Залаты леў

«Залаты леў» (італ.: Leone d'Oro) — галоўная ўзнагарода Венецыянскага кінафестывалю. Уведзена ў 1949 годзе, да гэтага вышэйшай узнагародай МКФ быў спачатку «Кубак Мусаліні» (італ. Coppa Mussolini, 1934-1942), а потым «Вялікі міжнародны прыз Венецыі» (італ. Gran Premio Internazionale di Venezia), які ўручаўся з 1946 па 1948 год. У 1969—1979 гадах «Залаты леў» не ўручаўся.

Залаты леў
італ.: Leone d'Oro
Takeshi Kitano Leone D'oro.jpg
Кітана Такэсі з прызам
Тып кінапрэмія
Заснавальнік Венецыянскі кінафестываль
Заснаванне 1949
Краіна Flag of Italy.svg Італія
Месца
Commons-logo.svg Залаты леў на Вікісховішчы

Чатыры рэжысёры двойчы станавіліся лаўрэатамі «Залатога льва» — гэта Андрэ Каят (1950, 1960), Луі Маль (1980, 1987), Чжан Імоў (1992, 1999) і Энг Лі (2005, 2007).