Усеагульныя выбары ў Нігеры (2020—2021)

Усеагульныя выбары ў Нігеры былі праведзены 27 снежня 2020 года, абіраліся прэзідэнт і Нацыянальны сход. Паколькі ні адзін з кандыдатаў у прэзідэнты не атрымаў большасці галасоў, другі тур адбыўся 21 лютага 2021 года[1][2][3].

На выбарах перамогу атрымаў Махамед Базум з Партыяй за дэмакратыю і сацыялізм Нігера, атрымаўшы 69,67 % галасоў.

ПерадгісторыяПравіць

У 2021 годзе ў дзеючага прэзідэнта Махамаду Ісуфу заканчваўся другі прэзідэнцкі тэрмін і ён публічна заявіў аб сваім намеры сысці ў адстаўку, праклаўшы шлях да першай у гісторыі патэнцыйнай мірнай перадачы ўлады ў краіне пасля атрымання незалежнасці[4]. Была зарэгістравана рэкордная колькасць кандыдатаў у прэзідэнты — 41, але былі дапушчаныя толькі 30. Сярод 11 адхіленых кандыдатаў быў Хама Амаду, кандыдат ад асноўнай апазіцыйнай партыі, заяўка якога была адхіленая Канстытуцыйным судом з-за папярэдняга гадавога турэмнага зняволення па справе аб гандлі дзецьмі. Хама Амаду, які заняў другое месца на выбарах 2016 года і трэцяе месца на выбарах 2011 года, адхіліў усе абвінавачванні і заявіў, што яны былі палітычна матываванымі[5][6].

Выбарчая сістэмаПравіць

Прэзідэнт абіраецца па двухтуравой сістэме[7]. Так як ні адзін з кандыдатаў не атрымаў большасці галасоў у першым туры, то другі тур быў прызначаны на 21 лютага 2021 года[2].

171 член Нацыянальнага сходу абіраецца двума спосабамі: 158 членаў абіраюцца з васьмі шматмандатных акругаў у сямі рэгіёнах і Ніямеі, шляхам прапарцыйнага прадстаўніцтва па партыйных спісах. Яшчэ восем месцаў зарэзерваваны для груп меншасцяў і пяць месцаў (па адным для кожнага пастаянна населенага кантынента) для нігерыйца, якія пражываюць за мяжой, усе яны абіраюцца па аднамандатных акругах шляхам галасавання па прынцыпе сістэмы адноснай большасці»[8].

Нацыянальны сходПравіць

Усяго ў палаце 171 месца, для большасці неабходна 86 месцаў[9]. Нацыянальны сход абіраецца кожныя 5 гадоў[10]. Пераможцам выбараў у заканадаўчыя органы 2020 года стала Партыя за дэмакратыю і сацыялізм Нігера, якая атрымала 80 месцаў[11][12].

ЗноскіПравіць