Тэатр Вялікага Княства Літоўскага ― сінтэтычнае мастацтва XIV—XVIII стагоддзяў, якое спалучае ў сваіх творах выразныя сродкі драматургіі, акцёрскай гульні, рэжысуры, жывапісу, музыкі.
Тэатральнае мастацтва Вялікага Княства Літоўскага бярэ пачатак у народным тэатры, які ўзнік на аснове старажытных абрадаў, гульняў, карагодаў, паказаў вандроўных акцёраў-скамарохаў. З XVI ст. бытаваў народны лялечны тэатр батлейка. У XVII ст. узнікла народная драма. Характэрнай асаблівасцю школьнага тэатра XVI—XVII ст. была сатырычная накіраванасць яго інтэрмедый. З’явіліся прыгонныя, аматарскія і прафесійныя тэатры. (далей…).
|
Наступле́нне на Тры́палі (кодавая назва аперацыі: «Паво́дка го́днасці»; контраперацыя сіл УНА: «Вулка́н гне́ву») — наступальная аперацыя Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) на чале з фельдмаршалам Халіфа Хафтарам, які падпарадкоўваецца Палаце прадстаўнікоў Лівіі (ППЛ), супраць сіл Урада нацыянальнага адзінства (УНА) прэм’ер-міністра Фаіза Сараджа, мэтай чаго была лівійская сталіца Трыпалі.
Ваенная інтэрвенцыя Турцыі стала ключавым момантам і ў далейшым прывяла ўрад Сараджа да поспеху ў справе супрацьстаяння з Хафтарам. (далей…).
|
Бе́ла-чырво́на-бе́лы сцяг — дзяржаўны сцяг Беларусі з 19 верасня 1991 па 14 мая 1995 года, адзін з нацыянальных сімвалаў беларусаў.
Датай стварэння эскіза сцяга лічыцца 1917 год, а яго аўтарам — Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Пры тым выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга беларусамі вядома і з ранейшых гадоў. Успрыняцце сцяга як нацыянальнага можна патлумачыць яго адпаведнасцю колеравай гаме ў народнай традыцыі і мастацкім гусце — чырвоныя элементы на белай аснове называюць самым распаўсюджаным спалучэннем у беларускім арнаменце. (далей…).
|
«Пы́ха і перадузя́тасць» (англ.: Pride and Prejudice) — шасцісерыйны брытанскі міні-серыял 1995 года, пастаўлены па аднайменным рамане англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін. Адаптацыяй кнігі займаўся сцэнарыст Эндру Дэвіс, рэжысёрскае крэсла заняў Сайман Лэнгтан, а спрадзсіравала карціну Сью Біртвістл. Ролі Элізабэт Бэнэт і містэра Дарсі выканалі Джэніфер Эль і Колін Фёрт. Вытворчасцю міні-серыяла займалася карпарацыя BBC пры дадатковай фінансавай падтрымцы амерыканскай тэлесеткі A&E.
Міні-серыял 1995 года стаў сёмай экранізацыяй раману. Папярэднія адаптацыі для кіно і тэлебачання выходзілі ў 1938, 1940, 1952, 1958, 1967 і 1980 гадах. Восьмай стала пастаноўка 2005 года. (далей…).
|