Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы
|
На гэтай старонцы адбываецца абранне выдатных артыкулаў, якія можна прылічыць да адных з найлепшых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі.
Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу выдатнага, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да артыкула і працэдурай вылучэння!
Калі артыкул даволі харошы, але ўсё ж не адпавядае патрабаванням да выдатных артыкулаў, яго можна вылучыць на атрыманне статусу добрага.
Абмеркаванне пазбаўлення статусу выдатнага адбываецца на гэтай старонцы.
Выдатныя артыкулы павінны мець высокі ўзровень якасці. У дадатак да агульных правіл, датычных артыкулаў Вікіпедыі, выдатныя артыкулы павінны быць:
- Якасна складзенымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на высокім узроўні і не ўтрымліваць памылак.
- Поўнымі і рознабаковымі: раскрываць тэму ў поўным аб'ёме, улічваць усе значныя факты і меркаванні.
- Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі любое невідавочнае сцвярджэнне можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры.
- Мець зноскі і спасылкі на крыніцы: у тэксце артыкула каля сцверджанняў, важных як для артыкула ў цэлым, так і для яго раздзелаў, а таксама каля лікавых дадзеных, павінны быць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, аформленыя ў выглядзе зносак. Для крыніц вялікага аб'ёму (кнігі, артыкулы з аб'ёмам, большым за 15-20 старонак) у зносцы трэба ўказваць пэўныя старонкі або раздзелы.
- Нейтральнымі: асвятляць тэму справядліва і непрадузята.
- Стабільнымі: калі змест артыкула не з'яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
- З уводзінамі: утрымліваць не менш за 3-4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
- Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
- Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстання.
- Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
- Мець катэгорыі і інтэрвікі (калі ў іншых моўных раздзелах ёсць артыкулы-адпаведнікі).
Пажадана (але не абавязкова):
- Няўнасць адной ці некалькіх ілюстрацый.
- Спасылка на адпаведную катэгорыю ў Вікісховішчы (калі яна існуе).
- Афармленне бібліяграфіі з дапамогай адпаведных шаблонаў ({{кніга}}, {{артыкул}}, {{cite web}}, падрабязней гл. даведку).
Можа адсутнічаць:
- Спіс літаратуры, але тады абавязкова павінны быць вонкавыя спасылкі на рэсурсы ў Сеціве.
- Спасылкі на рэсурсы ў Сеціве, але тады павінен быць спіс літаратуры.
АбраннеПравіць
- Памеры артыкула асаблівай ролі не іграюць, трэба зыходзіць са зместу і ступені раскрыцця тэмы.
- Калі вы галасуеце
Супраць ці
Слабае супраць артыкула, абавязкова патлумачце прычыну.
- Артыкул павінен знаходзіцца на старонцы абрання не менш за адзін месяц і не больш за тры.
- Колькасць галасоў
За павінна быць не меншай за чатыры (або тры галасы, калі чалавек, які высунуў артыкул на намінацыю, не галасаваў).
- Калі артыкул не быў абраны, то наступная яго намінацыя мае быць не менш чым праз месяц.
Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:
За — шаблон {{За}};
Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Супраць — шаблон {{Супраць}}.
Калі вы галасуеце " Устрымліваюся" ці "
Супраць", калі ласка, патлумачце прычыну.
КандыдатыПравіць
Калі ласка, дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю :). Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны.
Максім ГоркіПравіць
Прапаную рознабаковы і арыгінальна складзены артыкул пра пісьменніка. Віт; размовы 14:46, 21 снежня 2020 (+03)
ГаласаваннеПравіць
- За, pr12402, 30 снежня 2020
- Устрымліваюся. Не маю нічога супраць перакладаў з іншых раздзелаў Вікіпедыі, але яны павінны быць якаснымі, зробленымі УРУЧНУЮ і не мець слядоў машыннага перакладу. Інакш выходзіць абы што. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:17, 21 студзеня 2021 (+03)
ЗаўвагіПравіць
Гэты арыгинальна складзены артыкул пераклад з РуВікі. Месцамі без слоўніка, напр. обосноваться перакладзена як абгрунтавацца і г.д. Не хацелася б, каб людзі галасавалі, не чытаючы артыкул. --JerzyKundrat (размовы) 20:45, 30 снежня 2020 (+03)
- Артыкул аднак не калька з рускага раздзела. Ёсць арыгінальныя главы пра беларускія пераклады, беларускі тэатр і ўкраінскую літаратуру. Віт; размовы 09:38, 18 лютага 2021 (+03)
Мікалай II (імператар расійскі)Правіць
Прапаную якасны артыкул пра гістарычную асобу. Віт; размовы 12:30, 19 снежня 2020 (+03)
ГаласаваннеПравіць
ЗаўвагіПравіць
У фільмаграфіі няма «Мацільды» --JerzyKundrat (размовы) 12:55, 19 снежня 2020 (+03)
НасякомыяПравіць
Прапаную добра прапрацаваны артыкул на заалагічную тэму. Віт; размовы 10:53, 18 снежня 2020 (+03)
ГаласаваннеПравіць
- За DBatura (размовы) 16:26, 28 снежня 2020 (+03)
- Устрымліваюся. Не маю нічога супраць перакладаў з іншых раздзелаў Вікіпедыі, але яны павінны быць якаснымі, зробленымі УРУЧНУЮ і не мець слядоў машыннага перакладу. Інакш выходзіць абы што. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:18, 21 студзеня 2021 (+03)
ЗаўвагіПравіць
Даволі добры пераклад рускамоўнага артыкула, але вычытка патрабуецца. --JerzyKundrat (размовы) 11:14, 18 снежня 2020 (+03)
- Па-троху вычытваю. Не зразумеў сэнс гэтай праўкі Віт; размовы 15:49, 19 снежня 2020 (+03)
Процьма бітых спасылак. --JerzyKundrat (размовы) 09:25, 22 снежня 2020 (+03)
- «Вывучэнне насякомых» не перакладзена, там усё рускi тэкст. DBatura (размовы) 16:31, 28 снежня 2020 (+03)
Пачытаў наўгад «Грудзі» і «Крылы» — відавочны аўтапераклад скажае сэнс. --JerzyKundrat (размовы) 22:39, 14 студзеня 2021 (+03)
Карабахскі канфліктПравіць
Прапаную артыкул на атрыманне статуса. Грунтоўны, поўны, структураваны. Віт; размовы 19:18, 16 снежня 2020 (+03)
ГаласаваннеПравіць
- Супраць, падзеі даведзены да 2016 года, з таго часу адбыліся радыкальня змены ў рэгіёне, дарэчы межы рэгіёну ў артыкуле не акрэсленыя. --JerzyKundrat (размовы) 20:11, 16 снежня 2020 (+03)
- Зроблена, дапоўніў храналогію канцом 2016—2020 гадоў, дадаў тэрытарыяльныя змены. На конт межаў, то я не зусім разумею, куды гэту інфармацыю ўціснуць. Увогуле, мяркую, што інфармацыя пра межы рэгіёну павінна быць абагулена ў артыкуле Нагорны Карабах, а не ў артыкуле пра канфлікт. Віт; размовы 14:43, 19 снежня 2020 (+03)
ЗаўвагіПравіць
Адсутнічае картка, шаблон:Узброены канфлікт праігнараваны. --JerzyKundrat (размовы) 20:17, 5 студзеня 2021 (+03)
Маецца карта, дзе Крэмавым колерам паказаная тэрыторыя, фактычна кантралюемая Нагорна-Карабахскай Рэспублікай, — гэта насамрэч зусім не так. --JerzyKundrat (размовы) 11:53, 3 студзеня 2021 (+03)
- Зроблена Віт; размовы 16:43, 10 студзеня 2021 (+03)
- Геаграфічная схема ў картцы не адпавядае існай зараз сітуацыі. --JerzyKundrat (размовы) 17:28, 10 студзеня 2021 (+03)
- Лічу, што і не павінна. У артыкуле пра канфлікт у Карабаху 2020 года - так, павінна. Тут артыкул пра сутнасць канфлікту і лагічна у картцы адлюстраваць базіс, з чаго ўсё пачалося. Актуальная карта ёсць ніжэй па тэксце, дарэчы. Віт; размовы 10:36, 18 студзеня 2021 (+03)
- Сутнасць канфлікту гэта карта не паказвае, гэта не базіс, а прамежкавы стан рэчаў у пэўны прамежак часу. --JerzyKundrat (размовы) 19:37, 21 студзеня 2021 (+03)
- Лічу, што і не павінна. У артыкуле пра канфлікт у Карабаху 2020 года - так, павінна. Тут артыкул пра сутнасць канфлікту і лагічна у картцы адлюстраваць базіс, з чаго ўсё пачалося. Актуальная карта ёсць ніжэй па тэксце, дарэчы. Віт; размовы 10:36, 18 студзеня 2021 (+03)
- Геаграфічная схема ў картцы не адпавядае існай зараз сітуацыі. --JerzyKundrat (размовы) 17:28, 10 студзеня 2021 (+03)
Завершаныя абмеркаванніПравіць
- З завершанымі абмеркаваннямі можна азнаёміцца ў Архіве абмеркаванняў
Журнал абранняПравіць
Да пазбаўлення статусуПравіць
Пытанні аб пазбаўленні статусу выдатных у выпадку неадпаведнасці крытэрыям абмяркоўваюцца на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы/Да пазбаўлення статусу.