Красавіцкія забастоўкі ў Беларусі (1991)
Красавіцкія забастоўкі — пратэсты, якія адбываліся ў БССР у 1991 годзе ў Мінску, Салігорску, Оршы і іншых гарадах і сталі значнай палітычнай падзеяй. Страйк ахапіў дзясяткі працоўных калектываў і ўвайшоў у гісторыю Беларусі як самы масавы выступ рабочых у змаганні за свае палітычныя правы[1].
ПерадгісторыяПравіць
17 сакавіка 1991 году ў СССР прайшоў рэферэндум аб захаванні СССР, у якім, як фармулявалася ў пытанні «будуць у поўнай меры гарантавацца правы і свабоды чалавека». А праз два тыдні, 2 красавіка, Савет міністраў СССР узняў цэны на прадукты і тавары ў 2-3 разы.
Ход падзейПравіць
3 красавіка 1991 года спынілі працу рабочыя Мінскага электратэхнічнага завода, разам з імі на вуліцы выыйшлі працаўнікі завода аўтаматычныхх ліній і завода шасцерняў. Рабочыя перакрылі рух трамваяў на вуліцы Даўгабродскай. Ужо 4 красавіка прадпрыемстваў, якія абвясцілі страйк, налічвалася дзясяткі. Калоны рушылі ў цэнтр сталіцы, да Дому ўрада.
Старшыня Савета міністраў БССР Вячаслаў Кебіч, які выйшаў да рабочых, тлумачыў, што ён не ведаў пра намер Крамля ўзняць цэны, і што рашэнне саюзнага ўрада было і для беларускага Саўміна непрыемным сюрпрызам.
У першы дзень патрабаванні былі эканамічныя (узняць заробкі, знізіць цэны, адмяніць 5% падатак на продаж усіх тавараў). Аднак неўзабаве дадаліся патрабаваньні палітычныя, у тым ліку:
- Вывад парткамаў з прадпрыемстваў.
- Адстаўка прэзідэнта СССР М. Гарбачова і саюзнага ўраду, роспуск з’езду народных дэпутатаў СССР.
- Новыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР.
- Наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР статусу канстытуцыйнай сілы.
Беларускі народны фронт «Адраджэньне» удзельнічаў у наданні рабочым забастоўкам палітычнага характару. Многія актывісты БНФ сталі лідарамі рабочага руху (С. Антончык, Г. Мухін, Г. Быкаў у Мінску, I. Юргевіч у Салігорску).
24 красавіка аршанскія рабочыя выставілі ўльтыматум: калі не будзе прызначаная надзвычайная сесія Вярхоўнага Савета БССР, якую патрабавалі дэпутаты Апазіцыі БНФ, яны лягуць на рэйкі. У 15.30 чыгуначны рух быў заблакаваны. У Оршу былі накіраваныя паўтары тысячы байцоў АМАПу з Мінска, Віцебска і Магілева, увечары 25 красавіка рабочыя былі вымушаныя спыніць страйк.
ВынікіПравіць
Палітычныя патрабаванні не былі прынятыя ўладамі, цэны былі зніжаныя, але неўзабаве ізноў пайшлі ў гару.