Крушэнне цягніка ў Хуаляне (2021)
Крушэнне цягніка ў Хуаляне — чыгуначная катастрофа, якая адбылася ў павеце Хуалянь Кітайскай Рэспублікі, на Тайвані 2 красавіка 2021 года. Загінуў 51 чалавек: 49 пасажыраў, машыніст і памочнік машыніста, 146 чалавек атрымалі раненні[1]. Гэта самае цяжкае чыгуначнае здарэнне на востраве з 1948 года, калі ў выніку пажару на чыгуначным мосце праз раку Сіньдзянь загінуў 21 чалавек і яшчэ 43 прапалі без вестак[2]. Папярэдняя буйная аварыя адбылася ў 2018 годзе, калі ў Ілане загінулі 18 чалавек[3].
Крушэнне цягніка ў Хуаляне | |
---|---|
![]() | |
Цягнік, які трапіў у катастрофу. | |
Падрабязныя звесткі | |
Дата | 2 красавіка 2021 |
Час | 9:28 (UTC+08:00) |
Месца | Хуалянь |
Краіна | ![]() |
Чыгуначная лінія |
Тайдун |
Аператар | Тайваньская чыгуначная адміністрацыя |
Тып здарэння | крушэнне |
Прычына | сутыкненне з аўтакранам |
Статыстыка | |
Цягнікі | 1 |
Лік пасажыраў | 492 |
Загінулыя | 51 |
Параненыя | 146 |
ІнцыдэнтПравіць
Васьмівагонны пасажырскі цягнік «Тарока-экспрэс» сутыкнуўся з аўтамабільным кранам і сышоў з рэек на ўездзе ў тунэль ў горнай мясцовасці[4]. У цягніку на папулярным турыстычным маршруце знаходзілася каля 490 пасажыраў[5]. Загінуў 51 чалавек: 49 пасажыраў, машыніст і памочнік машыніста, 146 чалавек атрымалі раненні[1].
Цягнік-экспрэс ехаў з Тайбэя ў Тайдун, у ім было мноства турыстаў. Таксама былі тайванцы, якія вярталіся дадому, ехалі наведаць сваякоў альбо магілы памерлых блізкіх у першы дзень чатырохдзённы выходных з нагоды свята Цінміна[6]. Чыгуначны тунэль знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад нацыянальнага парку Тарока. У выніку сутыкнення вагоны №1 і №2 сышлі з рэек, заблакаваўшы вагоны №3—8 унутры тунэля[7]. Галаўны вагон цягніка №8 быў разбураны цалкам, астатнія, блізкія да галавы, вагоны таксама былі моцна дэфармаваны[8]. Па словах аднаго з правадыроў, машыніст Юань перад гібеллю паспеў прымяніць кран машыніста для экстранага тармажэння[9].
Прычыны катастрофыПравіць
Як мяркуецца, цягнік сутыкнуўся з аўтамабільным кранам, сарваўся са схілу[10][1]. Кіроўцы ў аўтакране на момант сутыкнення не было. Аўтамабільны кран быў, верагодна, няправільна прыпаркаваны на схіле і скаціўся з яго на чыгуначныя рэйкі. Кіроўца аўтакрана, 45-гадовы Лі, быў затрыманы паліцыяй для высвятлення абставінаў. Лі быў уладальнікам адной з будаўнічых кампаній, якая займалася будаўніцтвам тунэля ў процілеглым, паўночным напрамку[8].
Выратавальная аперацыяПравіць
Да прыбыцця ратавальнікаў, пасажыры самастойна выбіраліся праз вокны вагонаў[6]. На выратаванне людзей былі накіраваны больш за 150 як супрацоўнікаў пошукава-выратавальных службаў, так і ваенных[5]. Ратавальнікі вывелі больш за 100 чалавек з вагонаў №1—4[7], выратаванне людзей з вагонаў №5—8 было ўскладнена моцным пашкоджаннем вагонаў ўнутры тунэля ў выніку удараў аб сцены[11]. Найбольшая колькасць загінуўшых і пацярпелых знаходзілася ў вагонах №5—8[7]. Больш за 70 чалавек апынуліся заблакаванымі ўнутры вагонаў у тунэлі на некалькі гадзін, да 16 гадзін былі вызвалены апошнія 2 пасажыра[5].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Столкновение поезда с выехавшей на пути машиной на Тайване. Главное.
- ↑ Factbox: Taiwan's worst train accidents (англ.) . Reuters (2 красавіка 2021).
- ↑ Taiwan train crash: 36 feared dead as rescuers struggle to reach crushed carriages (англ.) . The Telegraph (2 красавіка 2021).
- ↑ 【鄭亦真報新聞】 工程車砸火車!「太魯閣號驚出軌」乘客濺血爬窗!逃命現場大還原@中天新聞 20210402 на YouTube
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Helen Davidson. Taiwan train crash: dozens dead after express service derails in tunnel (англ.) . The Guardian (2 красавіка 2021).
- ↑ 6,0 6,1 Dozens killed as train crashes into truck and partially derails in Taiwan (англ.) . CBS News (2 красавіка 2021).
- ↑ 7,0 7,1 7,2 Lee Hsin-Yin. 36 reported with no vital signs, 44 injured in train derailment (update) (англ.) . CNA (2 красавіка 2021).
- ↑ 8,0 8,1 Chang Chi, Tyson Lu, Elizabeth Hsu. Crane truck driver questioned by police over fatal train accident (англ.) . CNA (2 красавіка 2021).
- ↑ Chang Ming-hsuan, Wu Hsin-yun, Elizabeth Hsu. Scene of train crash like 'living hell:' Red Cross rescuer (англ.) . CNA (2 красавіка 2021).
- ↑ Ralph Jennings, Johnson Lai. Train hits truck that slid onto track in Taiwan, killing 51 (англ.) . SFGATE (2 красавіка 2021).
- ↑ Karson Yiu. At least 54 dead in Taiwan train crash (англ.) . ABC News (2 красавіка 2021).