Напады на пасольства Лівіі ў Мінску

Напады на пасольства Лівіі ў Мінску — серыя інцыдэнтаў з пранікненнем групы асоб, звязаных з Урадам нацыянальнага адзінства Фаіза Сараджа, на тэрыторыю лівійскай дыпмісіі, лаяльнай Палаце прадстаўнікоў Агіла Салах Іса і Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфа Хафтара. Здарэння адбыліся на фоне грамадзянскай вайны і двоеўладдзя ў Лівіі.

Напады на пасольства Лівіі ў Мінску
Пасольства Лівіі ў Мінску.jpg
Дата 2020:
Месца Беларусь, Мінск, вуліца Беларуская, дом 4
Прычыны канфлікт вакол валодання пасольствам
Вынік будынак застаўся за прыхільнікамі ППЛ і ЛНА
Бакі канфлікту
Лівія Прыхільнікі УНА
Беларусь Нанятыя беларускія грамадзяне
Украіна Нанятыя ўкраінскія грамадзяне (па заяве кіраўніка ПВК «РСБ-Груп» Алега Крыніцына)
Лівія Пасольства Лівіі (ППЛ/ЛНА)

Расія РСБ-Груп (27 жніўня на баку ППЛ і ЛНА, з 19 па 20 снежня — УНА)


ускосны ўдзел:

Ключавыя фігуры
Эмхімед Маграві (часовы павераны ад УНА) Мухамад Істэйта (часовы павераны па справах Лівіі ў Беларусі),
Станіслаў Кудрашаў (саветнік па бяспецы)

Алег Крыніцын (кіраўнік ПВК «РСБ-Груп»)

Лік удзельнікаў
30 чалавек невядома
Страты
пацярпелых няма адзін чалавек збіты

КантэкстПравіць

У 2014 годзе ў Лівіі ўспыхвае грамадзянская вайна. Асноўнымі ўдзельнікамі канфлікту сталі два ўрада — у Трыпалі і Табруке. Першае узначальваў Фаіз Сарадж. Ён быў афіцыйна прызнаны кіраўніком дзяржавы ў ААН і карыстаўся падтрымкай Турцыі і некаторых заходніх краін. Другім кіраваў Агіла Салах Іса, які меў дружалюбныя адносіны з фельдмаршалам Халіфа Хафтарам. Іх альянс падтрымлівалі Францыя, Расія, ААЭ і Егіпет.

У Беларусі прысутнічалі прадстаўнікі ад абодвух бакоў, але будынак пасольства і непасрэдную работу з беларускім ўрадам мелі толькі прыхільнікі табрускіх уладаў. Са слоў саветніка па бяспецы часовага паверанага ў справах Лівіі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Станіслава Кудрашава, канфлікт абвастрыўся за два месяцы да інцыдэнту, калі былы ваенны аташэ, у якога скончыліся паўнамоцтвы, вырашыў прысягнуць Фаізу Сараджу. Той скраў з рахунку пасольства некалькі мільёнаў долараў і наняў грамадзян Беларусі для ажыццяўлення нападу на дыпмісію. Як заявіў Алег Крыніцын, кіраўнік прыватнай ваеннай кампаніі «РСБ-Груп», што забяспечвала бяспеку пасольства, сярод нанятых маглі быць таксама ўкраінцы[1].

НападыПравіць

Ліпень—жнівеньПравіць

У ліпені адбыўся першы інцыдэнт у будынку пасольства, калі сараджысты збілі часовага павераны па справах Лівіі ў Беларусі Мухамада Істэйта (у некаторых крыніцах Астэйта). Ён звяртаўся за дапамогай у міліцыю, аднак праваахоўныя структуры не змаглі нічога зрабіць, так як гэта здарылася на тэрыторыі дыпмісіі, што па міжнародных законах з’яўляецца тэрыторыяй іншай дзяржавы. Пасля дадзенага выпадка быў заключаны дагавор з «РСБ-груп», якая даслала ў Мінск сваіх супрацоўнікаў[2].

27 жніўня ў 6:04 раніцы група з 30 мужчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў праніклі на тэрыторыю лівійскага пасольства[1]. Па сведчанні Мухамада Істэйта, дадзеныя асобы не з’яўляліся лівійцамі. Усе яны мелі беларускае грамадзянства, але разам з імі былі часовы павераны ў справах Лівіі ў Беларусі ад УНА, былы часовы павераны і бухгалтар пасольства, таксама лаяльныя Сараджу. Усіх іх Істэйта ведаў асабіста[3].

Натоўп пералез праз плот і пачаў рэзаць балгаркай вароты, пераварочваць мэблю, выломваць шкляныя дзверы ў пластыкавай раме і замкі. Мухамад Істэйта першым сустрэў налётчыкаў. Яны, з яго слоў, паклалі яго на зямлю і збілі[3]. Затым часовага паверанага ўспрабавалі выцягнуць з будынка, але супрацоўнікам «РСБ-груп» удалося яго адбіць[2]. Ахоўнікі паспрабавалі выцесніць правапарушальнікаў, падчас чаго пачалася рукапашная бойка[1]. Работнікі пасольства Малдовы, якое знаходзілася па суседстве, выклікалі праваахоўнікаў. Да месца падзей прыбыла міліцыя разам з АМАПам, але па Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах яны не маглі зайсці на тэрыторыю дыпмісіі без запрашэння[4]. Аднак само з’яўленне праваахоўнікаў спыніла спробу штурму, пасля чаго тыя праверылі дакументы ў кожнага прысутнага. Як паведамляла «Камсамольская праўда», у міліцыянераў узніклі цяжкасці з вызначэннем рэальных супрацоўнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва, паколькі кожны бок заявіў аб сваёй легітымнасці[5]. Неўзабаве яны атрымалі распараджэнне ад кіраўніцтва не ўмешвацца і з’ехалі, даўшы дыпламатам самім разабрацца ў міжлівійскіх праблемах. У гэты час група прыхільнікаў УНА прад’явіла ультыматум, каб на працягу 15 хвілін дыпламаты пакінулі пасольства, перадаўшы будынак ураду Сараджа, інакш яны аднаўляюць штурм[1]. Тым не менш, паўторная атака не адбылася, і да поўдня ўсе староннія асобы пакінула пасольства, а ля ўваходу сабраліся прадстаўнікі СМІ[2].

ЗаявыПравіць

  •   Беларускія ўлады: Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што здарэнне адбылося з-за «ўнутраных супярэчнасцяў паміж лівійскімі дыпламатамі». З яго слоў, «скаргаў на цялесныя пашкоджанні і пабоі ні ад аднагр з бакоў канфлікту не паступала». Ён падкрэсліў, што беларускі бок у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі не можа і не будзе ўмешвацца ва ўнутраныя справы замежных дыпмісій. У той жа час, як заявіў прэс-сакратар, «любога роду дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, супярэчаць Венскай канвенцыі. Да старэйшых дыпламатаў пасольства Лівіі была даведзена інфармацыя аб адказнасці за стварэнне сваімі дзеяннямі пагрозы грамадскаму парадку і бяспецы». Таксама Глаз заклікаў лівійцаў «вырашаць усе спрэчныя пытанні і знаходзіць паразуменне шляхам перамоваў». Пасля МЗС папрасіў МУС узмацніць ахову ў раёне дыпмісіі[6].
  •   Прыхільнікі ППЛ і ЛНА: Часовы павераны па справах Лівіі ў Беларусі Мухамада Істэйта назваў інцыдэнт тэрарыстычным нападам. Дыпламат паведаміў, што ёсць відэазапіс, які пацвярджае, што на дыпмісію напалі менавіта прыхільнікі УНА[3]. За гэтым матэрыялам на тэрыторыі амбасады прыбылі супрацоўнікі КДБ[7], але адгледзеўшы матэрыялы спецслужбы не распачалі ніякіх дзеянняў[5].

СнежаньПравіць

У ноч на 20 снежня адбылася правакацыя з удзелам ПВК «РСБ-груп», якая спрабавала захапіць лівійскае пасольства ў інтарэсах сараджыстаў. Байцы збіраліся пракрасціся ўнутр сілавым шляхам, кіраваў аперацыяй генеральны дырэктар «РСБ-груп» Алег Крыніцын. Калі ў пасольства прыбыў Істэйта, яму аказалі супраціў і не пусцілі ў будынак. Пры гэтым Крыніцын прад’явіў дамову на ахову дыппрадстаўніцтва. Пагадненне было скасавана 1 кастрычніка таго ж года. Але гендырэктар «РСБ-груп» сцвярджаў, што дакумент сапраўдны, а яго супрацоўнікі маюць права зайсці ў дыпмісію для правядзення агляду. Паводле некаторых звестак, кампанія спрабавала правесці ўнутр прадстаўніка Трыпалі Эмхімеда аль-Маграві, які прысутнічаў на месцы здарэння разам з байцамі ПВК[8]. Як паказалі кадры з камер відэаназірання, байцы прыбылі на месца ў масках. Па прыездзе міліцыі супрацоўнікі ПВК прад’явілі дакументы і вымушаныя былі разысціся[9].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі