Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:КДА
Blue star plus.svg

На гэтай старонцы адбываецца абранне добрых артыкулаў, якія па той ці іншай прычыне яшчэ не з'яўляюцца выдатнымі, але могуць быць прылічаны да адных з лепшых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі.

Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу добрага, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да артыкула і працэдурай вылучэння!

Добрыя артыкулы пазней могуць стаць выдатнымі, таксама ў ходзе абмеркавання добрага артыкула можа быць прынята рашэнне аб намінацыі артыкула ў выдатныя.

Абмеркаванне пазбаўлення статусу добрых адбываецца на гэтай старонцы.

Добрыя артыкулы павінны мець адносна высокі ўзровень якасці, але ў адрозненне ад выдатных артыкулаў усе патрабаванні да іх носяць больш мяккі характар. У дадатак да агульных правілаў, датычных артыкулаў Вікіпедыі, добрыя артыкулы павінны быць:

  • Якасна састаўленымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на добрым узроўні і не ўтрымліваць відавочных памылак.
  • Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб'ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаванні.
  • Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі большасць самых значных сцвярджэнняў можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры і зноскі.
  • Нейтральнымі: прадстаўляць меркаванні справядліва і непрадузята.
  • Стабільнымі: калі змест артыкула не з'яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
  • З уводзінамі: утрымліваць мінімум 3-4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
  • Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
  • Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстоўвання.
  • Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
  • Мець катэгорыі і інтэрвікі.

Што можа быць недапрацаваным:

  • Часткі вялікай тэмы могуць быць не цалкам раскрытыя, пры ўмове, што асноўная тэма артыкула раскрытая;
  • Выявы могуць адсутнічаць ці прысутнічаць ў недастатковай колькасці;
  • Могуць адсутнічаць спасылкі на вонкавыя крыніцы;
  • Мова можа быць не да канца дасканалая.

Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:

Сімвал голасу «за» За — шаблон {{За}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «супраць» Супраць — шаблон {{Супраць}}.

Калі вы галасуеце "Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся" ці "Сімвал голасу «супраць» Супраць", калі ласка, патлумачце прычыну.

КандыдатыПравіць

Калі ласка, дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю :). Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны

Клімат ГроднаПравіць

Прапаную артыкул. Выносіў на рэцэнзаванне. Віт; размовы 15:54, 24 лютага 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

  Супраць. Спісана ў рувікі з артыкула Клімат Харкава, які пастаўлен на выдаленне.--Ohlumon (размовы) 16:42, 24 лютага 2021 (+03)

ЗаўвагіПравіць

Першы фестываль біт-ансамбляў МінскаПравіць

Паспрабую, лічу артыкул атрымаўся. Доўга «пакутаваў» з гэтым артыкулам, неяк не атрымоўваліся асобныя моманты, закідваў, вяртаўся зноў. Выстаўляўся на рэцэнзаванне, гатовы выпраўляць заўвагі, удасканальваць. Віт; размовы 09:49, 18 лютага 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

У тэксце згадваецца назва гурта «Альгарытмы» і «Алгарытмы». Варта ўдакладніць сапраўднае напісанне і выправіць, каб было аднастайна.--Artsiom91 (размовы) 23:29, 21 лютага 2021 (+03)

Так увогуле, назва — «Алгоритмы». Гэта быў рускамоўны бэнд. Як казалі ў інтэрв’ю самі музыкі пра сутнасць назвы: «Алго — это динамический, динамический ритм. Это в музыкальном переводе». Мяккі знак, відаць, з крыніц на тарашкевіцы я перанёс падсвядома. Выпраўлю ўсё на «Алгарытмы». Віт; размовы 00:03, 22 лютага 2021 (+03)

Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2014Правіць

Выдатна складзены і прапрацаваны артыкул на спартыўную тэматыку, які заслугоўвае статуса с зорачкай. Віт; размовы 20:38, 9 лютага 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014Правіць

2014 год у беларускім футболе добра прапрацаваны ў нашай Вікіпедыі, таму прапаную яшчэ адзін артыкул на наданне статуса. Віт; размовы 20:38, 1 лютага 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Канстытуцыйны крызіс у Расіі (1993)Правіць

Прапаную цікавы і паўнавартасны артыкул пра гістарчную падзею. Віт; размовы 09:51, 21 студзеня 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Артыкул прапануецца перанесці пад назву Канстытуцыйны крызіс у Расіі (1993). Трэба спачатку разабрацца з назвай. Ахвотныя ў гэты час могуць пачаць правіць арфаграфію хаця б у ліде. --JerzyKundrat (размовы) 19:24, 21 студзеня 2021 (+03)

  • можна і перайменаваць, не прынцыпова… На конт арфаграфіі, то я папрацую над гэтым па меры магчымасці. Віт; размовы 20:24, 21 студзеня 2021 (+03)
Віт, не падумайце, што я займаюся кпінамі з Вас — не. Але пішацца «наконт». Раю добры сайт, дзе можна спраўдзіць правапіс у сумніўных выпадках: slounik.org. Там усе слоўнікі НАН Беларусі ёсць, а таксама шмат іншых. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:20, 21 студзеня 2021 (+03)
ОК   Віт; размовы 23:23, 21 студзеня 2021 (+03)

Нейтральнасць перакладнога артыкула з РуВікі ад пачатку была пад пытаннем. Такім чынам, артыкул не можа быць кандыдатам адпаведна існым правілам. --JerzyKundrat (размовы) 01:09, 7 лютага 2021 (+03)

Акупацыя Ірака (2003—2011)Правіць

Прапаную. DBatura (размовы) 15:15, 11 студзеня 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

  • Здаецца, няўдалы пераклад нейкі: «У ёй складаліся ўсе чыноўнікі і бюджэтнікі, пачынаючы з сельскіх настаўнікаў». Віт; размовы 10:51, 16 студзеня 2021 (+03)
  • Першы сказ адразу неяк непрыемна чапляе: «...перыяд пасля ўварвання ЗША у Ірак, падчас чаго амерыканская армія разам з некаторымі саюзнікамі зрынула рэжым Садама Хусейна і ўсталявала сваю ваенную адміністрацыю, паступова фарміруючы новыя ўлады». Можа гэтае «чаго» змяніць на «якога»? Віт; размовы 10:59, 16 студзеня 2021 (+03)

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014Правіць

Прапаную артыкул пра футбол, які змяшчае поўную і дакладную інфармацыю пра сезон. Віт; размовы 19:51, 10 студзеня 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Нават свабодныя фота ёсць ) --JerzyKundrat (размовы) 21:41, 1 лютага 2021 (+03)

Культура СярэдневякоўяПравіць

Прапаную артыкул на статус добрага. Віт; размовы 22:40, 3 студзеня 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Нядрэнна б і пра Беларусь успомніць...

  • Нарысы гісторыі этыка-педагагічнай думкі Беларусі сярэднявечча: Дапам. для студэнтаў пед. спецыяльнасцей ВНУ / В.С.Болбас. Мн., 2002
  • Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі : у 6 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут філасофіі. Т. 1 : Эпоха Сярэднявечча / [В. Б. Евароўскі і інш.] . Мн., 2008
  • Гуманістычныя погляды беларускіх мысліцелей і асветнікаў сярэднявечча і сучаснасць / Саракавік І. А. // Гуманітарна-эканамічны веснік : навукова-тэарэтычны часопіс / заснавальнік Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут. — 2008. ― № 2. ― С. 69―75
  • Літаратура сярэднявечча / А. Суша // Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. — Мн., 2011.
  • Беларускае Сярэднявечча ў агульнаеўрапейскім сацыякультурным кантэксце / В. Б. Евароўскі // Философские исследования : сборник научных трудов / Национальная академия наук Беларуси, Институт философии. — 2017. ― Вып. 4. ― С. 52―68

Ну і г. д.--Ohlumon (размовы) 10:55, 4 студзеня 2021 (+03)

Беларуская палеаграфіяПравіць

Прапаную.--Ohlumon (размовы) 08:48, 25 снежня 2020 (+03)

ГаласаваннеПравіць

  •   За. Віт; размовы 13:22, 27 снежня 2020 (+03)
  •   За DBatura (размовы) 14:44, 28 снежня 2020 (+03)
    •   Каментарый: Дарэчы, а ці ёсць матэрыял па XX стагоддзю, альбо пакуль там вывучаць няма чаго? Калі нешта такое існуе, то трэба б упісаць. DBatura (размовы) 14:44, 28 снежня 2020 (+03)
Палеаграфія вывучае помнікі старога пісьменства--Ohlumon (размовы) 15:51, 28 снежня 2020 (+03)
  •   Супраць Вельмі шмат арфаграфічных памылак. --Rymchonak (размовы) 15:12, 28 снежня 2020 (+03)
Памылкі неістотныя, выпраўляюцца на раз. А вось вы неправамерна змянілі назвы кніг Ундольскага і Трамбоніна. Ohlumon (размовы) 16:22, 28 снежня 2020 (+03)

ЗаўвагіПравіць

Трэба палепшыць якасць перакладу — літара "и" тузін разоў па тэксце трапляецца. Віт; размовы 23:05, 26 снежня 2020 (+03)

Угу.--Ohlumon (размовы) 02:10, 27 снежня 2020 (+03)

Завершаныя абмеркаванніПравіць

Журнал абранняПравіць

Да пазбаўлення статусуПравіць

Пытанні аб пазбаўленні статусу добрых у выпадку неадпаведнасці крытэрыям абмяркоўваюцца на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Да пазбаўлення статусу.

Гл. таксамаПравіць