23 лютага
23 лютага — пяцьдзясят чацвёрты дзень года па Грыгарыянскім календары
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28
|
2021 |
ПадзеіПравіць
- 1563: Рускія войскі начале з царом Іванам IV пасля аблогі ўзялі Полацк падчас Лівонскай вайны.
- 1763: Пачатак паўстання чарнаскурых рабоў ў галандскай калоніі на рацэ Бербіс (сучасная Гаяна). Паўстанцы выгналі белае насельніцтва і арганізавалі свой урад. Да сярэдзіны лета таго ж года паўстанне было задушана каланіяльнымі войскамі.
- 1893: Рудольф Дызель у Берліне атрымлівае патэнт на «Метад і апарат для пераўтварэння высокай тэмпературы ў работу».
- 1917: Пачатак Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі.
- 1920: Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч са сваім атрадам перайшоў пад польскае камандаванне, адпаведнае пагадненне было падпісанае ў Рызе.
- 1945: Савецкімі войскамі ўзята Познань.
НарадзілісяПравіць
- 1417: Павел II, Папа Рымскі (пам. 26.7.1471)
- 1808: Пётр Кірэеўскі, рускі публіцыст, археолаг, фалькларыст, славянафіл (пам. 6.11.1856)
- 1874: Канстанцін Пятс, прэзідэнт Эстоніі (пам. 18.1.1956)
- 1878: Казімір Малевіч, мастак, тэарэтык мастацтва, дызайнер (пам. 15.5.1935)
- 1891: Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог (пам. 20.12.1937)
- 1899: Эрых Кестнер, нямецкі пісьменнік
- 1907: Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадскі дзеяч (пам. 6.11.1980)
- 1929: Аляксій II, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (пам. 5.12.2008)
- 1931: Яўген Бабосаў, беларускі філосаф
- 1944: Алег Янкоўскі, савецкі, расійскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр (пам. 20.5.2009)
- 1947: Алесь Жук, беларускі пісьменнік, перакладчык
- 1954: Віктар Юшчанка, былы прэзідэнт Украіны
- 1963: Радаслаў Сікорскі, польскі палітык
ПамерліПравіць
- 1447: Яўген IV, Папа Рымскі
- 1603: Андрэа Чэзальпіна, італьянскі медык
- 1766: Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (нар. 20.10.1677)
- 1880: Фёдар Глінка, рускі пісьменнік, публіцыст, афіцэр, удзельнік дзекабрысцкіх таварыстваў (нар. 8(19).6.1786)
- 1969: Сауд ібн Абдэль Азіз ас-Сауд, 2-і кароль Саудаўскай Аравіі
- 1979: Міхаіл Натарэвіч (нар. 1907), савецкі жывапісец і педагог родам з Беларусі, вучань Юдаля Пэна
СвяткуюцьПравіць
- Беларусь: Дзень абаронцаў Айчыны