Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя спісы

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:КВС
Feat star plus.svg

На гэтай старонцы адбываецца абранне выдатных спісаў, якія можна прылічыць да адных з найлепшых інфармацыйных спісаў у беларускай Вікіпедыі.

Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу выдатнага спіса, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да інфармацыйных спісаў і працэдурай вылучэння!

Абмеркаванне пазбаўлення статусу выдатнага спіса адбываецца на гэтай старонцы.

Патрабаванні да выдатных спісаў:

  1. Спіс павінен адпавядаць усім патрабаванням дзеючых правіл Вікіпедыі (у тым ліку, яго змест павінен быць значным, нейтральным і ў ім не павінна быць уласных даследаванняў, няпэўных звестак, якія немагчыма праверыць.
  2. У спісе павінны быць уводзіны, якія коратка апісваюць тэматыку спіса, крытэрыі ўключэння элементаў, спосаб групоўкі, парадак элементаў і характар прыведзенай інфармацыі.
  3. Спіс павінен быць унутрана несупярэчлівым, не павінен утрымліваць відавочных памылак і недакладнасцей.
  4. Спіс павінен быць устойлівым, не знаходзіцца ў стане вайны адкатаў ці ў працэсе вырашэння канфлікту.
  5. У спісе павінны быць прастаўлены катэгорыі, інтэрвікі, а таксама спасылкі на артыкулы пра асобныя элементы спіса.
  6. У спісе павінны быць спасылкі на крыніцы інфармацыі.
  7. Спісы бываюць адкрытымі і закрытымі. Закрыты спіс павінен утрымліваць усе элементы, якія адпавядаюць крытэрыям спіса. Адкрыты спіс павінен утрымліваць найбольш значныя элементы.

Акрамя таго, пажадана, каб былі:

  1. Выявы. Усе выявы спіса/табліцы павінны мець ясны ліцэнзійны статус. Выкарыстанне Fair-use выяў у намінаваных спісах дапускаецца ў мінімальна неабходнай колькасці і разрозненні.
  2. Набор спасылак на рэсурсы па тэме ў Сеціве.
  3. Спіс літаратуры па тэме.

Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:

Сімвал голасу «за» За — шаблон {{За}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «супраць» Супраць — шаблон {{Супраць}}.

Калі вы галасуеце "Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся" ці "Сімвал голасу «супраць» Супраць", калі ласка, патлумачце прычыну.

КандыдатыПравіць

Калі ласка:

  1. Дадавайце шаблон {{Кандыдат у выдатныя спісы}} ў канцы артыкула (спісу-кандыдата) перад катэгорыямі.
  2. Дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю.
  3. Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны.
  4. Глядзіце таксама спісы, вылучаныя іншымі карыстальнікамі Вікіпедыі, і, калі вы згодныя з прапановай, аддайце свой голас за яе, жадаем поспеху!

Цягліцы шыі чалавекаПравіць

--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:48, 22 лютага 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Цягліцы галавы чалавекаПравіць

Пры стварэнні спісу выкарыстаны максімальна поўны лацінска-руска-беларускага анатамічны слоўнік. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:36, 21 лютага 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Чаховіч Уладзіслаў, пад рэдакцыяй Ярашэвіча? Я па ім у свой час пісаў агульны спіс Мускулы чалавека. Тады народ быў супраць слова "цягліцы". А як цяпер? Можа, перанесці той спіс пад "цягліцы" ці гэты пад "мускулы"? Хочацца аднастайнасці назваў. Як Вы хочаце, так і зробім. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:53, 22 лютага 2021 (+03)

Цытуем крыніцы даслоўна. --JerzyKundrat (размовы) 22:03, 22 лютага 2021 (+03)
JerzyKundrat, калі так, то заўтра вярну "Мускулы чалавека" назад у "Цягліцы чалавека", як яно і было ад пачатку. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:06, 22 лютага 2021 (+03)
Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання сцвярджае, што чалавек мае мышцы. Спраўдзіць можна тут. --JerzyKundrat (размовы) 22:12, 22 лютага 2021 (+03)
JerzyKundrat, а афіцыйны анатамічны слоўнік Ярашэвіча, адобраны лінгвістамі, мінадукацыі і мінздароўя (па ім вядзецца навучанне ўрачоў прафесійнай лексіцы) дае слова "цягліцы". У мінулы раз таксама хтосьці прыгадваў школьныя падручнікі (можа быць, і Вы), таму з'явіўся кампрамісны варыянт "мускулы" з іншымі варыянтамі ў прэамбуле і адпаведнымі перасылкамі. У прынцыпе, трэба прызнаць, што ў беларускай мове ёсць і мускулы, і мышцы, і цягліцы. Тут іншае пытанне: калі падыходзіць бюракратычна і фармалістычна, то ў школьных падручнікаў будзе з два дзясяткі "мышцаў", а ў анатамічных слоўнікаў — усе "цягліцы" цела. Груба кажучы, тут перад намі стаіць канкрэтнае пытанне: што ўжываць у якасці асноўнай назвы артыкула. Павінна быць аднастайнасць у асноўнай назве. Я прапаноўваю "цягліцы", бо цалкам усе мускулы чалавечага цела апісаны ў анатамічным слоўніку (калі ісці шляхам строгага цытавання крыніц, хаця ён трошку абсурдны, бо ў назваў усіх без выключэння мышцаў будзе слова "мышца/цягліца/мускул"). Які варыянт абірае супольнасць? Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:23, 22 лютага 2021 (+03)
А БелЭн дае мышцы. --JerzyKundrat (размовы) 22:27, 22 лютага 2021 (+03) Спасылку, каб глянуць слоўнік Ярашэвіча, пліз. --JerzyKundrat (размовы) 22:28, 22 лютага 2021 (+03)

JerzyKundrat, я ж не супраць і "мышцаў" (ну калі суб'ектыўна, то мне больш да спадобы цягліцы, бо я ўрач і нас так вучылі, але маё суб'ектыўнае меркаванне не мае значэння, бо праект супольны). Проста давайце усе артыкулы па мышцах (ёсць жа не толькі спісы, але і асобныя артыкулы) назавем на адзін узор: мышцы/мускулы/цягліца чалавека/шыі/гібона/каровы/верхняй канечнасці (канцавіны). Прагаласуем, калі трэба. Бо няма парадку, як адзін спіс у нас — спіс мускулаў, другі — спіс цягліц, трэці — мышцаў. Тое ж самае можа адбыцца і пры напісанні артыкулаў пра асобныя мышцы. З анатамічных слоўнікаў варта браць, у такім выпадку, тое азначэнне, якое канкрэтную мышцу апісвае (лесвічная, зубчастая і г. д.). Але нам трэба зрабіць акт прыняцця стандарту, каб потым не вяліся ніякія войны правак у будучыні між аматарамі варыянтаў. А ўсе артыкулы трэба перанесці пад гэты адзін варыянт з пазначэннем у прэамбуле іншых і адпаведнымі перасылкамі. Наконт слоўніка Ярашэвіча: у мяне ён папяровы 1998 года выдання. Калі б мы мелі нейкую групу ў месенджарах, кінуў бы туды. Электроннага не знойдзеце. Але! У артыкулах, якія Уладзіслаў намінуе ідзе ў зносках спасылка на дакумент "Анатомия : словарь, Ярошевич и др." Гэта ўжо БДМУ, 2016 год. Там значок пдф. Магчыма, яно адкрываецца (у мяне з тэлефона не адкрываецца). Думаю, можна там паглядзець. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:35, 22 лютага 2021 (+03)

вось гэта спасылка. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:42, 22 лютага 2021 (+03)
Пытанні ў Вікіпедыі маюць вырашацца не галасаваннем, а адлюстраваннем тэмы ў другасных аўтарытэтных крыніцах. Правяральнасць пры тым вітаецца. --JerzyKundrat (размовы) 22:45, 22 лютага 2021 (+03)
На першы погляд здаецца, што ўсе цягліцы цела чалавека названы і можа быць створаны агульны спіс Цягліцы чалавека. Падстаў разважаць пра цяглчна-цягліцавыя тканкі ці то пра цягліцы чарвякоў не бачна. --JerzyKundrat (размовы) 22:58, 22 лютага 2021 (+03)
JerzyKundrat, тады раблю перанос агульнага спісу ўсіх цягліц цела чалавека. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:15, 23 лютага 2021 (+03)

Сонечныя зацьменні XX стагоддзяПравіць

ВынікПравіць

Колькасць галасоў для абрання дастатковая, пярэчанняў і заўваг не выказана. Спіс атрымаў запытаны статус. --JerzyKundrat (размовы) 10:29, 28 лютага 2021 (+03)

Спіс узнагарод і намінацый фільма «Прывід пяра»Правіць

У шэрагу моўных раздзелаў увайшло ў правіла выносіць спісы прэмій фільмаў у асобныя артыкулы. Паспрабаваў зрабіць узорны артыкул такога тыпу, прапаную надаць статус выдатнага спісу. --StachLysy (размовы) 12:43, 29 студзеня 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Консулы Рымскай імперыіПравіць

Прапаную добры спіс на наданне статуса. Віт; размовы 15:40, 8 студзеня 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Гл. таксамаПравіць