Святлана Георгіеўна Ціханоўская

беларуская палітычная дзяячка
(Пасля перасылкі з Святлана Ціханоўская)

Святла́на Гео́ргіеўна Ціхано́ўская (у дзявоцтве Піліпчук; нар. 11 верасня 1982, Мікашэвічы, Брэсцкая вобласць) — беларуская палітычная дзяячка, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года; перакладчыца.

Святлана Георгіеўна Ціханоўская
Партрэт
Імя пры нараджэнні Святлана Георгіеўна Піліпчук
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 11 верасня 1982(1982-09-11) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Бацька Георгій Піліпчук
Маці Валянціна Піліпчук
Муж Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
Дзеці Агнія, Карней
Альма-матар
Партыя Беспартыйная
Узнагароды і прэміі

Крыж «За заслугі» Міністэрства замежных спраў Эстонская Рэспубліцы
Спецыяльны прыз Міжнароднага эканамічнага форума (2020)[1]
Прэмія Globsec (2020)[2]
Прэмія Свабоды імя Джона Макейна[en] (2020)[3]
Прэмія імя Сахарава (сумесна з іншымі[4]; 2020)
Прэмія Свабоды выдання Politiken (2020)[5]
Прэмія Свабоды Сейма Літвы (2020)
Прэмія імя Льва Копелева[de] (сумесна з іншымі; 2021)

Сайт tsikhanouskaya.org
Commons-logo.svg Святлана Георгіеўна Ціханоўская на Вікісховішчы

Згодна з афіцыйна абвешчанымі вынікамі выбараў, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года, Ціханоўская набрала крыху больш за 10 % галасоў выбаршчыкаў, заняўшы другое месца. На думку яе прыхільнікаў і шэрагу аналітыкаў, вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя: на самай справе, Святлана Ціханоўская набрала значна больш галасоў, чым пра гэта заяўлена рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, і павінна лічыцца абраным прэзідэнтам краіны (або праходзіць у другі тур разам з Лукашэнкам).

Пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў у Беларусі пачаліся акцыі пратэсту. Ціханоўская заявіла аб узурпацыі ўлады дзейным прэзідэнтам і заклікала правесці новыя і сумленныя выбары. 11 жніўня 2020 года Ціханоўская выехала з Беларусі ў Літву[6]; пасля чаго яна здзейсніла некалькі паездак па краінах Еўропы. У Польшчы і Германіі яе прымалі па дзяржаўным пратаколе як найвышэйшую службовую асобу дзяржавы[7][8].

10 верасня 2020 года Сейм Літвы прызнаў Святлану Ціханоўскую законным прэзідэнтам Беларусі[9], аднак сама Ціханоўская сябе не пазіцыянуе як кіраўнік дзяржавы, выбраны прэзідэнт ці прэзідэнт Беларусі[10][11].

Біяграфічныя звесткіПравіць

Нарадзілася 11 верасня 1982 года ў пасёлку Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька працаваў кіроўцам, маці — поварам[12].

Ва ўзросце 12 гадоў Святлана Піліпчук была накіравана ў Ірландыю па праграме «Дзеці Чарнобыля», дзе жыла ў пасёлку Роскрэй ў сям’і Генры Дзіна. Пасля яна неаднаразова вярталася ў ірландскую вёску[13].

У 2000 годзе скончыла з залатым медалём сярэднюю школу № 2 пасёлка Мікашэвічы. Скончыла філалагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (Мазыр, Гомельская вобласць) па спецыяльнасці «Замежныя мовы (англійская, нямецкая)».

Жыла ў Гомелі, працавала перакладчыцай з англійскай мовы ў розных арганізацыях, у тым ліку ў дабрачыннай арганізацыі дапамогі пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі «Chernobyl Life Line» (Ірландыя). У 2005 годзе выйшла замуж за прадпрымальніка Сяргея Ціханоўскага, з якім мае дваіх дзяцей. Пазней сям’я пераехала ў Мінск.

Святлана валодае сумесна з мужам кампаніямі ТДА «Компас» і ТАА «Вясёлка забаў» (51 % — Сяргей Ціханоўскі, 49 % — Святлана Ціханоўская).

Палітычная кар’ераПравіць

Рэгістрацыя на выбарахПравіць

15 мая 2020 года, пасля адмовы ЦВК у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Сяргея Ціханоўскага, Святлана Ціханоўская падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па сваім вылучэнні ў якасці кандыдата ў прэзідэнты[14]. За гадзіну да заканчэння вызначанага тэрміну яна дала ў Цэнтральную камісію па выбарах дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. 20 мая Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала ініцыятыўную групу Ціханоўскай[15]. Кіраўніком штаба Святланы стаў яе муж — Сяргей Ціханоўскі. 29 мая, у час пікету па зборы подпісаў за вылучэнне Ціханоўскай у Гродне, былі затрыманыя Сяргей Ціханоўскі, каардынатар ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў[16] і іншыя — усяго 10 чалавек[17].

Наступныя пікеты па зборы подпісаў за Ціханоўскую збіралі чэргі ў Мінску і іншых гарадах[18]. На членаў ініцыятыўнай групы рабіўся ціск, каардынатараў і актывістаў затрымлівалі па ўсёй Беларусі[19], 15 мая быў затрыманы прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Аляксандр Кабанаў[20]. Разам з сябрамі ініцыятыўнай групы арыштоўваліся і сабраныя подпісы[21]. 11 чэрвеня Святлана Ціханоўская апублікавала відэазварот, дзе паведаміла, што здымае пікеты па зборы подпісаў у Мінску і абласных гарадах праз небяспеку правакацый у дачыненні да сябраў ініцыятыўнай групы[22]. 16 чэрвеня Ціханоўскай патэлефанавалі з пагрозамі і патрабаваннем спыніць кампанію па вылучэнні[23], але Ціханоўская абвясціла, што мае намер працягваць удзел у выбарах[24]. 19 чэрвеня скончыўся збор подпісаў, у выніку Святлана Ціханоўская сабрала каля 105 тысяч подпісаў. 30 чэрвеня ў ЦВК былі адпраўлены дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты[25]. 14 ліпеня на пасяджэнні ЦВК Святлану Ціханоўскую зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты. Нягледзячы на недахоп у падатковай дэкларацыі (Святлана не паказала, што ва ўласнасці яе мужа ёсць дом у Гомельскай вобласці), сябры ЦВК аднагалосна падтрымалі гэтую прапанову[26][27][28].

Перадвыбарная кампаніяПравіць

 
Святлана Ціханоўская (злева) на шляху да свайго мітынгу (Мінск, 30 ліпеня 2020 года)

16 ліпеня прадстаўнікі штабоў Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы дамовіліся аб аб’яднанні і прадставілі агульныя мэты, сярод якіх заклік да галасавання 9 жніўня, удзел у назіранні за выбарамі, вызваленне палітычных і эканамічных зняволеных[29][30][31]. Святлана Ціханоўская пазіцыянавала сябе як пераходны кандыдат[32].

 
Мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай у Мінску 30 ліпеня 2020 г.

На перадвыбарчыя мітынгі Святланы Ціханоўскай сабраліся тысячы людзей у Мінску, Барысаве, Бабруйску, Магілёве, Гомелі, Баранавічах, Гродне, Брэсце і іншых гарадах. У шэрагу гарадоў (Пінск, Стоўбцы, Слуцк, Салігорск і інш.) улады арганізаваць сустрэчы з выбарцамі Святлане Ціханоўскай не дазволілі.

19 ліпеня адбылася першая сустрэча ў Мінску на плошчы Бангалор, дзе сабралася каля 7-10 тысяч чалавек.

20 ліпеня Ціханоўская ўпершыню выступіла ў эфіры дзяржаўнага радыё, заявіўшы, што адным з матываў удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах стала затрыманне яе мужа Сяргея Ціханоўскага[33].

21 і 28 ліпеня Святлана Ціханоўская выступіла па нацыянальным тэлеканале «Беларусь 1»[34].

27 ліпеня была апублікаваная перадвыбарная праграма Ціханоўскай. У ёй кандыдат паабяцала ў выпадку свайго абрання правесці новыя дэмакратычныя выбары ўжо праз паўгады, зладзіць рэферэндум аб вяртанні Канстытуцыі Беларусі 1994 года, скараціць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы, усталяваць абмежаванне па колькасці тэрмінаў знаходжання на пасадзе прэзідэнта і забяспечыць падзел улад. Таксама яна абяцала правесці новыя парламенцкія выбары, пашырыць паўнамоцтвы органаў мясцовага самакіравання і кіравання, зняць бар’еры для развіцця малога і сярэдняга бізнесу, даць яму безадсоткавыя пазыкі, падтрымаць стратныя дзяржпрадпрыемствы[35]. Ад пытання, ці патрэбна Беларусі паглыбленая інтэграцыя з Расіяй, Ціханоўская ўхілілася, спаслаўшыся на тое, што не плануе быць сталым прэзідэнтам[36].

30 ліпеня ў парку Дружбы народаў у Мінску прайшоў афіцыйны пікет кандыдата Ціханоўскай, на якім, паводле розных ацэнак, сабралося ад 18[37] да 70 тысяч чалавек[38][39][40], што стала самым масавым мітынгам у Беларусі з 1991 года[41].

6 жніўня ўлады Мінска сарвалі правядзенне мітынгу на плошчы Бангалор[42]. Прадстаўнікі штаба Святланы Ціханоўскай у той жа дзень заявілі, што сустрэча з ёй адбудзецца ўвечары ў Кіеўскім скверы, але тысячы людзей, якія сабраліся на пляцоўцы каля кінатэатра «Кіеў», не дачакаліся кандыдата ў прэзідэнты. Палітолаг Вольф Рубінчык у кастрычніку 2020 года напісаў, што «кандыдат у палітыкі спалохалася „правакацый“, і ў чымсьці яе можна зразумець. Але пасля таго акта „звышуважлівасці“ (і яшчэ некалькіх эпізодаў у тым жа напрамку) ультыматум уладам РБ, агучаны Святланай з-за мяжы 13.10.2020, выглядаў даволі камічна»[43].

Пасля затрымання двух сваіх асноўных памочнікаў Ціханоўская вырашыла 8 жніўня пакінуць сваю кватэру і не начаваць дома перад выбарамі, каб не заставацца адной[44].

Пасля выбараўПравіць

10 жніўня ЦВК Беларусі заявіў аб перамозе Аляксандра Лукашэнкі. Ціханоўская, якая набрала, паводле папярэдніх звестак ЦВК, 10,09 % (у Мінску — амаль 15 %)[45], з гэтым не пагадзілася і запатрабавала пераліку галасоў, падаўшы скаргу ў Цэнтрвыбаркам. Пасля гэтага, па словах Марыі Калеснікавай, у кабінеце старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай у Святланы Ціханоўскай адбылася доўгая размова з двума прадстаўнікамі сілавых органаў[46]. Правёўшы ў кабінеце старшыні ЦВК нейкі час з прадстаўнікамі дзяржорганаў, яна пакінула будынак адна праз іншы ўваход. Тады ж старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык распавёў, што сілавікі ахоўвалі аб’яднаны штаб у дзень выбараў у мэтах прадухіліць замах на жыццё Святланы Ціханоўскай.

11 жніўня літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус абвясціў, што Ціханоўская знаходзіцца ў Літве. Як патлумачыла яе давераная асоба Вольга Кавалькова, Ціханоўскую вывезлі з краіны беларускія ўлады, і ў яе не было выбару[47]. У той жа дзень у Беларусі быў апублікаваны відэазварот Ціханоўскай, дзе яна заявіла, што «народ Беларусі зрабіў свой выбар», падзякавала ўсім суграмадзянам, якія падтрымлівалі яе, папрасіла суайчыннікаў у Беларусі не выходзіць на вуліцу і «не супрацьстаяць міліцыі, не падвяргаць свае жыцці небяспецы», а таксама паведаміла, што выехала ў Літву «абсалютна самастойна»[48][49].

Па сцвярджэнні Марыі Калеснікавай, Ціханоўская запісала відэазварот пад ціскам сілавых служб Беларусі. Такога ж меркавання прытрымліваецца прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. 11 жніўня ў КДБ РБ заявілі, што на Ціханаўскую рыхтаваўся замах, прычым прыхільнікамі апазіцыі. Па версіі сілавікоў, пратэстоўцам патрэбна была «сакральная ахвяра»[50].

Пра новыя падрабязнасці аб выездзе Ціханоўскай прэзідэнт Лукашэнка паведаміў 9 кастрычніка падчас урадавай нарады па актуальных пытаннях — па яго версіі, Ціханоўскай перад ад’ездам было перададзена з бюджэту 15 тысяч долараў[51][52][53].

Дзейнасць за мяжойПравіць

 
З прэм’ер-міністрам Фінляндыі Санай Марын, Хельсінкі, 3.3.2021

14 жніўня Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Каардынацыйнай рады для трансфера ўлады ў Беларусі[54][55], аднак Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь прызнаў яго незаконным[56]. 19 жніўня Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па факце стварэння Каардынацыйнай рады. Яго сябраў абвінавачвалі у публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады і здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Шэраг сябраў КС былі затрыманы альбо вымушаны пад ціскам улад пакінуць краіну, пасля чаго яны заняліся каардынацыяй дзеянняў пратэстоўцаў з-за мяжы, у тым ліку праз Telegram-каналы, якія падтрымліваюць беларускую апазіцыю.

17 жніўня 2020 года Святлана Ціханоўская заявіла аб гатоўнасці стаць «нацыянальным лідарам Беларусі»[57][58]. 19 жніўня яна звярнулася да Еўрапейскага савета, кіраўнікоў дзяржаў, лідараў ЕС, заклікаўшы іх не прызнаваць афіцыйныя вынікі выбараў[59]. 21 жніўня Святлана Ціханоўская запісала новы відэазварот да працаўнікоў буйных беларускіх прадпрыемстваў, заклікаючы іх да пашырэння страйкавага руху па ўсёй краіне. Яна таксама зноў запатрабавала ад улад спыніць гвалт, вызваліць палітычных зняволеных, правесці празрыстыя, свабодныя і сумленныя выбары[60].

У верасні-кастрычніку Ціханоўская правяла шэраг сустрэч з лідарамі еўрапейскіх дзяржаў (у тым ліку з Эманюэлем Макронам і Ангелай Меркель), еўрапейскімі дэпутатамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый.

4 верасня выступіла на нефармальных слуханнях у Савеце бяспекі ААН і прапанавала абмеркаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі на адмысловым пасяджэнні Савета бяспекі[61].

З 6 кастрычніка Ціханоўская ўключана ў базу асоб, якія адшукваюцца МУС Расіі[62][63]. Інфармаваная крыніца паведаміла агенцтву Інтэрфакс, што ўнясенне Ціханоўскай у базу вышуку МУС Расіі з’яўляецца тэхнічным аспектам узаемадзеяння саюзных дзяржаў — Расіі і Беларусі[64]. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь 16 кастрычніка раскрыў падрабязнасці крымінальнай справы Ціханоўскай па артыкуле аб закліках да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы[65], а 19 октября сообщил о зафиксированных случаях вымогательства денег для «политзаключенных и бастующих»[66][67], а 19 кастрычніка паведаміў аб зафіксаваных выпадках вымагальніцтва грошай для «палітвязняў і страйкоўцаў»[68][69].

13 кастрычніка Святлана Ціханоўская прад’явіла прэзідэнту Лукашэнку «Народны ўльтыматум»: калі на працягу двух тыдняў не будуць выкананыя тры галоўныя патрабаванні (адстаўка Лукашэнкі, спыненне гвалту супраць пратэстоўцаў, вызваленне ўсіх палітвязняў), то з 26 кастрычніка ў краіне пачнецца забастоўка. Кіраўніцтва Беларусі праігнаравала «ўльтыматум», а спробы арганізаваць агульнанацыянальную забастоўку ў цэлым не ўвянчаліся поспехам. Да заклікаў Ціханоўскай прыслухаліся толькі нешматлікія групы працаўнікоў буйных прадпрыемстваў, прадстаўнікі малога бізнесу ў сферы паслуг і ІТ-галіны, студэнты і выкладчыкі ў шэрагу ВНУ. Улады ў адказ прыступілі да звальненняў страйкоўцаў і адлічэння студэнтаў дзяржаўных ВНУ, якія ўдзельнічаюць у пратэстах[70][71].

13 лістапада, пасля забойства ў Мінску Рамана Бандарэнкі, Ціханоўская абвясціла аб стварэнні «народнага трыбунала», які будзе займацца зборам доказаў злачынстваў беларускіх улад: «я, Святлана Ціханоўская, разам з Народным антыкрызісным кіраваннем абвяшчаю Народны трыбунал і амністыю за захоп Лукашэнкі і членаў яго тэрарыстычнай групоўкі. Калі дзяржаўная судовая сістэма не працуе, мы здолеем без яе». Ціханоўская заявіла, што «міжнародная група ўжо вядзе працу па прызнанні Лукашэнкі і яго памагатых — тэрарыстычнай арганізацыяй». Актывісты рыхтуюць цэнтралізаваную сістэму фіксацыі і пацверджання сведчанняў злачынстваў. Па словах Ціханоўскай, у першую чаргу трэба «нейтралізаваць ідэолагаў і памагатых рэжыму, якія ладзяць рэпрэсіі на месцах, пагражаюць звальненнямі, адлічэннямі і вязніцай». Ціханоўская заклікала супрацоўнікаў сілавых структур прадастаўляць відэа і іншыя сведчанні «выканання злачынных загадаў» — тыя, хто гэта зробіць, змогуць «разлічваць на амністыю альбо змякчэнне крымінальнай адказнасці»[72].

 
Святлана Ціханоўская пад час сустрэчы з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам. Вена, 28 красавіка 2021 года

14 лістапада Святлана Ціханоўская заклікала Еўрасаюз пашырыць санкцыі супраць Беларусі. Падчас візіту ў Рыгу яна сустрэлася з прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам і кіраўніком МЗС Латвіі і падтрымала ідэю накласці эканамічныя санкцыі «на бізнесы, звязаныя з Лукашэнкам і набліжанымі да яго алігархамі». Ціханоўская заклікала Нацыянальны банк Латвіі спыніць супрацоўніцтва з Беларусбанкам і Белаграпрамбанкам, а таксама пераглядзець кантракты аб закупках нафтапрадукцыі і металапрадукцыі, лясной прадукцыі і дрэваапрацоўнай прамысловасці з Беларусі. Акрамя гэтага яна прапанавала ўвесці абмежаванні супраць прадпрыемстваў, якія звальняюць працаўнікоў-страйкоўцаў[73]. У сваіх наступных выступах Ціханоўская працягвала заклікаць ЕС да ўзмацнення эканамічнага ціску на ўлады Беларусі[74].

1 снежня Святлана Ціханоўская абвясціла аб запуску платформы «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў» (АКРЗ)[75]. Мяркуецца, што там будуць збірацца сведчанні затрыманняў, катаванняў і забойстваў, а таксама імёны тых, хто іх здзяйсняў. Павел Латушка па пунктах пракаментаваў задачы стварэння АКРЗ і прынцыпы далейшай працы з сабранымі матэрыяламі злачынстваў беларускіх улад[76].

7 снежня інтэрнэт-партал «Tut.by» апублікаваў інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай, яе палітычным дарадцам Аляксандрам Дабравольскім і дарадцам па міжнародных пытаннях Франакам Вячоркам, якія паведамілі, што беларуская апазіцыя распрацоўвае праект Канстытуцыі, які яна спадзяецца зацвердзіць у выпадку свайго прыходу да ўлады. Па словах Дабравольскага, гаворка ідзе аб парламенцка-прэзідэнцкай рэспубліцы: «праект канстытуцыі распрацаваны на падставе Канстытуцыі 1994 года, будуць заменены раздзелы, якія тычацца паўнамоцтваў дзяржаўнай улады і ўзаемадзеяння паміж галінамі ўлад». Атачэнне Ціханоўскай вядзе распрацоўку праекта асноўнага закона сумесна з так званай грамадскай Канстытуцыйнай камісіяй, якой кіруе Мечыслаў Грыб (старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1994—1996 гадах). Ціханоўская заявіла, што стварае каманду, з якой яна спадзяецца сфармаваць урад у выпадку свайго прыходу да ўлады, «каб ахапіць кожную сферу дзейнасці, каб пасля перамоў была мяккая арганізацыя новых выбараў, без павальных люстрацый». Пры гэтым Ціханоўская зноў заявіла, што ў выпадку прыходу апазіцыі да ўлады супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія ўдзельнічалі ў разгоне акцый пратэсту, будуць прыцягнутыя да адказнасці[77].

19 студзеня 2021 года Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі ЕС у АБСЕ, падчас якой заявіла пра гатоўнасць правесці новыя выбары ў Беларусі на працягу 45 дзён пры актыўнай міжнароднай падтрымцы і магчымасці ўласнага бяспечнага вяртання ў Беларусь[78].

У маі 2021 года ключавыя фігуры Нацыянальнага фонду дэмакратыі Карл Гершман і Барбара Хэйг распавялі, што фонд цесна супрацоўнічае са Святланай Ціханоўскай і фінансуе яе дзейнасць[79]. Па словах Рамана Пратасевіча, атрыманымі падчас допыту беларускімі сілавікамі[80] непрызнанай ЛНР (верагодна хлуслівым), Ціханоўская фінансуецца таксама за кошт літоўскіх падаткаплацельшчыкаў[81].

У ліпені Святлана Ціханоўская здзейсніла візіт у ЗША. Сярод іншага яна 19 ліпеня правяла перамовы з дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі захоп самалёта Ryanair, напад на грамадзянскую супольнасць і незалежныя медыі ў Беларусі, арганізаваную рэжымам(бел. (тар.)) бел. міграцыю ў Літву як спробу помсціць ЕС. Беларуская лідэрка высока адзначыла дапамогу амерыканскай амбасадаркі ў Беларусі Джулі Фішэр[82].

Крымінальныя справыПравіць

У снежні 2020 года на сябраў Каардынацыйнай рады апазіцыі на чале са Святланай Ціханоўскай Генеральнай пракуратурай Беларусі была ўзбуджаная крымінальная справа аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Пракуратура патрабавала прыцягнуць Ціханоўскую да адказнасці па артыкулах 361 і 357 КК Беларусі[83].

2 сакавіка 2021 года СК Беларусі перадаў дакументы ў Генпракуратуру на экстрадыцыю Святланы Ціханоўскай, якая з «асобамі з яе найбліжэйшага атачэння» абвінавачваецца ў «падрыхтоўцы» на пасяджэнні Гомельскага штаба 5 жніўня 2020 года «да масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293) і «да захопу будынкаў і збудаванняў» (ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 292)[84][85][86][87][88].

5 сакавіка 2021 года Генпракуратура Беларусі звярнулася да Генпракуратуры Літвы з просьбай аб выдачы Святланы Ціханоўскай[89]. Пазней у той жа дзень улады Літвы паведамілі, што не маюць намеру выдаваць палітычных уцекачоў аўтарытарным рэжымам[90].

29 сакавіка генпракурор Андрэй Швед паведаміў журналістам, што Святлана Ціханоўская фігуруе ва ўзбуджанай крымінальнай справе аб падрыхтоўцы тэракту групай асоб[91][92].

Прыватнае жыццёПравіць

Замужам за Сяргеем Ціханоўскім. У іх двое дзяцей: дачка Агнія (нар. 2016), сын Карней (нар. 2010)[93][94]. Улетку 2020 года з-за паступаючых, па словах Святланы Ціханоўскай, пагроз падчас перадвыбарнай кампаніі, дзяцей вывезлі з Беларусі ў Літву[95][96][97][98][99]. Сяргей быў супраць гэтага[100]. Вывезці дзяцей і іх бабулю Святлане дапамагла галоўны рэдактар «Хартыі '97» Наталля Радзіна[93].

Па свайму веравызнанню Святлана прыналежна да РПЦ, аднак яна не з’яўляецца практыкуючай верніцай[101].

Валодае рускай, беларускай і англійскай мовамі.

Узнагароды і прэмііПравіць

9 верасня 2020 года Святлана Ціханоўская была ўдастоена спецыяльнага прыза міжнароднага эканамічнага форуму у Карпачы, арганізатарам якога штогод выступае польскі фонд «Інстытут усходнееўрапейскіх даследаванняў»[102][103]. У той жа дзень польскі палітык Дональд Туск, у сваім Твітары прапанаваў Еўрасаюзу вылучыць Ціханоўскую і яе мужа на Нобелеўскую прэмію міру[104][105]. Пазней дэпутат нарвежскага парламента ад Хрысціянскай народнай партыі Гейр Тоскедал заявіў, што Ціханоўская будзе намінавана на Нобелеўскую прэмію міру ў 2021 годзе[106].

7 кастрычніка 2020 года ў Браціславе Святлане Ціханоўскай была ўручана прэмія Globsec[107] — пазапартыйнай міжнароднай НКА, якая штогод арганізуе Браціслаўскі форум глабальнай бяспекі.

14 кастрычніка 2020 года Святлана Ціханоўская стала лаўрэатам прэміі Свабоды імя Джона Макейна, якая штогод прысуджаецца міжнародным Рэспубліканскім інстытутам.

У кастрычніку 2020 года Ціханоўская атрымала прэмію свабоды, якая прысуджаецца дацкім выданнем Politiken[108].

У ліку іншых лідараў беларускай апазіцыі, 22 кастрычніка 2020 года аб’яўлена лаўрэатам прэміі імя Сахарава, якая штогод прысуджаецца Еўрапарламентам. Узнагароджанне было раскрытыкавана ў Дзяржаўнай думе Расіі[109]. Уручэнне прэміі прайшло на сесіі Еўрапарламента 16 снежня[110].

18 снежня 2020 года Сейм Літвы прысудзіў штогадовую прэмію Свабоды беларускай апазіцыі. Цырымонія ўручэння адбылася 13 студзеня 2021 года, грашовы прыз у памеры 5000 еўра Ціханоўская вырашыла накіраваць сем’ям загінулых удзельнікаў пратэстаў у Беларусь[111].

25 снежня 2020 года Расійская газета «Ведомости» назвала Святлану Ціханоўскую «чалавекам года» ў намінацыі «прыватная асоба»[112][113].

21 студзеня 2021 года міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу ўручыў Святлане Ціханоўскай крыж «за заслугі»[114]. У некаторых расійскіх і беларускіх СМІ ўзнагарода была названая «ордэнам Крыжа Зямлі Марыі». Аднак, мяркуючы з выгляду ўзнагароды на фотаздымках, зробленых на цырымоніі ўзнагароджання, і паведамленнях эстонскіх СМІ, ёй уручаны не згаданы ордэн, а менавіта крыж «за заслугі» МЗС Эстоніі[115][116][117].

30 студзеня 2021 года прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выдвінуў Святлану Ціханоўскую на прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру[118].

У красавіку 2021 года Святлана Ціханоўская была ўзнагароджана прэміяй імя Льва Копелева(ням.) бел. «за актыўны ўдзел у барацьбе за дэмакратычныя свабоды і правы чалавека на тэрыторыі Беларусі»[119].

АцэнкіПравіць

Паэтэса і публіцыстка Валянціна Аксак назвала Святлану Ціханоўскую «Рагнедай ХХІ стагоддзя»[120].

Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс 100 найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын свету 2020 года паводле Бі-бі-сі[121]. Трапіла ў топ-50 людзей 2020 года па версіі Bloomberg; было адзначана, што «яе неспадзяваная кампанія ператварылася ў самы вялікі выклік за ўсю гісторыю Аляксандра Лукашэнкі»[122].

Польская «Gazeta Wyborcza» назвала Святлану Ціханоўскую Чалавекам 2021 года. На думку рэдакцыі, яна за некалькі тыдняў стала лідарам нацыі, а затым адзіным надзейным прадстаўніком Беларусі на міжнароднай арэне[123][124].

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. Тихановскую наградили на Международном экономическом форуме в Польше
  2. Тихановская получила награду GLOBSEC-2020 за роль лидера и самопожертвование
  3. Тихановская получила премию имени Маккейна Международного республиканского института
  4. «На их стороне правда». Премию Сахарова за 2020 год получила белорусская оппозиция
  5. Freedom Award. Тихановской вручили престижную награду
  6. Тихановская покинула Белоруссию. Праверана 9 снежня 2020.
  7. Deutsche Welle (www.dw.com) Тихановская в Берлине: Нам нужна поддержка не на словах, а на деле | DW | 14.12.2020. Праверана 31 снежня 2020.
  8. Deutsche Welle (www.dw.com) Тихановская встретилась с Меркель | DW | 06.10.2020 (ru-RU). Праверана 31 снежня 2020.
  9. Литва признала Тихановскую законным президентом Белоруссии
  10. Тихановская не видит себя президентом Белоруссии // Коммерсантъ, 20.09.2020
  11. Тихановская отказалась называть себя президентом // Lenta.ru, 12.10.2020
  12. Анатолий Крейдич Учитель Тихановской: «Это она за мужем, как за декабристом пошла. Не только характер, но и любовь свою проявила» (руск.)  (19 ліпеня 2020). Праверана 23 кастрычніка 2020.
  13. Ахмирова Римма Жена, мать, почти президент: кто такая Светлана Тихановская и почему ей верят белорусы (руск.)  (18 жніўня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  14. Жена Сергея Тихановского подает документы в ЦИК на регистрацию своей группы. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2020.
  15. Ермошина — Тихановской: У вас есть намерение выдвигаться в президенты или вы просто спарринг-партнер?. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2020.
  16. Задержанного по «делу Тихановского» Дмитрия Фурманова наказали десятью сутками ареста
  17. В Гродно задержали Сергея Тихановского (руск.)  (29 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 29 ліпеня 2020.
  18. В Минске, у Комаровки, очереди к пикетам Тихановской и Цепкало растянулись на километр (руск.)  (31 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 29 ліпеня 2020.
  19. Задержания активистов и сборщиков подписей продолжаются 31 мая. Список обновляется (руск.) . Праверана 29 ліпеня 2020.
  20. В Бресте задержали пресс-секретаря инициативной группы Светланы Тихановской (руск.)  (15 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2020. Праверана 29 ліпеня 2020.
  21. Вместе с членами инициативной группы Тихановской «арестовали» 3,5 тысячи собранных подписей (руск.)  (10 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2020. Праверана 29 ліпеня 2020.
  22. «Я опасаюсь провокаций». Тихановская снимает пикеты в Минске и областных городах (руск.)  (11 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020. Праверана 29 ліпеня 2020.
  23. Тихановская: Мне поступили угрозы, передо мной выбор — дети или дальнейшая борьба. Выбор очевиден (руск.)  (16 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020. Праверана 29 ліпеня 2020.
  24. Светлана Тихановская: Я продолжаю свое участие в выборах (руск.)  (16 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020. Праверана 29 ліпеня 2020.
  25. Тихановская подала документы в ЦИК на регистрацию кандидатом в президенты (30 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2020. Праверана 29 ліпеня 2020.
  26. Бабарико и Цепкало не зарегистрированы кандидатами в президенты. Тихановскую зарегистрировали (руск.)  (14 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020. Праверана 29 ліпеня 2020.
  27. Павел МИЦКЕВИЧ | Сайт «Комсомольской правды» «Надеюсь на перемены». Тихановскую зарегистрировали кандидатом в президенты (руск.)  (14 ліпеня 2020). Праверана 29 ліпеня 2020.
  28. Светлану Тихановскую зарегистрировали кандидатом в президенты Беларуси. Бабарико и Цепкало отказали. Праверана 29 ліпеня 2020.
  29. Светлана Тихановская объединилась со штабами Бабарико и Цепкало (руск.)  (16 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2020. Праверана 18 ліпеня 2020.
  30. Главным противником Лукашенко на выборах стала Светлана Тихановская (руск.) . Праверана 18 ліпеня 2020.
  31. t.me/viktarbabarykaofficial
  32. belsat.eu
  33. Тихановская и Дмитриев впервые выступили в эфире государственного радио (руск.) . Праверана 22 ліпеня 2020.
  34. «Сначала мне было страшно. Но сейчас я не боюсь». Тихановская выступила на БТ (руск.) . Праверана 22 ліпеня 2020.
  35. TUT.BY, 27 июля 2020. Тихановская опубликовала свою программу. Главное — вернуть выборы. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2020.
  36. РБК, 13 августа 2020 года. Светлана Тихановская. Нужна ли Белоруссии углубленная интеграция с Россией?
  37. #МВД_ОФИЦИАЛЬНО
  38. Говорят, на пикет Тихановской в Минске пришло 63 тысячи человек. Как это подсчитали? (руск.)  (31 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2020. Праверана 1 жніўня 2020.
  39. МВД рассказало, сколько людей было на митинге Тихановской в Минске. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020.
  40. Разное. Светлана Тихановская на многотысячном митинге в Минске: власти тратят бюджетные деньги на ледовые дворцы, а на больных детей у них средств не хватает
  41. Десятки тысяч человек, слёзы, песни, мечты о переменах: как в Минске прошёл большой митинг Тихановской. Кратко (30 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2020. Праверана 30 ліпеня 2020.
  42. Тихановская отменила предвыборный митинг в Минске, 6.08.2020
  43. В. Рубінчык. Коўзкае становішча, 28.10.2020
  44. Накануне выборов Тихановская покинула свою квартиру в Минске ради безопасности, 8 августа 2020
  45. РБК, 13 августа 2020. ЦИК отчиталась о почти 15 % голосов за Тихановскую в Минске
  46. Лидия Ермошина: Если люди думают, что мы пересмотрим и присудим победу Тихановской, так не бывает, kp.by, 14.08.2020.
  47. Ковалькова: Тихановскую вывезли из страны белорусские власти, Еврорадио, 11.08.2020.
  48. ЦИК Белоруссии огласила предварительные итоги выборов, РБК, 11.08.2020.
  49. news.tut.by
  50. Тихановская в видеообращении объяснила отъезд из Белоруссии
  51. Совещание по актуальным вопросам. Сайт президента (9 кастрычніка 2020). Праверана 11 кастрычніка 2020.
  52. Лукашенко рассказал новые подробности о выезде Тихановской в Литву. «БЕЛТА» (9 кастрычніка 2020). Праверана 11 кастрычніка 2020.
  53. Андрей Злобин «Плакала на шее»: Лукашенко заявил о помощи в отъезде Тихановской из Белоруссии. Forbes (9 кастрычніка 2020). Праверана 11 кастрычніка 2020.
  54. t.me/pulpervoi
  55. Штаб Тихановской создает координационный совет для трансфера власти // Коммерсантъ, 15.08.2020
  56. Тихановская заявила о желании пообщаться с российскими властями // Коммерсантъ, 11.11.2020
  57. Тихановская объявила о готовности стать национальным лидером (17 жніўня 2020). Праверана 18 жніўня 2020.
  58. Тихановская заявила, что готова стать национальным лидером
  59. Address to European Council | Обращение к Европейскому совету // Страна для жизни. 19 августа 2020
  60. Победим режим вместе. Забастовка продолжается | Светлана Тихановская // Страна для жизни. 21 августа 2020.
  61. https://belisrael.info/?p=25432 belisrael.info
  62. Тихановскую включили в базу разыскиваемых МВД лиц (руск.)  (7 кастрычніка 2020). Праверана 7 кастрычніка 2020.
  63. Светлана Тихановская объявлена в розыск на территории РФ (руск.)  (7 кастрычніка 2020). Праверана 7 кастрычніка 2020.
  64. Источник сообщил, что в РФ на Тихановскую не заводили уголовное дело, 7 октября 2020
  65. СК Белоруссии раскрыл подробности уголовного дела Тихановской. РИА Новости (16 кастрычніка 2020). Праверана 20 кастрычніка 2020.
  66. У белорусов начали вымогать деньги для бастующих. eadaily.com (19 кастрычніка 2020). Праверана 20 кастрычніка 2020.
  67. Следственный комитет Белоруссии заявил о вымогательстве денег для «бастующих». BB.lv (19 кастрычніка 2020). Праверана 20 кастрычніка 2020.
  68. Дожили до понедельника. Что изменилось в Белоруссии за три месяца после выборов // Журнал «Огонёк» № 43 от 02.11.2020
  69. Белорусская забастовка покатилась по рельсам. Её масштабы пока невелики, но уже заметны // Газета «Коммерсантъ» № 198 от 28.10.2020
  70. Дожили до понедельника. Что изменилось в Белоруссии за три месяца после выборов // Журнал «Огонёк» № 43 от 02.11.2020
  71. Белорусская забастовка покатилась по рельсам. Её масштабы пока невелики, но уже заметны // Газета «Коммерсантъ» № 198 от 28.10.2020
  72. Тихановская объявила о создании Народного трибунала в Белоруссии // РБК, 13.11.2020
  73. Тихановская попросила ЕС расширить антибелорусские санкции // РБК, 15.11.2020
  74. Тихановская заявила о необходимости усиления давления на власти Белоруссии со стороны ЕС // ТАСС, 07.12.2020
  75.   Беларусь: книга преступлений режима / ВЕЧЕР / 01.12.20 // Настоящее Время. 1 декабря 2020.
  76.   Единая Книга Регистрации Преступлений — Павел Латушко о новом проекте // Павел Латушко. 1 декабря 2020.
  77. Белорусская оппозиция разрабатывает проект конституции на случай прихода к власти // ТАСС, 07.12.2020
  78. Тихановская призвала ОБСЕ помочь в организации её безопасного возвращения в Минск (руск.) . Праверана 19 студзеня 2021.
  79. Russian pranksters trick US officials into boasting about funding opposition groups. The Times (18 мая 2021).
  80. Представители прокуратуры ЛНР выехали в Минск для допроса Протасевича.
  81. Протасевич: Тихановскую содержат литовские налогоплательщики, бизнес-элита и диаспоры. Belta.by (3 чэрвеня 2021).
  82. Радыё Свабода
  83. Против Тихановской возбудили дело о создании экстремистского формирования (руск.)  (21 снежня 2020). Праверана 19 студзеня 2021.
  84. Следственный комитет добивается экстрадиции Светланы Тихановской. «Еврорадио» (2 сакавіка 2021). Праверана 6 сакавіка 2021.
  85. СК Белоруссии подал документы на экстрадицию Тихановской. Коммерсантъ (2 сакавіка 2021). Праверана 6 сакавіка 2021.
  86. СК Белоруссии обвинил соратников Тихановской в подготовке захвата Гомеля. РБК (2 сакавіка 2021). Праверана 6 сакавіка 2021.
  87. Готовились к захвату зданий исполкомов и администраций в Гомеле. Генпрокуратура (5 сакавіка 2021). Праверана 6 сакавіка 2021.
  88. Белорусский СК показал видео с обсуждением планов захвата зданий в Гомеле. В нем участвует Тихановская // Meduza
  89. Генпрокуратура Белоруссии попросила Литву выдать Тихановскую (руск.)  (5 сакавіка 2021). Праверана 5 сакавіка 2021.
  90. МИД Литвы не намерен выдавать Тихановскую Белоруссии (руск.)  (5 сакавіка 2021). Праверана 5 сакавіка 2021.
  91. Тихановская попала в дело о теракте. Regnum (29 сакавіка 2021). Праверана 8 красавіка 2021.
  92. Власти Белоруссии включили Тихановскую в список причастных к терроризму. Regnum (2 красавіка 2021). Праверана 8 красавіка 2021.
  93. 93,0 93,1 Ирина Ринаева Светлана Тихановская намекнула на отъезд из Белоруссии. Московский комсомолец (11 августа 2020). Праверана 11 жніўня 2020.
  94. Тихановская на период до выборов вывезла детей в Евросоюз (руск.) . Праверана 1 жніўня 2020.
  95. Соперница Лукашенко заявила о поступающих ей угрозах. Праверана 1 жніўня 2020.
  96. Кандидат в президенты Белоруссии вывезла детей в безопасное место. Праверана 1 жніўня 2020.
  97. Детей Светланы Тихановской вывезли из Беларуси в Евросоюз. Праверана 1 жніўня 2020.Шаблон:Недоступная ссылка
  98. Тихановская: Мои дети действительно в безопасном месте (руск.)  (20 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2020. Праверана 29 ліпеня 2020.
  99. Светлана Тихановская вывезла детей из страны: Они в безопасном месте. Праверана 1 жніўня 2020.
  100. Сын написал Тихановской: "Мне жаль тебя и страшно за тебя!". Праверана 6 жніўня 2020.
  101. О семье, вере и политике. Светлана Тихановская дала эксклюзивное интервью «Белсату»
  102. В Польше открывается юбилейный экономический форум
  103. В польском Карпаче завершился международный Экономический форум
  104. Туск предложил выдвинуть семью Тихановских на Нобелевскую премию мира (9 верасня 2020). Праверана 9 кастрычніка 2020.
  105. С кем Алексею Навальному придется соперничать за Нобелевскую премию мира. Список (17 верасня 2020). Праверана 17 верасня 2020.
  106. Тихановскую и Колесникову выдвинули на Нобелевскую премию мира
  107. Відэа на YouTube
  108. Издание Politiken вручило Тихановской награду «Премию свободы»
  109. В Госдуме отреагировали на вручение Тихановской премии Сахарова
  110. Светлана Тихановская приняла участие в церемонии вручения премии европарламента оппозиции Беларуси // RFI на русском, 16.12.2020
  111. Тихановская получила литовскую Премию свободы (руск.)  (13 студзеня 2021). Праверана 13 студзеня 2021.
  112. Лукашенко в «инфекционке», клип в костеле, продление срока Северинцу. Что происходит в Рождество Архіўная копія ад 25 снежня 2020 на Wayback Machine // TUT.BY, 25.12.2020
  113. Спецпроект «Персона года 2020» // Ведомости, 25.12.2020
  114. МИД Эстонии вручил кресты за заслуги, в числе награждённых Ратас, Лутсар, Самост и Тихановская
  115. МИД Эстонии впервые в своей истории вручил кресты за заслуги
  116. Тихановская получила крест от Эстонии: Белоруссия: Бывший СССР: Lenta.ru
  117. МИД Эстонии вручил кресты за заслуги, в числе награжденных Ратас, Лутсар, Самост и Тихановская | Эстония | ERR
  118. BNS: Naujiena
  119. Тихановской, Колесниковой и Цепкало присуждена Премия им. Льва Копелева за мир и права человека. naviny.by (15 красавіка 2021). Праверана 15 красавіка 2021.
  120. Радыё Свабода 2020
  121. bbc.com
  122. bloomberg.com
  123. extra.wyborcza.pl
  124. nn.by
  125. Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкале прысудзілі Прэмію імя Льва Копелева за мір і правы чалавека (бел.) . Белсат (15 красавіка 2021). Праверана 16 красавіка 2021.
  126. Fritz-Csoklich-Preis: Auszeichnung für Frauen-Trio (ням.) . Die Presse (16 ліпеня 2021). Праверана 17 ліпеня 2021.

СпасылкіПравіць

Інтэрв’ю Брестской газете (19 лютага 2021)