Ідрыс Дэбі

Ідрыс Дэбі Ітно (фр.: Idriss Déby Itno; 26 студзеня 1952, Фада, Чад — 20 красавіка 2021) — чадскі дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч, старшыня Патрыятычнага руху выратавання (2-4 снежня 1990), Прэзідэнт Чада (1990—2021).

Ідрыс Дэбі
араб. إدريس ديبي إتنو‎‎‎
Idriss Déby at the White House in 2014.jpg
старшыня Афрыканскага саюза[d]
30 студзеня 2016 — 30 студзеня 2017
Папярэднік Роберт Мугабэ
Пераемнік Alpha Condé[d]
7-ы Прэзідэнт Чада[d]
2 снежня 1990 — 20 красавіка 2021
Папярэднік Hissène Habré[d]
Пераемнік Махамат Дэбі Ітна
Нараджэнне 18 чэрвеня 1952(1952-06-18)
Смерць 20 красавіка 2021(2021-04-20)[1][2] (68 гадоў)
Жонка Хінда Дэбі Ітна[d]
Дзеці Брахім Дэбі[d] і Махамат Дэбі Ітна
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр
Род войскаў Chadian ground forces[d]
Званне Фельдмаршал[3]
Бітвы
Узнагароды
Grand Cross of the National Order of Benin National Order of Chad
Commons-logo.svg Ідрыс Дэбі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 26 студзеня 1952 года ў Фада на паўночным усходзе Чада. Дэбі паступіў на ваенную службу. У 1976 годзе ён прайшоў навучанне ў Францыі і атрымаў дыплом лётчыка, а ў 1978 годзе вярнуўся ў Чад, дзе ішла грамадзянская вайна. Пазней ён далучыўся да паўстанцкай групоўкі «Узброеныя сілы поўначы» пад кіраўніцтвам Хісена Хабрэ. У 1982 годзе ён дапамог Хісену Хабрэ звергнуць прэзідэнта Гукуні Уэдэя.

У красавіку 1989 года Дэбі быў абвінавачаны ў змове з мэтай звяржэння ўрада Хабрэ, пасля чаго ён збег у Лівію, а затым у Судан, дзе ў красавіку 1990 года стварыў Патрыятычны рух выратавання. Пасля перагрупоўкі Дэбі са сваімі прыхільнікамі пачалі арганізоўваць напады на войскі Хабрэ са сваёй базы ў суданскай правінцыі Дарфур. 30 лістапада 1990 года, пасля захопу войскамі Дэбі горада Абешэ, Хабрэ і яго асяроддзе пакінулі сталіцу і 1 снежня атрады пад камандаваннем Ідрыса Дэбі занялі Нджамену (гл. Дзяржаўны пераварот у Чадзе 1990 года)

Ідрыс Дэбі кіраваў кіраваў краінай з 1990 года, прыйшоўшы да ўлады ў выніку ўзброенага перавароту. У 1991 годзе быў абраны прэзідэнтам Чада і з тых часоў пераабіраўся на гэтую пасаду на кожных прэзідэнцкіх выбарах. У 2020 годзе Дэбі атрымаў званне маршала[4].

Чарговыя выбары прайшлі ў Чадзе 11 красавіка 2021 года. Вынікі паказалі, што Ідрыс Дэбі перамог, набраўшы 79% галасоў. Ён тым часам выправіўся на поўнач краіны наведаць вайскоўцаў, якія змагаюцца з паўстанцамі. Памёр ад баявых раненняў 20 красавіка 2021 года[5].

Зноскі