Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя спісы

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:КВС
Feat star plus.svg

На гэтай старонцы адбываецца абранне выдатных спісаў, якія можна прылічыць да адных з найлепшых інфармацыйных спісаў у беларускай Вікіпедыі.

Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу выдатнага спіса, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да інфармацыйных спісаў і працэдурай вылучэння!

Абмеркаванне пазбаўлення статусу выдатнага спіса адбываецца на гэтай старонцы.

Патрабаванні да выдатных спісаў:

  1. Спіс павінен адпавядаць усім патрабаванням дзеючых правіл Вікіпедыі (у тым ліку, яго змест павінен быць значным, нейтральным і ў ім не павінна быць уласных даследаванняў, няпэўных звестак, якія немагчыма праверыць.
  2. У спісе павінны быць уводзіны, якія коратка апісваюць тэматыку спіса, крытэрыі ўключэння элементаў, спосаб групоўкі, парадак элементаў і характар прыведзенай інфармацыі.
  3. Спіс павінен быць унутрана несупярэчлівым, не павінен утрымліваць відавочных памылак і недакладнасцей.
  4. Спіс павінен быць устойлівым, не знаходзіцца ў стане вайны адкатаў ці ў працэсе вырашэння канфлікту.
  5. У спісе павінны быць прастаўлены катэгорыі, інтэрвікі, а таксама спасылкі на артыкулы пра асобныя элементы спіса.
  6. У спісе павінны быць спасылкі на крыніцы інфармацыі.
  7. Спісы бываюць адкрытымі і закрытымі. Закрыты спіс павінен утрымліваць усе элементы, якія адпавядаюць крытэрыям спіса. Адкрыты спіс павінен утрымліваць найбольш значныя элементы.

Акрамя таго, пажадана, каб былі:

  1. Выявы. Усе выявы спіса/табліцы павінны мець ясны ліцэнзійны статус. Выкарыстанне Fair-use выяў у намінаваных спісах дапускаецца ў мінімальна неабходнай колькасці і разрозненні.
  2. Набор спасылак на рэсурсы па тэме ў Сеціве.
  3. Спіс літаратуры па тэме.

Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:

Сімвал голасу «за» За — шаблон {{За}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «супраць» Супраць — шаблон {{Супраць}}.

Калі вы галасуеце «Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся» ці «Сімвал голасу «супраць» Супраць», калі ласка, патлумачце прычыну.

КандыдатыПравіць

Калі ласка:

  1. Дадавайце шаблон {{Кандыдат у выдатныя спісы}} ў канцы артыкула (спісу-кандыдата) перад катэгорыямі.
  2. Дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю.
  3. Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны.
  4. Глядзіце таксама спісы, вылучаныя іншымі карыстальнікамі Вікіпедыі, і, калі вы згодныя з прапановай, аддайце свой голас за яе, жадаем поспеху!

Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міруПравіць

Прапаную на статус выдатнага спісу. --Culamar (размовы) 13:04, 8 кастрычніка 2021 (+03)[]

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Кофі Анан памёр, у спісе значыцца як жывы. Віт; размовы 16:19, 9 кастрычніка 2021 (+03)[]
Лю Сяабо — тая ж гісторыя. Віт; размовы 16:20, 9 кастрычніка 2021 (+03)[]
  Зроблена Выпраўлена.--Culamar (размовы) 21:48, 9 кастрычніка 2021 (+03)[]
Не зразумелыя некаторыя спасылкі: напрыклад, Шымон Перэс нарадзіўся ў Польшчы і тады гэта была дзяржава Польская Рэспубліка (1918—1939). Чаму б не зрабіць спасылку на яе, а не на артыкул «Гісторыя Польшчы»? Віт; размовы 21:55, 9 кастрычніка 2021 (+03)[]
  Зроблена Culamar (размовы) 10:09, 11 кастрычніка 2021 (+03)[]

Еўрапейская кінапрэмія найлепшай еўрапейскай актрысеПравіць

Прапаную на статус выдатнага спісу. --StachLysy (размовы) 16:26, 18 чэрвеня 2021 (+03)[]

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

можа гэтыя тры зноскі пасля табліцы дадаць ўнізе артыкула перад {{зноскі}}. Так здаецца робяць, афармляюць асобным шаблонам {{заўвагі}}. Віт; размовы 13:57, 21 чэрвеня 2021 (+03)[]
  Зроблена. --StachLysy (размовы) 16:18, 27 жніўня 2021 (+03)[]

Калі спіс не будзе абнаўляцца хаця б цягам некалькіх год, ён хутка перастане адпавядаць статусу выдатнага. --JerzyKundrat (размовы) 11:58, 9 кастрычніка 2021 (+03)[]

У гэтым, канешне, ёсць свая рацыя. Але з іншага боку, статус артыкула з’яўляецца добрай матывацыяй для зацікаўленых асоб сачыць за яго абнаўленнем і актуальнасцю. Дарэчы, можа мае сэнс стварыць службовую катэгорыю, у якую дадаваць статусныя артыкулы, патрабуючыя перыядычнага абнаўлення. Каб не забывацца на іх. Да катэгорыі можна было б аднесці як спісы яшчэ прысуджаемых узнагарод, так і, напрыклад, артыкулы пра жывых людзей. --StachLysy (размовы) 13:53, 9 кастрычніка 2021 (+03)[]

Гл. таксамаПравіць