Netflix
Netflix — амерыканская забаўляльная кампанія, пастаўшчык фільмаў і серыялаў на аснове струменнага мультымедыя. Заснавана 29 жніўня 1997 года Рыдам Хастынгсам і Маркам Рэндальфам[6]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лас-Гатасе, Каліфорнія.
Netflix | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | публічная кампанія |
Лістынг на біржы | NASDAQ[1] |
Заснаванне | 29 жніўня 1997 |
Заснавальнікі | Reed Hastings[d][2] і Marc Randolph[d][3] |
Размяшчэнне | |
Галіна | streaming media[d] і DVD-by-mail[d] |
Прадукцыя | Netflix recommender system[d], streaming media[d] і over-the-top media service[d] |
Абарот | |
Аперацыйны прыбытак | |
Чысты прыбытак | |
Актывы | |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Millarworld[d], Albuquerque Studios[d] і StoryBots[d] |
Сайт | netflix.com |
З 2013 года Netflix стварае свае фільмы, серыялы і тэлепраграмы. У 2016 годзе кампанія стварыла 126 арыгінальных серыялаў і фільмаў — больш, чым любы іншы сеткавы або кабельны канал[7]. Станам на студзень 2018 года ў кампаніі налічвалася 117,58 млн падпісантаў па ўсім свеце, у тым ліку 54,75 млн ў ЗША[8][9].
Менавіта на гэтым відэасэрвісе выходзяць «Картачны домік», «Грэйс і Фрэнкі», «Непахісная Кімі Шміт», «Аранжавы — хіт сезона» і «Джэсіка Джонс». Галоўная перавага сэрвісу ў тым, што гэта, па сутнасці, энцыклапедыя заходняга тэлебачання: менавіта карыстальнікі Netflix могуць колькі заўгодна глядзець усе сезоны «Сяброў», брытанскі і амерыканскі «Офіс», «Вар’ятаў», «Ва ўсе цяжкія» ды інш. легальна.
У БеларусіПравіць
У Беларусі з 2016 года даступны стрымінгавы відэасэрвіс Netflix[10]. Першы месяц глядзець фільмы і серыялы можна бясплатна (але рэгістравацца ўсё адно трэба). Потым — па падпісцы.
Зноскі
- ↑ Netflix Inc. // Polygon.io Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ http://variety.com/2015/digital/news/netflix-finally-sets-march-24-as-australianz-launch-date-1201444813/ Праверана 26 сакавіка 2015.
- ↑ http://www.forbes.com/sites/robasghar/2013/06/04/how-and-when-to-take-a-risk-graduation-wisdom-from-netflix-co-founder-marc-randolph/ Праверана 26 сакавіка 2015.
- ↑ http://files.shareholder.com/downloads/NFLX/4040313674x0x924415/A5ACACF9-9C17-44E6-B74A-628CE049C1B0/Q416ShareholderLetter.pdf
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 https://ir.netflix.com/static-files/0c060a3f-d903-4eb9-bde6-bf3e58761712
- ↑ Pogue, David A Stream of Movies, Sort of Free. The New York Times (25 студзеня 2007). Праверана 21 красавіка 2017.
- ↑ The Netflix Backlash: Why Hollywood Fears a Content Monopoly (англ.) . The Hollywood Reporter. Праверана 29 мая 2017.
- ↑ Q4 17 Letter to shareholders. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2018. Праверана 23 студзеня 2018.
- ↑ Netflix jumps more than 8% after adding more subscribers than expected (22 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2018. Праверана 23 студзеня 2018.
- ↑ У Беларусі запрацаваў папулярны відэасэрвіс Netflix, Новы Час (газета), 07-01-2016
СпасылкіПравіць
- www.netflix.com — афіцыйны сайт
- Еще 7 миллионов: почему взлетели акции Netflix // Газета.Ru, 17.10.2018