Конкурс песні Еўрабачанне 2021
![]() |
Гэты артыкул ці раздзел асвятляе будучую падзею. Змест можа істотна змяняцца па меры набліжэння даты мерапрыемства і з’яўлення новай інфармацыі.
|
Конкурс песні Еўрабачанне 2021 (англ. Eurovision Song Contest 2021, фр. Concours Eurovision de la chanson 2021, нідэрл. Eurovisie Songfestival 2021) — 65-ы конкурс песні Еўрабачанне, які пройдзе ў Ротэрдаме (Нідэрланды), гэта стала магчыма пасля перамогі прадстаўніка краіны Дункана Лоўрэнса з песняй «Arcade» на конкурсе 2019 года, які праходзіў у Тэль-Авіве, Ізраіль.
Конкурс песні Еўрабачанне 2021 | |
---|---|
![]() | |
Дата | |
1-ы паўфінал | 18 траўня 2021 |
2-і паўфінал | 20 траўня 2021 |
Фінал | 22 траўня 2021 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | ![]() |
Вядучы(я) | Шанталь Янзен Эдсілія Ромблі Ян Сміт Нікі дэ Ягер |
Дырэктар | Марцін Остэрдаль |
Тэлеканал гаспадароў | AVROTROS |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 39 |
Дэбют | няма |
Вяртанне | ![]() ![]() |
Адмовіліся ад удзелу | ![]() ![]() ![]() ![]() |
Карта | |
Краіны, выбралі ўдзельніка або песню Краіны, якія пацвердзілі ўдзел Краіны, якія ўдзельнічалі раней | |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | 50 % тэлеглядачы + 50 % журы. Кожная краіна 2 разы дае 1-8, 10, 12 балаў 10 песням: асобна журы, і асобна тэлегладачы |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2020 ![]() |
Скандалы і інцыдэнтыПравіць
Песня КіпраПравіць
Пасля выпуску песні «El Diablo» Элены Цагрыну, 26 лютага 2021 года царкоўныя арганізацыі Кіпра і Грэцыі заклікалі зняць песню з конкурсу з-за «д’ябальскага паслання» (назва песні з іспанскай мовы перакладаецца як «Д’ябал»). Вяшчальнік CyBC абараніў свой бок, і песня не будзе заменена.
Дыскваліфікацыя БеларусіПравіць
9 сакавіка 2021 года для ўдзелу ў конкурсе ад Беларусі была апублікаваная песня гурта «Галасы ЗМеста» «Я научу тебя», адабраная нацыянальным вяшчальнікам самастойна. Пасля гэтага ў сетцы з’явілася вялікая колькасць негатыўных водгукаў (на канале «Еўрабачання» ў YouTube відэаролік да песні набраў амаль у 10 разоў больш дызлайкаў, чым лайкаў, паставіўшы такім чынам своеасаблівы антырэкорд) і просьбаў аб дыскваліфікацыі Беларусі з конкурсу ў 2021 годзе, бо каментатары выявілі палітычны падтэкст у песні: насмешкі над акцыямі пратэсту, якія праходзяць у краіне са жніўня 2020 года, і падтрымку рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел..
11 сакавіка ЕВС адмовіўся дапускаць песню на конкурс і выдаліў відэаролік да яе з канала «Еўрабачання» на YouTube, бо змест песні «ставіць пад пытанне непалітычны характар конкурсу» і таму што грамадская рэакцыя на песню «можа падарваць рэпутацыю конкурсу». ЕВС запатрабаваў ад вяшчальніка Белтэлерадыёкампанія змяніць змест тэксту песні або выбраць новую. У выпадку адмовы краіна будзе дыскваліфікаваная з конкурсу.
ЕВС атрымаў і праслухаў два новых заявачных трэка ад гурта «Галасы 3Места» і пастанавіў, што новыя песні таксама парушаюць правілы, якія могуць сапсаваць рэпутацыю конкурсу.
26 сакавіка стала вядома, што Беларусь не будзе ўдзельнічаць у «Еўрабачанні-2021».
Просьба дыскваліфікаваць АзербайджанПравіць
На днях з’явілася петыцыя аб тым, каб Азербайджан дыскваліфікавалі. Прадстаўніца Азербайджана Саміра Эфендзі, падчас канфліктаў у Нагорным Карабаху, пераапрануўшыся ў ваенную форму, прасіла забіваць армян[Крыніца?].