Зямля качэўнікаў

«Зямля качэўнікаў» (англ.: Nomadland) — амерыканскі драматычны фільм 2020 года, рэжысёрам, сцэнарыстам і мантажорам якога стала Хлоя Чжаа[2]. Ролю галоўнай гераіні, якая з’язджае з дому, каб падарожнічаць па Захадзе ЗША, выканала Фрэнсіс Макдорманд. У другаступеннай ролі зняўся Дэвід Стрэтэйрн, а рэальныя качэўнікі Лінда Мэй, Суонкі і Боб Уэлс сыгралі саміх сябе. Фільм заснаваны на дакументальным рамане Джэсікі Брудэр «Зямля качэўнікаў».

Зямля качэўнікаўM:
англ.: Nomadland
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 107 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 11 верасня 2020, 4 снежня 2020 і 13 кастрычніка 2020
IMDb tt9770150

Прэм’ера «Зямлі качэўнікаў» адбылася 11 верасня 2020 года на 77-ым Венецыянскім кінафестывалі, дзе яна заваявала галоўны прыз — «Залатога льва». Карціна таксама атрымала прыз глядацкіх сімпатый на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта. Фільм выйшаў у абмежаваны тыднёвы пракат у ЗША 4 снежня 2020 года. 29 студзеня 2021 гада ён таксама быў выпушчаны кампаніяй Searchlight Pictures у некаторых кінатэатрах IMAX, а з 19 лютага стаў даступны ў лічбавым фармаце на Hulu.

Фільм атрымаў усеагульнае прызнанне ад крытыкаў за рэжысуру, сцэнарый, мантаж, аператарскую працу і акцёрскую ігру, у асаблівасці Фрэнсіс Макдорманд. На 93-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» «Зямля качэўнікаў» атрымала 3 узнагароды: «Найлепшы фільм», «Найлепшая рэжысура» і «Найлепшая актрыса».

СюжэтПравіць

Пасля закрыцця завода па вытворчасці гіпсакардону ў студзені 2011 года 60-гадовая жанчына Фёрн застаецца без працы і сродкаў да існавання. Пагрузіўшы свой небагаты скарб у фургон, Фёрн становіцца сучасным качэўнікам — адной з людзей, якія вандруюць з штата ў штат у пошуках сезоннага заробку. Уласна ўвесь фільм Фёрн ездзіць са штата ў штат, працуе на сезонных працах, спыняецца ў лагерах для такіх жа, як цяпер і яна, атрымлівае альтэрнатывы і робіць выбары.

Акцёрскі складПравіць

КрытыкаПравіць

Як заўважае ў сваёй кінарэцэнзіі Ірэна Кацяловіч, па сутнасці, «Зямля качэўнікаў» — гэта сучасны вестэрн з тымі ж асвойваннем зямель, простым побытам ды карчмой на адзінай гарадской вуліцы, праўда, збудаванні гэтыя закінутыя, а на вуліцах ніхто не жыве. Рэжысёрка Хлоя Чжаа ўвесь час укручвае знакі мінулага, ажно да дыназаўраў, адсылае да нечага маштабнага кшталту космасу і расцякаецца піетэтам перад прыродай. Абы зрабіць суцэльны пазл з антыподаў звычнаму прыземленаму жыццю, якое тут амаль не бачна — толькі зрэдчас з’яўляецца ў выглядзе «нармальных» чалавечых дамоў, што павінны спакусіць Фёрн[3].

УзнагародыПравіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 230 кінаўзнагародамі і яшчэ 132 намінацыямі[4]. Сярод найбольш значных прэмій:

ЗноскіПравіць

  1. ČSFD — 2001.
  2. Nomadland (2020) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 26 красавіка 2021.
  3. Вестэрн, дзе зямлю не асвойваюць, а кідаюць
  4. Nomadland — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 26 красавіка 2021.

СпасылкіПравіць