Катастрофа L-410 пад Мянзелінскам

Катастрофа L-410 пад Мянзелінскам— авіяцыйная катастрофа, якая адбылася ў раёне горада Мянзелінск (Татарстан, Расія) 10 кастрычніка 2021 года[1][2].

Катастрофа L-410 пад Мянзелінскам
DOSAAF L-410 wreckage (Menzelinsk, Tatarstan, Russia).jpg
На месцы катастрофы.
Агульныя звесткі
Дата 10 кастрычніка 2021
Час 09:11 па Маскве
Характар сутыкненне з зямлёй у кіраваным палёце
Прычына адмова рухавіка (меркавана)
Месца
Загінулыя 16
Параненыя 6
Паветранае судна
L-410 RF-94597 (6987438765).jpg
L-410, ідэнтычны таму, што разбіўся.
Мадэль Let L-410UVP-E3
Пункт вылету Menzelinsk Airport[d]
Пункт прызначэння Сцяг Расіі Мянзелінск, Татарстан, Расія
Бартавы нумар RF-94591
Дата выпуску красавік 1987
Пасажыры 20
Экіпаж 2
Выжылых 6

Адразу пасля ўзлёту з мясцовага аэрадрома самалёт L-410, які належыць ДТСААФ Расіі[3] пачаў губляць вышыню і ўрэзаўся ў зямлю. На борце знаходзілася 22 чалавекі (20 парашутыстаў і 2 члены экіпажа). Выжылі шасцёра[1][2][4][5][6].

СамалётПравіць

Самалёт, які разбіўся, меў бартавы нумар RF-94591, серыйны 871826[1]. Быў выраблены ў красавіку 1987 года[1][2][3][7].

Пачаў эксплуатавацца ў 1987 годзе ў ВПС СССР, затым у ВПС Расіі, у студзені 2014 года паступіў у ДТСААФ[3].

Экіпаж і пасажырыПравіць

На борце знаходзіліся два лётчыкі:

  • 60-гадовы камандзір паветранага судна Міхаіл Бяляеў[8].
  • 61-гадовы другі пілот Аляксандр Зыкаў[8].

На борце знаходзілася 20 парашутыстаў, усе яны — грамадзяне Расіі[9][10].

КатастрофаПравіць

У 09:05 па маскоўскім часе самалёт узляцеў з паласы аэрадрома Мянзелінск[11].

На вышыні каля 70 метраў у самалёта адмовіў левы рухавік, пра што лётчыкі далажылі авіядыспетчару аэрадрома[11][12].

L-410 пачаў губляць вышыню. У 09:11 самалёт сутыкнуўся з зямлёй, закрануўшы крылом «Газель», кучу дроў і жалезабетонны плот[1][2][11][13]. У выніку сутыкнення цалкам разбурыліся фюзеляж і крылы[2]. Узгарання не было[1][2].

РасследаваннеПравіць

Цэнтральнае міжрэгіянальнае следчае ўпраўленне на транспарце Следчага камітэта Расіі пачало праверку па факце крушэння[14]. Заведзена крымінальная справа[15][16].

Сярод магчымых прычын крушэння разглядаюцца перагруз[17][18], адмова аднаго з рухавікоў[12] і памылкі экіпажа[2].

НаступствыПравіць

На месцы катастрофы пачаліся выратавальныя працы, якія неўзабаве былі завершаны. Усяго ў іх прымалі ўдзел 47 чалавек і 15 адзінак тэхнікі[2].

Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Юрыя Гагарына прыпыніў супрацоўніцтва з аэраклубам у Мянзелінску на час расследавання прычын крушэння самалёта[19][20].

ДТСААФ Расіі прыпыніла палёты сваіх самалётаў тыпу L-410[21].

РэакцыяПравіць

Міністэрства замежных спраў Азербайджана выказала спачуванні ў сувязі з падзеннем самалёта[22][23][24]. У Міністэрстве замежных спраў Турцыі таксама выказалі спачуванні[25][26].

Старшыня Кітая Сі Цзіньпін[27][28] і прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў[29][30] накіравалі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну тэлеграму са спачуваннямі спачуваннямі з нагоды катастрофы. У гэты час прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў даручыў падрыхтаваць прапановы па аказанні дапамогі сем'ям загінуўшых і пацярпелым пры крушэнні[31] і вылецеў на месца катастрофы[32][33][34]. Улады рэспублікі таксама падпісалі пастанову аб выплатах памерам 1 мільён рублёў-сем'ям загінулых у катастрофе, 400 тысяч рублёў — пацярпелым[35][36].

11 кастрычніка ў Татарстане аб’явілі днём жалобы[37][38].

Самалёт Superjet 100 МНС Расіі вылецеў у Набярэжныя Чаўны для транспарціроўкі пацярпелых у Маскву. На борце знаходзіўся першы намеснік міністра Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны Аляксандр Чупрыян[39].

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Harro Ranter ASN Aircraft accident Let L-410UVP-E3 RF-94591 Menzelinsk. aviation-safety.net.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 Что известно о крушении самолета L-410 в Татарстане. ТАСС.
  3. 3,0 3,1 3,2 Карточка самолёта: Лет · Л-410УВП-Э3 · RF-94591 (зав.н. 871826) ✈ russianplanes.net ✈ наша авиация. russianplanes.net.
  4. При падении самолета в Татарстане погибли 16 человек, сообщили в Минздраве (руск.) . РИА Новости.
  5. В Татарстане 16 человек погибли при крушении самолета с парашютистами. Что известно о катастрофе. lenta.ru.
  6. В крушении самолета в Татарстане погибли 16 человек из 22 находившихся на борту (руск.) . Interfax.ru.
  7. Кирилл Комаров Разбившемуся в Татарстане самолету было 34,5 года (руск.) . Известия (10 кастрычніка 2021).
  8. 8,0 8,1 Фото членов экипажа разбившегося в Татарстане самолета L-410 (руск.) . Рен ТВ (10 кастрычніка 2021).
  9. В потерпевшем крушение самолете в Татарстане были жители семи регионов (руск.) . РИА Новости.
  10. В потерпевшем крушение в РТ самолете были жители 7 регионов РФ (руск.) . БИЗНЕС Online.
  11. 11,0 11,1 11,2 Катастрофа L-410UVP-E3 ДОСААФ в Мензелинске (борт RF-94591), 10 октября 2021 года. // AirDisaster.ru - авиационные происшествия, инциденты и авиакатастрофы в СССР и России - факты, история, статистика. airdisaster.ru.
  12. 12,0 12,1 Причиной крушения L-410 в Татарстане мог стать отказ одного из двигателей. ТАСС.
  13. Reuters. Russian plane carrying parachutists crashes, 16 killed , Reuters (10 кастрычніка 2021). Праверана 11 кастрычніка 2021.
  14. Следователи начали проверку по факту крушения самолёта L-410 в Татарстане (руск.) . RT на русском.
  15. СК возбудил уголовное дело по факту крушения самолета в Татарстане (руск.) . РБК.
  16. СК возбудил дело по факту крушения самолета в Татарстане. ТАСС.
  17. Источник назвал возможную причину падения самолета в Татарстане (руск.) . РИА Новости.
  18. Названы возможные причины крушения самолета с парашютистами в Татарстане (руск.) . РБК.
  19. Центр подготовки космонавтов приостановил работу после крушения L-410 в Татарстане (руск.) . m24.ru.
  20. Источник: космонавты временно не будут проходить подготовку в аэроклубе в Мензелинске. ТАСС.
  21. ДОСААФ России приостановило все полеты самолетов типа L-410. ТАСС.
  22. МИД Азербайджана соболезнует России в связи с крушением самолета в Татарстане. interfax.az.
  23. МИД Азербайджана выразил соболезнования в связи с падением самолета в Татарстане. ТАСС.
  24. Выражаем самые искренние и глубокие соболезнования всему народу Российской Федерации, семьям и родным погибших в результате падения самолёта с парашютистами в Республике #Татарстан. (руск.) . Twitter.
  25. Турция выразила России соболезнования в связи с крушением L-410 (руск.) . РЕН ТВ (10 кастрычніка 2021).
  26. В Турции выразили соболезнования из-за крушения самолета в Татарстане (руск.) . www.mk.ru.
  27. Си Цзиньпин выразил соболезнования Путину в связи с падением самолета в Татарстане. ТАСС.
  28. Си Цзиньпин направил Путину соболезнования в связи с крушением L-410 (руск.) . ИА REGNUM.
  29. Токаев выразил соболезнования Путину в связи с падением самолета в Татарстане. ТАСС.
  30. Токаев выразил соболезнования Путину в связи с авиакатастрофой в Татарстане (руск.) . ratel.kz.
  31. В Татарстане готовят варианты оказания помощи семьям погибших, пострадавшим в аварии L-410. ТАСС.
  32. Президент Татарстана вылетел к месту крушения L-410 (руск.) . RT на русском.
  33. Президент Татарстана вылетел к месту крушения самолета (руск.) . Российская газета.
  34. Власти Татарстана окажут помощь семьям погибших и пострадавшим в крушении L-410 (руск.) . Interfax.ru.
  35. Власти Татарстана выплатят по 1 млн рублей семьям погибших в крушении L-410 - Газета.Ru | Новости (руск.) . Газета.Ru.
  36. Семьям погибших в результате крушения L-410 выплатят по 1 млн рублей. ТАСС.
  37. В Татарстане объявили 11 октября днем траура после крушения L-410. ТАСС.
  38. В Татарстане объявили день траура (руск.) . РИА Новости.
  39. Спецборт МЧС вылетел из Жуковского за пострадавшими в крушении самолета L-410 в Татарстане. ТАСС.