Дэвід Мак-Мілан

Дэвід Мак-Мілан (англ.: David William Cross MacMillan; нар. 1968, Белсхіл, Шатландыя) — брытанска-амерыканскі хімік-арганікаў, спецыяліст па арганічным сінтэзе, піянер у галіне асіметрычнага арганічнага каталізу. Заслужаны Універсітэцкі прафесар Прынстанскага ўніверсітэта, член Лонданскага каралеўскага таварыства (2012) і Нацыянальнай АН ЗША (2018), член-карэспандэнт Эдынбургскага каралеўскага таварыства (2013).

Дэвід Мак-Мілан
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта, даследчык
Дата нараджэння 16 сакавіка 1968(1968-03-16) (53 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

БіяграфіяПравіць

Скончыў Універсітэт Глазга (бакалаўр хіміі, 1991). Доктарскія даследаванні праводзіў пад кіраўніцтвам прафесара Лары Овермана ў Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне (з 1990). Уласную кар’еру пачаў у 1998 годзе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 2000 годзе перайшоў у Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут, з 2004 года імянны прафесар (Earle C. Anthony Professor) хіміі. З 2006 года імянны прафесар (A. Barton Hepburn Professor) на кафедры хіміі Прынстанскага ўніверсітэта, у 2010—2015 гг. загадваў гэтай кафедрай, цяпер імянны заслужаны Універсітэцкі прафесар хіміі (James S. McDonnell Distinguished University Professor of Chemistry).

З 2009 па 2014 гады галоўны рэдактар «Chemical Science (journal)».

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 29 мая 2020.