Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:КДА
Blue star plus.svg

На гэтай старонцы адбываецца абранне добрых артыкулаў, якія па той ці іншай прычыне яшчэ не з’яўляюцца выдатнымі, але могуць быць прылічаны да адных з лепшых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі.

Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу добрага, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да артыкула і працэдурай вылучэння!

Добрыя артыкулы пазней могуць стаць выдатнымі, таксама ў ходзе абмеркавання добрага артыкула можа быць прынята рашэнне аб намінацыі артыкула ў выдатныя.

Абмеркаванне пазбаўлення статусу добрых адбываецца на гэтай старонцы.

Добрыя артыкулы павінны мець адносна высокі ўзровень якасці, але ў адрозненне ад выдатных артыкулаў усе патрабаванні да іх носяць больш мяккі характар. У дадатак да агульных правілаў, датычных артыкулаў Вікіпедыі, добрыя артыкулы павінны быць:

  • Якасна састаўленымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на добрым узроўні і не ўтрымліваць відавочных памылак.
  • Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаванні.
  • Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі большасць самых значных сцвярджэнняў можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры і зноскі.
  • Нейтральнымі: прадстаўляць меркаванні справядліва і непрадузята.
  • Стабільнымі: калі змест артыкула не з’яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
  • З уводзінамі: утрымліваць мінімум 3—4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
  • Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
  • Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстоўвання.
  • Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
  • Мець катэгорыі і інтэрвікі.

Што можа быць недапрацаваным:

  • Часткі вялікай тэмы могуць быць не цалкам раскрытыя, пры ўмове, што асноўная тэма артыкула раскрытая;
  • Выявы могуць адсутнічаць ці прысутнічаць ў недастатковай колькасці;
  • Могуць адсутнічаць спасылкі на вонкавыя крыніцы;
  • Мова можа быць не да канца дасканалая.

Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:

Сімвал голасу «за» За — шаблон {{За}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «супраць» Супраць — шаблон {{Супраць}}.

Калі вы галасуеце «Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся» ці «Сімвал голасу «супраць» Супраць», калі ласка, патлумачце прычыну.

КандыдатыПравіць

Калі ласка, дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю :). Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны

Чэмпіянат свету па снукеры 2015Правіць

Прапаную на наданне статуса артыкул на спартыўную тэматыку. Віт; размовы 15:41, 17 мая 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Кваліфікацыя да чэмпіянату свету па снукеры 2014Правіць

Маем добра распрацаваны 2014 год у снукеры. Чаму б не надаць артыкулу статус з «зорачкай»? Заклікаю праявіць актыўнасць у абмеркаванні кандыдата! Віт; размовы 23:38, 3 мая 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Балканскі тэатр ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайныПравіць

Прапаную на статус добрага цікавы і грунтоўны артыкул на гістарычную тэматыку. Віт; размовы 10:03, 16 красавіка 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

На падставе адпаведных раздзелаў у тэксце дадаў патрэбную інфармацыю па войсках і стратах у шаблон. Яшчэ неабходна прайсціся па арфаграфіі. DBatura (размовы) 11:24, 16 мая 2021 (+03)

Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2016Правіць

Прапаную на статус якасна і грунтоўна складзены артыкул пра спорт. Віт; размовы 17:00, 2 красавіка 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Відэа на youtube больш недаступнае. --JerzyKundrat (размовы) 21:53, 30 красавіка 2021 (+03)

Калі хто-небудзь зможа дапісаць спасылкі з раўназначнай заменай, буду ўдзячны. Інакш трэба выдаліць. Віт; размовы 11:26, 10 мая 2021 (+03)

Мастэрс 2014 (снукер)Правіць

Прапаную на мой погляд выдатна складзены артыкул пра спорт. Віт; размовы 21:44, 16 сакавіка 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

ЗаўвагіПравіць

Шанхай Мастэрс (снукер)Правіць

Прапаную. Быў на рэцэнзаванні. Віт; размовы 00:24, 1 сакавіка 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

  •   Супраць, інфармацыя ў артыкуле састарэла. --JerzyKundrat (размовы) 23:31, 2 сакавіка 2021 (+03)
    • Асноўная інфармацыя маецца. Лічу магчымым дадаць кароткае ўзгадванне турніраў 2018 і 2019 гадоў, яны былі не рэйтынгавыя і цікавасці не нясуць. Турнір 2020 года ўвогуле адменены з нагоды COVID-19, можна радок і пра гэта дадаць. Віт; размовы 11:35, 3 сакавіка 2021 (+03)

ЗаўвагіПравіць

Клімат ГроднаПравіць

Прапаную артыкул. Выносіў на рэцэнзаванне. Віт; размовы 15:54, 24 лютага 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

  Супраць. Спісана ў рувікі з артыкула Клімат Харкава, які пастаўлен на выдаленне.--Ohlumon (размовы) 16:42, 24 лютага 2021 (+03)

Пры чым тут Харкаў? Гэта артыкул пра Гродна. Віт; размовы 18:00, 8 мая 2021 (+03)
У рувікі Клімат Гродна кускамі з Клімат Харкава адзін ў адзін. І Харкаў раней напісан.--Ohlumon (размовы) 09:08, 16 мая 2021 (+03)

ЗаўвагіПравіць

Першы фестываль біт-ансамбляў МінскаПравіць

Паспрабую, лічу артыкул атрымаўся. Доўга «пакутаваў» з гэтым артыкулам, неяк не атрымоўваліся асобныя моманты, закідваў, вяртаўся зноў. Выстаўляўся на рэцэнзаванне, гатовы выпраўляць заўвагі, удасканальваць. Віт; размовы 09:49, 18 лютага 2021 (+03)

ГаласаваннеПравіць

  •   За (таксама прапаную падтрымаць і іншым удзельнікам) -- pr12402, 11 чэрвеня 2021

ЗаўвагіПравіць

У тэксце згадваецца назва гурта «Альгарытмы» і «Алгарытмы». Варта ўдакладніць сапраўднае напісанне і выправіць, каб было аднастайна.--Artsiom91 (размовы) 23:29, 21 лютага 2021 (+03)

Так увогуле, назва — «Алгоритмы». Гэта быў рускамоўны бэнд. Як казалі ў інтэрв’ю самі музыкі пра сутнасць назвы: «Алго — это динамический, динамический ритм. Это в музыкальном переводе». Мяккі знак, відаць, з крыніц на тарашкевіцы я перанёс падсвядома. Выпраўлю ўсё на «Алгарытмы». Віт; размовы 00:03, 22 лютага 2021 (+03)

Завершаныя абмеркаванніПравіць

Журнал абранняПравіць

Да пазбаўлення статусуПравіць

Пытанні аб пазбаўленні статусу добрых у выпадку неадпаведнасці крытэрыям абмяркоўваюцца на старонцы Да пазбаўлення статусу.

Гл. таксамаПравіць