Андрэй Уладзіміравіч Нічыпарчык

ваенны лётчык, герой Беларусі (2021)

Андрэй Уладзіміравіч Нічыпарчык (17 кастрычніка 1987, Паставы19 мая 2021, Баранавічы) — маёр ВПС Рэспублікі Беларусь, ваенны лётчык першага класа. Загінуў, адводзячы некіруемы самалёт Як-130 ад Баранавічаў. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Беларусі (2021)[1].

Андрэй Уладзіміравіч Нічыпарчык
Герой Беларусі А. У. Нічыпарчык.jpg
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1987(1987-10-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 2021(2021-05-19) (33 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь
Гады службы 20162021
Званне
Маёр
Часць 116-я штурмавая авіяцыйная база (Ліда)
Узнагароды і званні
Hero of the Belarus medal.png
Медаль «За бездакорную службу» 3 ступені

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1987 года ў Паставах у сям'і ваеннага лётчыка-снайпера Уладзіміра Нічыпарчыка[2]. Бацька 33 гады прысвяціў палётам. Ён займаўся фарміраваннем пілатажнай групы ВПС і СПА «Белая Русь». Маці была настаўніцай у пачатковай школе. Андрэй Нічыпарчык з дзяцінства марыў стаць лётчыкам[3].

У трэцім класе перайшоў у школу № 9 горада Ліды. Прадстаўляў навучальную ўстанову ў розных спартыўных спаборніцтвах, добра ведаў англійскую мову. У 2005 годзе скончыў школу[3]. Затым паступіў на авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, які паспяхова скончыў у 2010 годзе.

З 2016 года служыў камандзірам і інструктарам вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы[1], рыхтаваў да палётаў на Як-130 маладых пілотаў. З 2017 года браў удзел у паветраных парадах, дэманстрацыйных палётах. Неаднаразова ўдзельнічаў у вучэннях і міжнародных конкурсах у Беларусі і за мяжой. За сваю службу асвоіў Як-52, Л-39, Су-25, Як-130[2].

ГібельПравіць

19 мая 2021 года разам са сваім вучнем лейтэнантам Мікітам Куканенкам выконваў вучэбна-трэніровачны палёт над Баранавічамі. Экіпаж Як-130 (борт 74) выявіў тэхнічную няспраўнасць. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за хвіліну. У гэтых умовах на вышыні каля 50 м экіпажу ўдалося стабілізаваць кірунак палёту і накіраваць Як-130 у адзіную кропку, якая была па-за жылымі пабудовамі[1]. А 12:33 самалёт зваліўся каля двухпавярховак у раёне вуліцы Розы Люксембург, пашкодзіўшы тры дамы.

Пахаваны ў Лідзе[4].

Сям’яПравіць

У загінулага пілота засталася жонка, два маленькія сыны і дачка. На час смерці бацькі старэйшаму сыну шэсць, чатыры дачцэ, самаму малодшаму сыну — паўтара года[5].

УзнагародыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць