Іван Сірко

Іван Сірко (1605 (1610) — 1680) — украінскі палкаводзец, падольскі шляхціч, казацкі правадыр, кальніцкі палкоўнік, кашавы атаман Запарожскай Сечы і ўсяго Войска Запарожскага Нізавога. Здабыў перамогу ў 65 баях. Герой шматлікіх украінскіх песень і казак.

Іван Сірко
укр.: Іван Сірко
Вобраз Івана Сірко ў карціне «Запарожцы пішуць ліст турэцкаму султану» Іллі Рэпіна
Вобраз Івана Сірко ў карціне «Запарожцы пішуць ліст турэцкаму султану» Іллі Рэпіна
Род дзейнасці палкаводзец
Дата нараджэння 1610
Месца нараджэння
Дата смерці 1680[1][2]
Месца смерці
Commons-logo.svg Іван Сірко на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Маладыя годыПравіць

Ад першага даследніка біяграфіі Сірко, Змітра Яварніцкага, пайшла думка, што будучы кашавы атаман нарадзіўся ў Слабадской Украіне, у слабадзе Мэрэфе ― сучасны горад Мэрэфа Харкаўскай вобласці. Але гэту здагадку аспрэчваюць шмат якія гісторыкі, у прыватнасці Уладзімір Маслейчук. Даследнікі Юры Мыцык і Уладзімір Барысенка лічаць, што Іван Сірко родам з Усходняга Падолля (сучасная Віннічына), і мяркуюць, што месца яго народзінаў ― сотневы горад Брацлаўскага палка Мурафа, недалёка ад Кальныка. Мыцык прыводзіць некалькі аргументаў на карысць сваёй версіі: Мэрэфа са Слабадской Украіны заснавана толькі ў 1658 годзе, то бок тады, калі Сірко быў у сталым веку. Ён адзначае, што атаман жыў з сям’ёй у слабаджанскай Мэрэфе ў сваёй хаце. Па здагадцы Мыцыка, Левабярэжная Мэрэфа атрымала назву менавіта ад Падольскай Мурафы, бо перасяленцы з Правабярэжнай Украіны на Левабярэжную нярэдка давалі новым селішчам назвы сваіх родных сёл ці мястэчак. Сірко таксама ў 1658—1660 гадах быў вінніцкім (кальніцкім) палкоўнікам, а ў тыя часы на такія пасады звычайна абіралі людзей, якія паходзілі з тамтэйшых краёў. У якасці аргумента прыводзіцца таксама ліст гетмана Левабярэжнай Украіны Івана Самойлавіча, дзе ў рускім перакладзе перакладзеныя словы самага Сірко: «А как родился за ляхами, там хочет й умереть», што паказвае на тое, што Сірко нарадзіўся на Правабярэжжы, то бок на украінскіх землях, якія тады знаходзіліся пад уладай Рэчы Паспалітай.

Трыццацігадовая вайнаПравіць

Ва ўкраінскай гістарыяграфіі XX стагоддзі хібна лічылася, што Сірко браў удзел у Трыццацігадовай вайне (1618—1648) на баку французаў. У прыватнасці сцвярджалася, што ў 1644 годзе Багдан Хмяльніцкі, як вайсковы пісар Войска Запарожскага ў Варшаве сустракаўся з амбасадарам Каралеўства Францыі графам дэ Брэжі і ў наступным годзе падпісаў кантракт, па якім 2500 казакоў далезлі морам праз Гданьск да французскага порта Кале. Камандзірам гэтых казакоў быў Іван Сірко, які ў кастрычніку 1645 года браў удзел у баях супраць Іспанскай імперыі ў Фландрыі пад камандаваннем Людовіка II дэ Бурбона, а ў 1646 годзе, супольна з войскам прынца Кандэ, узяў «ключ ад Ла-Манша» — непрыступную крэпасць Дзюнкерк.

Аднак даследаванні сучасных гісторыкаў даводзяць, што ў крыніцах, якія прысвечаны Трыццацігадовай вайне, імя Івана Сірко не згадваюць. Таксама адсутнічаюць простыя згадванні пра ўдзел украінскіх казацкіх падпадзелаў у канфлікце. Робіцца здагадка, што «легенда пра Сірко» паўстала праз перакручвання папярэднімі гісторыкамі імя французскага генерала, «барона дэ Cіpo».

Кашавы атаманПравіць

Браў удзел у войнах Багдана Хмяльніцкага з Рэччу Паспалітай, але больш за ўсё і паспяхова ваяваў супраць татараў і асманаў.

У гістарычных дакументах зафіксаваны ўдзел Івана Сірко ў вызвольнай вайне ўкраінскага народа супраць Рэчы Паспалітай, у прыватнасці ў бітве пад Жванцем 1653 г.

У 1654 годзе Іван Сірко, разам з палкоўнікамі Іванам Багуном, Пятром Дарашэнкам і іншымі, выступаў супраць падпісання Пераяслаўскага пагаднення, і як большасць запарожцаў, адмовіўся ад прысягі маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу.

У другой палове 50-х гадоў — Вінніцкі палкоўнік.

 
«Паход кашавога атамана Івана Сірко на Крым. Вызваленне пабрацімаў», Міраслаў Дабранскі

Пасля перамогі гетмана Івана Выгоўскага над маскоўскім войскам пад Канатопам 1659 года Сірко, нахадзіўся ў апазіцыі да гетмана, як помсту за рэйд арды па зборы ясыра па Левабярэжжы, на чале запарожцаў нанёс паражэнне хаўруснікам гетмана — крымскім татарам пад Акерманам, і папустошыў стэпавы Крым. Праз што татары, хаўруснікі Гетманства, змушаны былі вярнуцца ў Крым, і Іван Выгоўскі адмовіўся ад далейшага паходу на Маскву.

Сірко адмовіўся паставіць свой подпіс, нават пры гетману Юр’ю Хмяльніцкім, пад Пераяслаўскімі артыкуламі 1659 года.

Пад канец 1660 года Сірко даканцова парваў з Ю. Хмяльніцкім і адправіўся на Чартамлыкскую Сеч.

У 1660—1680 гадах дванаццаць разоў яго абіралі кашавым атаманам.

У 1664 годзе пасяліўся з сям’ёй пад Харкавам, у дзвюх вёрстах ад Мэрэфы. Абраны на пасаду палкоўніка Харкаўскага палка (1664—1665, 1667 гады).

Як палітык часта змяняў арыентацыю.

Выступаў супраць Івана Выгоўскага, Юр’я Хмяльніцкага (якога некалі падтрымваў супраць Выгоўскага) і Паўла Цяцеры, якіх абвінавачваў у прапольскай палітыке; аднак, у гэты ж перыяд быў супернікам Масквы.

Нягледзячы на сваю варожасць да асманска-татарскага свету, доўгі час падтрымваў гетмана Пятра Дарашэнку, пасля арганізаванага ім пакарання смерцю Івана Брухавецкага, як і запарожцы, пакінуў гетмана.

Пасля Андросаўскага перамір’я 1667 заняў пэўна антымаскоўскую (і разам з тым антыпольскую) пазіцыю, прымаў актыўны ўдзел у паўстанні супраць царызму.

Меў шырокія сувязі і ўплывы на Левабярэжнай і Слабадской Украіне, на якой займаў маёнтак; нейкі час быў палкоўнікам (тытулярным) нежынскім (ад Дарашэнкі) і харкаўскім.

У 1672 годзе прэтэндаваў на гетманскую булаву, што пасварыла яго з новым гетманам Іванам Самойлавічам і маскоўскім урадам, які саслаў яго ў Табольск (мабыць, галоўным чынам за падтрымку Дарашэнкі і сувязі са Сцяпанам Разіным).

Па вяртанні з няволі (1673 год) да канца жыцця застаўся супернікам Масквы і Самойлавіча, баронячы перадусім аўтаномныя інтарэсы Запарожжа і ў імя іх усталёўваючы сувязі, то з Рэччу Паспалітай, то нават з Асманскай імперыяй і Крымам.

У 1675 годзе здзейсніў бліскучы паход, заблакаваўшы ўварванне Асманскай імперыі на Чыгірын, пабіў крымскую арду і янычараў Ібрагім-пашы, якія ўварваліся ва Украіну.

Іван Крып’якевіч у сваёй працы «Гісторыя Украіны» пра Івана Сірко напісаў:

Але палітычны светапогляд Сірко быў неглыбокі: па-за змаганнем з басурманамі, якому прысвячаў усе сілы, ён не бачыў іншых праблем і мімаволі шкодзіў шырэйшым планам украінскіх дзяржаўнікаў.

Чыгірынскія паходыПравіць

Запарожскія казакі ўзялі ўдзел у адбіванні другога так званага Чыгірынскага паходу статысячнага асмана-татарскага войска, якое ўзяло ў аблогу Чыгірын, плануючы пасля заваёвы гэтага горада зрабіць яго плацдармам для захопу Правабярэжнай, а потым і ўсёй Украіны. Чыгірын баранілі 40-тысячнае царскае войска пад камандаваннем Рамаданаўскага і 20-тысячнае казацкае войска на чале з гетманам Іванам Самойлавічам. У 1677 г. пасля беспаспяховай трохтыднёвай аблогі асманы і татары змушаны былі адступаць з Украіны.

У 1678 г. у Чыгірын прыйшло 200 тысяч асманскіх і татарскіх войскаў, ім супрацьстаялі 70-тысячнае царскае войска і 50 тысяч украінскіх казакоў. І гэты паход апынуўся бясплодным для асмана-татарскіх войскаў, хоць яны і занялі і зруйнавалі горад. Падчас другога Чыгірынскага паходу запарожскае войска павінна было нанесці ўдары па тылах асманска-татарскіх войскаў.

Асноўныя сілы запарожцаў, якія ўзначальваў Іван Сірко, дзеялі над Ліманам. На вайсковай радзе вырашылі знішчыць буйны марскі транспарт з харчам, які быў адпраўлены з Канстанцінопаля. У Ачакаве хлебныя запасы праз плыткаводдзя Дняпра былі перагружаны з 15 катарг і 7 караблёў на 130 дробных суднаў. Адтуль паша рушыў да Кізі-Керменя, які асманскае камандаванне спрабавала скарыстаць як харчовую базу для забеспячэння сваіх войскаў.

Запарожцы прапусцілі асманскія караблі ў Дняпро, а потым з тылу стукнулі па іх. Бой быў кароткі. Казакі знішчылі асманаў, а весляроў катарг — палонных — вызвалілі. У лісце да Самойлавіча Іван Сірко напісаў: «…липня 12 числа проти Краснякова на гирлі Карабельном, ударив на ті всі судна, оволоділи єсми ними одне тільки судно вітрилами й многими гребці ушло». Было ўзята 500 палонных, а таксама захоплена 7 гармат, 20 сцягоў і ўвесь харч. Для асманскага войска, якое і да таго трывала ад нястачы харчу і фуражу, гэта была вялікая страта.

Пакінуўшы частку войскаў з ясырам і запасамі харчу ў Кардышыне і адправіўшы палонных да ўкраінскага гетмана, а асманскага начальніка — у Маскву, нізавое запарожскае войска на чале з Іванам Сірко пайшло «на Буг к турскому мосту и заставе». Запарожскія казакі спалілі асманскія масты, знішчылі варту і захапілі шмат фурманак з рознымі запасамі, якія скіроўваліся ў Чыгірын. Візір змушаны быў адправіць малдаўскага і валашскага гаспадароў з войскам для адбудоўвання мастоў.

У звязку падрыхтоўкай да новага наступу султанскі ўрад яшчэ вясной 1679 г. прыступіў да збудавання ў нізоўях Дняпра дзвюх крэпасцяў-«мястэчак». Асманскі ўрад ужо даўно меў намер пабудаваць на Дняпры крэпасці, якія былі б апорнымі пунктамі падчас паходаў на Левабярэжную Украіну. 25-тысячнае войска павінна было выступіць супраць Запарожскай Сечы. Менавіта з гэтым асманскім паходам гістарычная традыцыя злучае знакаміты адказ запарожцаў і іх кашавога атамана Івана Сірко асманскаму султану.

Вядомы ліст Запарожскіх казакоў да султану Асманскай імперыі Мехмета IV 1676 г. падпісаў Іван Сірко, што паказана ў вядомай карціне Іллі Рэпіна.

Апошнія гады жыццяПравіць

 
Магіла Івана Сірко

Сірко выходзіў пераможцам з дзясяткаў антыасманскіх паходаў. У змаганні супраць агрэсіі Асманскай імперыі Сірко правёў больш за 55 паспяховых паходаў і ніводнага не прайграў.

На ўзбярэжжах Чорнага мора і Крыма няраз бралі Ачакаў, Белгарад-Днястроўскі, Ізмаіл, Кілію, Цягыню (Бендэр), Арабат, Перакоп, нават Ясы; татарскія маткі палохалі дзяцей імем Сірко.

За змаганне супраць асманаў і татараў — герой украінскіх народных паданняў і дум.

Ужо пад старасць ён успамінае ў лісце да маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, што пад канец дваццатых гадоў яму разам з Багданам Хмяльніцкім выпала быць у марскім паходзе запарожскіх казакоў супраць асманскай крэпасці Трапезунд.

У 1680 годзе супольна з данцамі Сірко ў апошні раз апусціў сваю пераможную булаву ў бітве з ардынцамі. Вяртаючыся з паходу, ён даведаўся пра забойства сыноў і жонкі пасля чаго захварэў і з’ехаў з Сечы за 10 вёрстаў на свой пчальнік у сяло Грушаўка. У «Летапісы» Самойла Вялічка напісана:

«…тым жа летам, 1 жніўня, памёр у сваім пчальніку ў Грушаўце, папахварэўшы пэўны час, славуты кашавы атаман Іван Сірко… пахаваны ён шляхетна… з найвялікшай гарматнай і мушкетнай стральбой і з вялікім жалем усяго Нізавога войска. Таму што гэта быў умелы і шчаслівы правадыр, які з маладых гадоў аж да сваёй старасці …не толькі значна ваяваў за Крым і спаліў у ім некаторыя гарады, але таксама разграміў у дзікіх палях… шматлікія татарскія чамбулы і адбіваў палонны хрысціянскі ясыр».

Пахаваны Іван Сірко каля Чартамлыкскай Сечы (зараз сяло Капулоўка Нікапальскага раёна Дняпроўскай вобласці). У 1967 годзе яго перапахавалі на іншым краі сяла, бо вады Кахоўскага водасховішча наблізіліся да магілы. Дакладна сказаць, што гэта — рэшткі Сірко, немагчыма. Вядома, што яму адсеклі правую руку, як ён загадаў у сваім тэстаменце. Пры раскопах магілы былі знойдзены абедзве цэлыя рукі, таму дзе ён у рэчаіснасці пахаваны, нікому не вядома.

Надпіс на надмагільнай стэле атамана: «Р. Б. (Року божего) 1680 мая 4 Преставися рабъ Бож. Іоанъ Сѣрко Дмитровичъ атамань кошовий воска Запорозкого за его Ц. П. В. (Царского Пресветлого Величества) Федора Алексѣвича. Памят Праведнаго со похвалами».

Штогадова, 1-2 жніўня, на магіле Івана Сірко (што ў 2 кіламетрах ад сяла Капулоўка) праводзяць ушанаванне памяці Славутнага кашавога атамана, якое збірае тысячы ўкраінцаў з усёй краіны і з замежжа. 23 жніўня 2000 года адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання рэштак кашавога атамана ў Капулоўке. У склепе знаходзяцца ўсе рэшткі кашавога. Гісторыя з яго рукой з’яўляецца легендай. З Масквы адзысканы часткі цела, якія былі выняты раней: чэрап і некаторыя іншыя часткі. Па чэрапе быў адноўлены яго партрэт, з якога зроблены бюст на магіле. Перад пахаваннем былі даследаваны рэшткі і ўсталявана, што яны адпавядаюць апісанню Івана Сірко і маюць характэрныя атрыманыя ім сляды ад параненняў. Аднак генетычная экспертыза не рабілася. Матэрыялы гэтых даследаванняў ёсць у Дняпры ў гістарычным музеі.

Ушанаванне памяціПравіць

  • У 1990 годзе ў рамках свята «500-годдзе Запарожскага казацтва» на вуліцы Івана Сірко ў Нікапалі адкрыта мемарыяльная табліца з барэльефнай кампазіцыяй: галава Сірко і некалькі казакоў на конях, адзін з іх з бандурай, і надпіс: «вуліца названа ў гонар героя Украіны, кашавога атамана Войска Запарожскага Нізавога сера Івана Дзмітрыевіча».
  • У г. Запарожжа штогадова ў першую суботу жніўня (з 1991 года) у магілы Івана Сірко адбываецца яго ушанаванне ўкраінскім казацтвам. Цяпер правядзеннем гэтых імпрэз займаецца казацкі дабрачынны фонд «Мемарыял Івана Дзмітрыевіча Сірко».
  • У 1992 годзе ў сяле Тарговіца Новаархангельскага раёна быў адкрыты памятны знак з гранітнай пліты чорнага колеру з выявай Івана Сірко і надпісам: «Цягам 1654—1697 гг. у Тарговіце знаходзіўся кашавы атаман Запарожскай Сечы Іван Дзмітрыевіч Сірко».
  • 30 траўня 1993 года адкрыты помнік-бюст на Майдане Перамогі ў Мэрэфе.
  • 26 лютага 2002 года Нацыянальны банк Украіны выпусціў у абарачэнне памятную манету «Іван Сірко» наміналам 10 грывень (срэбра) з серыі «Героі казацкай эпохі», прысвечаную выбітнаму казачаму вайскаводу і актыўнаму ўдзельніку вызвольнай вайны 1648—1654 гг., хвалебнаму кашавому атаману Запарожскай Сечы, які здзяйсняў паспяховыя паходы на Крымскае ханства і прычарнаморскія асманскія крэпасці.
  • 24 жніўня 2014 года, на Дзень Незалежнасці Украіны, у горадзе Харкаў быў урачыста адкрыты помнік Івану Сірко. Манумент адкрылі за сродкі, сабраныя таварыствамі.
  • У яго гонар названы 11 батальён УПЮ імя Івана Сірко.
  • У гонар Івана Сірко названы вуліцы ў шматлікіх гарадах Украіны.
  • 19 лютага 2016 года адна з пераназваных вуліц Жытоміра названа ў гонар Івана Сірко.
  • 23 жніўня 2017 года ў Харкаве адкрыты 7-мятровы помнік атаману Івану Сірко аўтарства Аляксандра Рыднага.
  • У 2019 годзе 92-я асобная механізаваная брыгада Ўзброеных сіл Украіны атрымала ганаровую назву ― «імя кашавога атамана Івана Сірко».
  • На о. Хорціца Гісторыка-культурны комплекс «Запарожская Сеч» помнік Івану Сірко, выраблены з суцэльнага дрэва.

Зноскі

  1. Ivan Sirko // Czech National Authority Database
  2. Ìvan Dmitrovič Sìrko // NUKAT — 2002.