

P transport-green.png

Тэхніка і прамысловасцьПравіць

P religion-green.png

Філасофія і рэлігіяПравіць

P vip red1.png

АсобыПравіць

P sport-green.png

Спорт і забавыПравіць