Славамір Равіч

Славамір Равіч (1 верасня 1915, Пінск — 5 красавіка 2004) — беларускі падарожнік.

Славамір Равіч
польск.: Sławomir Rawicz
Род дзейнасці афіцэр, пісьменнік, архітэктар
Дата нараджэння 1 верасня 1915(1915-09-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 2004(2004-04-05)[2][1][3] (88 гадоў)
Месца смерці

Біяграфічныя звесткіПравіць

Нарадзіўся ў Пінску ў 1915 годзе. Закончыўшы школу, паступіў у архітэктурны каледж. У 1937 годзе маладога чалавека прызвалі ў польскае войска. Службу праходзіў у Брэсце. У ліпені 1939 года Славамір Равіч (ужо — афіцэр кавалерыі) узяў шлюб са сваёй першай жонкай.

Восенню 1939 года малады паручнік трапляе ў самае пекла пачатку Другой сусветнай вайны. Ён вяртаецца ў Пінск, дзе яго ўжо чакаюць. Славамір Равіч амаль адразу патрапіў у лапы НКУС. Яго дапытваюць у вязніцах Мінска, Харкава і Лубянкі, пасля чаго ссылаюць на 25 гадоў прымусовых працаў у сібірскі лагер № 303.

Разам з групай паплечнікаў адважыўся на ўцёкі. Знаходзячыся ў Якуціі, уцекачы выбралі маршрут на поўдзень. Выкарыстаўшы Байкал як прыродны ўказальнік некалькі тыдняў хутка і настойліва ішлі наперад. Дасягнулі Манголіі, затым накіраваліся на Тыбет. Падарожнік узгадвае, што падарожжа праз унутраную Манголію складалася на самай справе з пераходаў па невыноснай спёцы ад адной ракі да другой і фарсавання гэтых рэк. Славамір Равіч дэтальна апісвае жыхароў гэтых месц. Падрабязна апісвае ўраджэнец Пінска і пустыню Гобі. У Гімалаях падарожнікі аказаліся пад канец сакавіка 1942 года, цераз год пасля ўцёкаў з сібірскага лагера. Славамір Равіч пазней распавёў, што сустракаў у гарах снежнага чалавека.

Нарэшце ў Індыі вандроўнікаў — а іх засталося да таго часу толькі чацвёра — сустрэлі англійскія салдаты. Лекаванне прайшло ў шпіталі ў Калькуце. Пасля Славамір Равіч патрапіў у Польскі корпус Уладзіслава Андэрса, якія фарміраваўся ў Іране. Адтуль яго накіравалі ў Палесціну, там ён выкладаў у вайсковай школе. Пасля пераехаў у Вялікабрытанію, каб прайсці курс навучання на пілота.

Кнігу Славаміра Равіча «Доўгі шлях» запісаў англійскі журналіст Рональд Даўнінг. Яе пераклалі на 25 моў, агульны тыраж кнігі склаў паўмільёна экзэмпляраў. На беларускую мову пераклаў Віталь Абрамовіч.

БібліяграфіяПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Slavomir Rawicz // Store norske leksikon — 1978.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Slavomir Rawicz // Babelio — 2007.

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.