Цягліцы галавы чалавека

Гэта старонка — інфармацыйны спіс.

Ніжэй прадстаўлены спіс цягліц галавы (лац.: musculi capitis, mm. capitis), якія з'яўляюцца часткай цягліцавай сістэмы чалавека. Цягліцы аб'яднаны ў спіс, паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA), які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі (FCAT) і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў (IFAA). У сваю чаргу, цягліцы галавы падзяляюцца на мімічныя (цягліцы твару) і жавальныя цягліцы[1][2][3][4][5]. Беларускія назвы прыведзены паводле лацінска-руска-беларускага анатамічнага слоўніка[6].

Малюнак цягліц галавы з атласа анатоміі Генры Грэя (1918 г. выдання).

Мімічныя цягліцыПравіць

Мімічныя цягліцы, ці цягліцы твару (лац.: mm. faciei) развіваюцца з другой жабравай дугі. Ад іншых шкілетных цягліц яны адрозніваюцца шэрагам асаблівасцей сваёй будовы[7]. Мімічныя цягліцы не маюць падвойнага прымацавання да касцей — яны пачынаюцца ад касцей тваравага чэрапа і прымацоўваюцца двума ці адным канцом да скуры ці слізістых абалонак, дзякуючы чаму пры іх скарачэнні змяняецца міміка твару (рэльеф скуры). Мімічныя цягліцы з'яўляюцца параўнальна тонкімі, пазбаўлены фасцый і размяшчаюцца ў пласце тлушчавай клятчаткі непасрэдна пад скурай. Яшчэ адной асаблівасцю мімічных цягліц з'яўляецца тое, што прымацоўваючыся да скуравага покрыва, яны сваімі асобнымі пучкамі злучаюцца адна з адной. Адзінкавае скарачэнне мімічных цягліц назіраецца рэдка, звычайна адбываецца скарачэнне цэлай групы цягліц, але пры гэтым толькі адна з цягліц з'яўляецца вызначальнай. Ад камбінацый гэтых скарачэнняў залежыць разнастайнасць мімікі[7]. Змяняючы форму адтулін і перасоўваючы скуру з утварэннем складак, мімічныя цягліцы надаюць твару пэўны выраз, які адпавядае таму ці іншаму перажыванню. Акрамя асноўнай функцыі — выражаць эмоцыі — мімічныя цягліцы таксама бяруць удзел у маўленні, жаванні. Для зручнасці апісання мімічныя цягліцы ў адпаведнасці з трыма аддзеламі твару часта дзеляць на тры групы: верхнюю (цягліцы, якія займаюць верхнюю частку твару і размяшчаюцца ў вобласці вачніцы і лба), сярэднюю (размешчаны паміж вачніцамі і ротам) і ніжнюю (цягліцы, якія групуюцца вакол рота і падбародка)[7]. У адпаведнасці з размяшчэннем вылучаюць наступныя групы цягліц[1][8][9][4]:

  1. Цягліцы скляпення чэрапа;
  2. Цягліцы акружнасці вушной ракавіны;
  3. Цягліцы акружнасці вока;
  4. Цягліцы акружнасці рота і шчакі;
  5. Цягліцы акружнасці ноздраў.
Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
Цягліцы скляпення чэрапа
  Надчэрапная цягліца
(лац.: m. epicranius)
Патыліцава-лобная цягліца
(лац.: m. occipitofrontalis)
Патыліцавае брушка
(лац.: venter occipitalis)
Латаральная частка верхняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: pars lateralis linea nuchae superior ossis temporalis) і соскападобны адростак скроневай косці (лац.: processus mastoideus ossis temporalis) Сухажыльны шлем, ці надчэрапны апанеўроз (лац.: galea aponeurotica, seu aponeurosis epicranialis) Патыліцавая, задняя вушная артэрыі (лац.: aa. occipitalis, auricularis posterior) Задні вушны нерв тваравага нерва (лац.: n. auricularis posterior nervi facialis) Падымае бровы і скуру над коранем носа, або цягне скуру галавы наперад, утвараючы на лбе папярочныя складкі

FMA: 9624
TA: A04.1.03.002
Gray
[10][11][9][12][13]

Лобнае брушка
(лац.: venter frontalis)
Скура броў на ўзроўні надброўных дуг (лац.: arcus superciliaris) Паверхневая скроневая, надвачніцавая, слёзная артэрыі (лац.: aa. temporalis superficialis, supraorbitalis, lacrimalis) Скроневыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales nervi facialis) Цягне скуру галавы назад
Скронева-цемевая цягліца
(лац.: m. temporoparietalis)
Унутраны бок храстка вушной ракавіны (лац.: pinna) паміж пярэдняй і верхняй вушнымі цягліцамі Паверхневая скроневая і задняя вушная артэрыі (лац.: aa. temporalis superficialis, auricularis posterior) Ссоўвае вушную ракавіну наперад і ўверх
Цягліцы акружнасці вока
  Кругавая цягліца вока
(лац.: m. orbicularis oculi)
Вачніцавая частка
(лац.: pars orbitalis)
Насавая частка лобнай косці (лац.: pars nasalis ossis frontalis), лобны адростак верхняй сківіцы (лац.: processus frontalis maxillae), медыяльная звязка павека (лац.: lig. palpebrale mediale) Акружаючы вачніцу, вяртаецца на месца; уплятаецца ў лобнае брушка патыліцава-лобнай цягліцы (лац.: venter frontalis musculi occipitofrontalis) і ў цягліцу-сцягвальніцу брыва (лац.: m. corrugator supercilii) Тваравая, паверхневая скроневая, надвачніцавая, падвачніцавая артэрыі (лац.: aa. facialis, temporalis superficialis, infraorbitalis, supraorbitalis) Скроневыя і скулавыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales et zygomatici nervi facialis) Зачыняе вочную шчыліну, утварае складкі ў акружнасці вачніцы, разгладжвае складкі ў вобласці скуры лба

FMA: 46779
TA: A04.1.03.013
Gray
[14][15][16][12][13]

Павекавая частка
(лац.: pars palpebralis)
Верхняя частка
(лац.: pars superior)
Верхні край медыяльнай звязкі павека (лац.: lig. palpebrale mediale) Латаральная звязка павека (лац.: lig. palpebrale laterale) Зводзіць павекі
Ніжняя частка
(лац.: pars inferior)
Ніжні край медыяльнай звязкі павека (лац.: lig. palpebrale mediale)
Слёзная частка
(лац.: pars lacrimalis),
ці глыбокая частка
(лац.: pars profunda)
Заднi слёзны грэбень (лац.: crista lacrimalis posterior) Слёзны мяшок (лац.: saccus lacrimalis), павекавая частка кругавой цягліцы вока (лац.: pars palpebralis musculi orbicularis oculi) Пашырае слёзны мяшок, спрыяе паступленню ў яго слёзнай вадкасці
  Цягліца-сцягвальніца брыва
(лац.: m. corrugator supercilii)
Медыяльная частка надброўнай дугі (лац.: arcus superciliaris) Аснова вушной ракавіны (лац.: pinna) і скура броў Лобная, надвачніцавая, скроневая артэрыі (лац.: aa. frontalis, supraorbitalis, temporalis superficialis) Скроневыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales nervi facialis) Збліжае бровы, выклікае ўтварэнне вертыкальных складак у міжброўным прамежку

FMA: 46841
TA: A04.1.03.018
Gray
[17][15][18][19][13]

  Цягліца ганарліўцаў
(лац.: m. procerus)[к 1]
Медыяльны аддзел насавой косці (лац.: os nasale) ці апанеўроз насавой цягліцы (лац.: aponeurosis musculi nasalis) Скура надпераноссі (лац.: glabella) паміж бровамі Вуглавая, надвачніцавая артэрыі (лац.: aa. angularis, supraorbitalis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Апускае скуру надпераносся ўніз, утварае папярочныя складкі ў вобласці кораня носа

FMA: 46769
TA: A04.1.03.008
Gray
[14][15][20][21][13]

няма даступнай ілюстрацыі Цягліца-апускальніца брыва
(лац.: m. depressor supercilii)
Верхняя траціна бакавой часткі насавой косці (лац.: os nasale) Медыяльная вобласць скуры над бровамі Вуглавая, надвачніцавая артэрыі (лац.: aa. angularis, supraorbitalis) Скроневыя і скулавыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales et zygomatici nervi facialis) Апускае брыво ўніз і трохі ўнутр, утварае папярочныя складкі ў вобласці кораня носа

FMA: 46798
TA: A04.1.03.019
[14][16][21]

Цягліцы акружнасці вушной ракавіны[к 2]
  Пярэдняя вушная цягліца
(лац.: m. auricularis anterior)
Скроневая фасцыя (лац.: fascia temporalis) і сухажыльны шлем, ці надчэрапны апанеўроз (лац.: galea aponeurotica, seu aponeurosis epicranialis) Скура вушной ракавіны вышэй за казельчык (лац.: tragus) Паверхневая скроневая артэрыя (лац.: a. temporalis superficialis) Скроневыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. temporales nervi facialis) Ссоўвае вушную ракавіну наперад і ўверх

FMA: 46856
TA: A04.1.03.020
[17][22][13]

  Верхняя вушная цягліца
(лац.: m. auricularis superior)
Сухажыльны шлем, ці надчэрапны апанеўроз (лац.: galea aponeurotica, seu aponeurosis epicranialis), над вушной ракавінай Скура вушной ракавіны (лац.: pinna) Паверхневая скроневая і задняя вушная артэрыі (лац.: aa. temporalis superficialis, auricularis posterior) Задні вушны нерв тваравага нерва (лац.: n. auricularis posterior nervi facialis) Ссоўвае вушную ракавіну ўверх, нацягвае сухажыльны шлем

FMA: 46855
TA: A04.1.03.021
[17][22][13]

  Задняя вушная цягліца
(лац.: m. auricularis posterior)
Каркавая фасцыя (лац.: fascia nuchae), соскападобны адростак скроневай косці (лац.: processus mastoideus ossis temporalis) Скура вушной ракавіны (лац.: pinna) Задняя вушная артэрыя (лац.: a. auricularis posterior) Задні вушны нерв тваравага нерва (лац.: n. auricularis posterior nervi facialis) Ссоўвае вушную ракавіну назад і ўверх

FMA: 46857
TA: A04.1.03.022
[17][22][13]

Цягліцы акружнасці носа
  Насавая цягліца (лац.: m. nasalis) Папярочная частка
(лац.: pars transversa),
ці цягліца-сціскальніца ноздры
(лац.: m. compressor naris)
Альвеалярнае ўзвышша верхняга медыяльнага разца верхняй сківіцы (лац.: jugi alveolaria maxillae) Злучаецца з процілеглай цягліцай вышэй носа Верхняя губная і вуглавая артэрыі (лац.: aa. labialis superior, angularis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Сціскае храстковы аддзел, звужваючы адтуліну носа

FMA: 46770
TA: A04.1.03.009
Gray
[23][24][20][21][25]

Крылавая частка
(лац.: pars alaris),
ці цягліца-пашыральніца ноздры
(лац.: m. dilatator naris)
Вялікі храсток крыла носа (лац.: cartilago alaris major), скура крылаў носа вакол ноздраў Апускае крыло носа, звужваючы ноздры
  Цягліца-апускальніца перагародкі носа
(лац.: m. depressor septi nasi)
Альвеалярнае ўзвышша верхняга медыяльнага і латаральнага разцоў (лац.: jugi alveolaria maxillae) Ніжняя частка храстковай часткі насавой перагародкі (лац.: cartilago septi nasi) Верхняя губная артэрыя (лац.: a. labialis superior) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Цягне перагародку і кончык носа ўніз, разам з крылавай часткай насавой цягліцы пашырае ноздры перад удыхам

FMA: 46777
TA: A04.1.03.012
Gray
[23][20][21]

Цягліцы акружнасці рота і шчакі
  Кругавая цягліца рота
(лац.: m. orbicularis oris)
Губная частка
(лац.: pars labialis)
Залягае ў тоўшчы губ і шчыльна зрошчана са скурай Верхняя і ніжняя губныя, падбародкавая артэрыі (лац.: aa. labiales superior et inferior, mentalis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Звужвае ротавую шчыліну і выцягвае губы наперад

FMA: 46841
TA: A04.1.03.023
Gray
[23][24][20][21][25]

Краевая часть
(лац.: pars marginalis)
Аблямоўвае вобласць рота, пераходзячы ў прылеглыя цягліцы
  Вялікая скулавая цягліца
(лац.: m. zygomaticus major)
Латаральная паверхня скулавай косці, спераду ад скуласкроневага шва (лац.: sutura zygomaticotemporalis) Уплятаецца ў кругавую цягліцу рота (лац.: m. orbicularis oris) Падвачніцавая і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, buccalis) Шчочныя і скулавыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales et zygomatici nervi facialis) Цягне вугал рота ўверх і вонкі (латаральна)

FMA: 46810
TA: A04.1.03.029
Gray
[23][15][26][21][25]

  Малая скулавая цягліца
(лац.: m. zygomaticus minor)
Вачніцавая паверхня скулавай косці, ззаду ад скуласкроневага шва (лац.: sutura zygomaticotemporalis) Уваходзіць у верхнюю губу і пераплятаецца там з іншымі цягліцамі, скура вугла рота (лац.: commissura labiorum), слізістая абалонка шчакі Падвачніцавая і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, buccalis) Шчочныя і скулавыя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales et zygomatici nervi facialis) Цягне вугал рота ўверх і вонкі (латаральна)

FMA: 46811
TA: A04.1.03.030
Gray
[23][15][26][21][25]

  Цягліца-падымальніца верхняй губы
(лац.: m. levator labii superioris)
Падвачніцавы край (лац.: margo infraorbitalis) вышэй падвачніцавай адтуліны (лац.: foramen infraorbitale) Уплятаецца ў кругавую цягліцу рота (лац.: m. orbicularis oris), скура насагубнай баразны (лац.: philtrum) Падвачніцавая, верхняя губная і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, labialis superior, buccalis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Падымае верхнюю губу, змяняе глыбіню насагубнай баразны

FMA: 46805
TA: A04.1.03.031
Gray
[23][15][26][21][25]

  Цягліца-падымальніца верхняй губы і крыла носа
(лац.: m. levator labii superioris aleque nasi)
Верхняя частка лобнага адростка верхняй сківіцы (лац.: processus frontalis maxillae), медыяльней уваходу ў вачніцу Медыяльны пучок — вялікі храсток крыла носа (лац.: cartilago alaris major) і скура над ім, латаральны пучок — скура насагубнай баразны (лац.: philtrum) Падвачніцавая, верхняя губная і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, labialis superior, buccalis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Падымае верхнюю губу і падцягвае крыло носа, дапамагае крылавай частцы насавой цягліцы пашыраць ноздру

FMA: 46802
TA: A04.1.03.032
Gray
[23][15][26][21]

  Цягліца-падымальніца вугла рота
(лац.: m. levator anguli oris)
Ніжэй падвачніцавай адтуліны (лац.: foramen infraorbitale) ад іколавай ямкі (лац.: fossa canina) Скура і слізістая абалонка верхняй губы, уплятаецца ў кругавую цягліцу рота (лац.: m. orbicularis oris) Падвачніцавая і шчочная артэрыі (лац.: aa. infraorbitalis, buccalis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Цягне вугал рота ўверх і вонкі (латаральна), паглыбляе насагубную баразну

FMA: 46822
TA: A04.1.03.034
Gray
[23][15][27][21][25]

  Цягліца смеху
(лац.: m. risorius)[к 3]
Скулавая дуга (лац.: arcus zygomaticus), калявушная і жавальная фасцыі (лац.: fascia parotideomasseterica) Скура вугла рота (лац.: commissura labiorum), можа мець прамежкавае мацаванне да скуры шчакі[к 4] Тваравая, папярочная тваравая і шчочная артэрыі (лац.: aa. facialis, transvera faciei, buccalis) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Цягне вугал рота вонкі (латаральна)

FMA: 46838
TA: A04.1.03.028
Gray
[23][15][28][29][25]

  Цягліца-апускальніца вугла рота
(лац.: m. depressor anguli oris)
Пярэдняя паверхня ніжняй сківіцы ў вобласці падбародкавага грудка (лац.: protuberantia mentalis) і косай лініі (лац.: linea oblique), ніжэй падбародкавай адтуліны (лац.: foramen mentale) Скура вугла рота, уплятаецца ў тоўшчу верхняй губы і цягліцы-падымальніцы вугла рота (лац.: m. levator anguli oris) Ніжняя губная, падбародкавая і падпадбародкавая артэрыі (лац.: aa. labialis inferior, mentalis, submentalis) Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва (лац.: ramus marginalis mandibularis nervi facialis) Цягне вугал рота ўніз і вонкі (латаральна)

FMA: 46828
TA: A04.1.03.026
Gray
[23][15][28][25]

  Цяглiца-апускальнiца нiжняй губы
(лац.: m. depressor labii inferioris)
Пярэдняя паверхня ніжняй сківіцы ў вобласці косай лініі (лац.: linea oblique), паміж ніжняскiвіцавым сімфізам (лац.: symphysis mandibulae) і падбародкавай адтулінай (лац.: foramen mentale) Скура і слізістая абалонка ніжняй губы, уплятаецца ў цягліцу-падымальніцу верхняй губы (лац.: m. levator labii superioris) Ніжняя губная і падбародкавая артэрыі (лац.: aa. labialis inferior, mentalis) Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва (лац.: ramus marginalis mandibularis nervi facialis) Цягне скуру падбародка ўверх, цягне ніжнюю губу ўніз і трохі латаральна

FMA: 46816
TA: A04.1.03.033
Gray
[23][15][28][29][30]

  Падбародкавая цягліца
(лац.: m. mentalis)
Альвеалярныя ўзвышшы ў вобласці разцоў і іклоў ніжняй сківіцы (лац.: jugi alveolaria mandibulae) Скура падбародка Ніжняя губная і падбародкавая артэрыі (лац.: aa. labialis inferior, mentalis) Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва (лац.: ramus marginalis mandibularis nervi facialis) Падымае ці высоўвае наперад ніжнюю губу, цягне скуру падбародка ўверх, зморшчваючы яе

FMA: 46825
TA: A04.1.03.037
Gray
[23][24][28][29][31]

  Папярочная цягліца падбародка
(лац.: m. transversus menti)[к 5]
Часта з'яўляецца працягам цягліцы-апускальніцы вугла рота, злучае пункты пачатку гэтых цягліц Ніжняя губная і падбародкавая артэрыі (лац.: aa. labialis inferior, mentalis) Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва (лац.: ramus marginalis mandibularis nervi facialis) Бярэ ўдзел у апусканні вугла рота

FMA: 49080
TA: A04.1.03.027
Gray
[23]

  Шчочная цягліца
(лац.: m. buccinator),
ці «цягліца трубачоў»
Шчочны грэбень ніжняй сківіцы (лац.: crista buccinatoria mandibulae), крыланіжнясківіцавае шво (лац.: raphe pterygomandibulare), вонкавая паверхні верхняй і ніжняй сківіцы ў вобласці альвеол маляраў Слізістая абалонка і скура вугла рота (лац.: commissura labiorum), верхняй і ніжняй вуснаў, уплятаецца ў кругавую цягліцу рота (лац.: m. orbicularis oris) Шчочная артэрыя (лац.: a. buccinator) Шчочныя галіны тваравага нерва (лац.: rr. buccales nervi facialis) Адцягвае вугал рота ў бок, пры двухбаковым скарачэнні — расцягвае ротавую шчыліну, прыціскае ўнутраную паверхню шчок да зубоў, засцерагае слізістую абалонку шчакі ад прыкусвання

FMA: 46834
TA: A04.1.03.036
Gray
[23][24][32][29][31]

Жавальныя цягліцыПравіць

Жавальныя цягліцы (лац.: mm. masticatorii) развіваюцца з мезадэрмы першай жабравай дугі, звязаны адна з адной марфалагічна (прымацоўваюцца да ніжняй сківіцы) і функцыянальна (здзяйсняюць жавальныя рухі ніжняй сківіцы)[2][5]. Жавальныя цягліцы, у адрозненне ад мімічных, пакрыты шчыльнымі фасцыямі, маюць двухбаковае мацаванне да касцей і выконваюць наступныя функцыі: закрыванне рота, рух ніжняй сківіцы наперад, назад і ў бакі, артыкуляцыя[29]. Некаторыя аўтары[33] дзеляць жавальныя цягліцы на асноўныя (жавальная, скроневая, медыяльная і латаральная крылападобныя цягліцы) і дапаможныя (цягліцы шыі).

Выява Назва (часткі, галоўкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
  Жавальная цягліца
(лац.: m. masseter)
Паверхневая частка
(лац.: pars superficialis)
Верхняскiвіцавы адростак (лац.: processus maxillaris) скулавай косці, пярэднія дзве траціны вонкавай паверхні скулавай дугі (лац.: arcus zygomaticus) Жавальная грудаватасць (лац.: tuberositas masseterica) у вобласці вугла ніжняй сківіцы (лац.: angulus mandibulae) Жавальная і папярочная тваравыя артэрыі (лац.: aa. masseterica, transversa faciei) Жавальны нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. massetericus) Падымае ніжнюю сківіцу, паверхневая частка цягліцы ўдзельнічае ў высоўванні сківіцы наперад

FMA: 48996
TA: A04.1.03.002
Gray
[34][2][35][33][5]

Глыбокая частка
(лац.: pars profunda)
Унутраная паверхня скулавай дугі (лац.: arcus zygomaticus) Верхняя частка латаральнай паверхні галіны ніжняй сківіцы (лац.: ramus mandibulae) і вянцовы адростак (лац.: processus coronoideus)
  Скроневая цягліца
(лац.: m. temporalis)
Паверхня скроневай ямкі (лац.: fossa temporalis), скроневая лінія на лобнай косці (лац.: linea temporalis), вялікае крыло (лац.: ala major) клінаватай косці і лускаватая частка (лац.: pars squamosa) скроневай косці Вянцовы адростак (лац.: processus coronoideus) і пярэдні край галіны ніжняй сківіцы (лац.: ramus mandibulae), сустаўнай дыск (лац.: discus articularis) скронева-ніжнясківіцавага сустава Глыбокая і паверхневая скроневыя артэрыі (лац.: aa. temporales profunda et superficialis) Глыбокія скроневыя нервы ад трайчастага нерва (лац.: nn. temporalis profundi) Пры скарачэнні ўсіх пучкоў — падымае ніжнюю сківіцу, пры скарачэнні задніх пучкоў — цягне назад ніжнюю сківіцу

FMA: 49006
TA: A04.1.03.005
Gray
[36][2][37][29][38]

  Латаральная крылападобная цягліца
(лац.: m. pterygoideus lateralis)
Верхняя галоўка
(лац.: caput superius)
Падскроневая паверхня і падскроневы грэбень вялікага крыла клінападобнай косці (лац.: facies infratemporalis et crista infratemporalis alae majoris ossis sphenoidalis) Медыяльная паверхня сустаўнай капсулы скронева-ніжнясківіцавага сустава і сустаўнай дыск (лац.: discus articularis) Ніжняя луначкавая і тваравыя артэрыі (лац.: aa. alveolares inferiores, facialis) Латаральны крылападобны нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. pterygoideus lateralis) Пры аднабаковым скарачэнні — ссоўвае ніжнюю сківіцу ў процілеглы бок, пры двухбаковым скарачэнні — высоўвае ніжнюю сківіцу наперад

FMA: 49015
TA: A04.1.03.006
Gray
[39][2][40][41][38]

Ніжняя галоўка
(лац.: caput inferius)
Вонкавая паверхня латаральнай пласцінкі крылападобнага адростка клінападобнай косці (лац.: facies externa laminae lateralis processus pterygoideus ossis sphenoidalis) Крылападобная ямка ніжняй сківіцы (лац.: fovea pterygoidea mandibulae)
  Медыяльная крылападобная цягліца
(лац.: m. pterygoideus medialis)
Паверхневая галоўка
(лац.: caput superficialis)
Груд верхняй сківіцы (лац.: tuber maxillae) і пірамідальны адростак паднябеннай косці (лац.: processus pyramidalis ossis palatini) Крылападобная грудаватасць ніжняй сківіцы (лац.: tuberosita pterygoidea mandibulae) Верхняя луначкавая і тваравыя артэрыі (лац.: aa. alveolares superiores, facialis) Медыяльны крылападобны нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. pterygoideus medialis) Пры аднабаковым скарачэнні — ссоўвае ніжнюю сківіцу ў процілеглы бок, пры двухбаковым скарачэнні — высоўвае і падымае ніжнюю сківіцу

FMA: 49011
TA: A04.1.03.009
Gray
[42][2][37][41][13]

Глыбокая галоўка
(лац.: caput profunda)
Унутраная паверхня латаральнай пласцінкі крылападобнага адростка клінападобнай косці (лац.: facies interna laminae lateralis processus pterygoideus ossis sphenoidalis)-->

КаментарыіПравіць

  1. Обухавай Л. А. гэтая цягліца адносіцца да цягліц акружнасці носа, а не да цягліц акружнасці вока (Обухова, 2012, с. 10).
  2. Гэтыя цягліцы маюць рудыментарную будову і практычна не функцыянуюць, аднак пры гукавых стымулах у іх рэгіструецца электрычная актыўнасць (Обухова, 2012, с. 13; Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 36).
  3. Гэтая цягліца ў некаторых людзей можа адсутнічаць і з'яўляецца працягам пучкоў падскуравай цягліцы шыі (лац.: platysma) (Привес, Лысенков, Бушкович, 2006, с. 220; Обухова, 2012, с. 12; Синельников, 2009, с. 241).
  4. У некаторых людзей, з прычыны прымацавання цягліцы да скуры шчакі, пры яе скарачэнні ўтвараецца невялікая ямачка збоку ад вугла рота (Привес, Лысенков, Бушкович, 2006, с. 220; Обухова, 2012, с. 12).
  5. Гэтая цягліца ў некаторых людзей можа адсутнічаць, часта з'яўляецца працягам цягліцы-апускальніцы вугла рота (лац.: m. depressor anguli oris) (Синельников, 2009, с. 241).

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 Синельников, 2009, с. 237
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  3. Обухова, 2012, с. 7
  4. 4,0 4,1 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  5. 5,0 5,1 5,2 Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 39
  6. Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.]. – Минск : БГМУ, 2016. – 248 с. ISBN 978-985-567-629-5.
  7. 7,0 7,1 7,2 Амвросьев, Амвросьева, Гусева, 2015
  8. Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  9. 9,0 9,1 Обухова, 2012, с. 8
  10. Синельников, 2009, с. 238
  11. Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  12. 12,0 12,1 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  13. 13,0 13,1 13,2 13,3 13,4 13,5 13,6 13,7 Гайворонский, Ничипорук, 2005
  14. 14,0 14,1 14,2 Синельников, 2009, с. 240
  15. 15,00 15,01 15,02 15,03 15,04 15,05 15,06 15,07 15,08 15,09 15,10 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  16. 16,0 16,1 Обухова, 2012, с. 9
  17. 17,0 17,1 17,2 17,3 Синельников, 2009, с. 239
  18. Обухова, 2012
  19. Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  20. 20,0 20,1 20,2 20,3 Обухова, 2012, с. 10
  21. 21,0 21,1 21,2 21,3 21,4 21,5 21,6 21,7 21,8 21,9 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  22. 22,0 22,1 22,2 Обухова, 2012, с. 13
  23. 23,00 23,01 23,02 23,03 23,04 23,05 23,06 23,07 23,08 23,09 23,10 23,11 23,12 23,13 Синельников, 2009, с. 241
  24. 24,0 24,1 24,2 24,3 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  25. 25,0 25,1 25,2 25,3 25,4 25,5 25,6 25,7 Гайворонский, Ничипорук, 2005
  26. 26,0 26,1 26,2 26,3 Обухова, 2012, с. 11
  27. Обухова, 2012
  28. 28,0 28,1 28,2 28,3 Обухова, 2012, с. 12
  29. 29,0 29,1 29,2 29,3 29,4 29,5 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  30. Гайворонский, Ничипорук, 2005
  31. 31,0 31,1 Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 43
  32. Обухова, 2012
  33. 33,0 33,1 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  34. Синельников, 2009
  35. Обухова, 2012
  36. Синельников, 2009, с. 242
  37. 37,0 37,1 Обухова, 2012, с. 14
  38. 38,0 38,1 Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 40
  39. Синельников, 2009
  40. Обухова, 2012
  41. 41,0 41,1 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011, с. 109
  42. Синельников, 2009, с. 243

ЛітаратураПравіць

  • Синельников Р. Д. Учение о костях, соединении костей и мышцах // Атлас анатомии человека. — 7-е изд. — М.: Новая волна, 2009. — Т. 1. — 344 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-5-7864-0199-9. — ISBN 978-5-94368-050-2. — ББК 28.706. — УДК 611+611.1/.8(075.8)(084.42).
  • Пивченко П. Г., Трушель Н. А., Ковалева Д. В. Анатомия опорно-двигательного аппарата. Учебное пособие. — 2-е изд. — Минск: БГМУ, 2011. — 147 с. — 552 экз. — ISBN 978-985-528-429-2. — ББК 54.18 я73. — УДК 611.73(075.8).
  • Гайворонский И. В., Ничипорук Г. И. Анатомия мышечной системы (мышцы, фасции и топография). Учебное пособие. — СПб: ЭЛБИ–СПб, 2005. — 84 с. — 552 экз. — ISBN 5-93979-123-9.
  • Привес М. Г., Лысенков Н. К., Бушкович В. И. Анатомия человека. — 12-е изд. — СПб.: СПбМАПО, 2006. — 720 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-98037-028-5. — ББК 28.86. — УДК 611(075.8).
  • Обухова Л. А. Функциональная анатомия мышечной системы // Анатомия человека / под. ред. Шмугурова К. В.. — Новосибирск: НГУ, 2012. — 102 с. — 150 экз.
  • Амвросьев А. П., Амвросьева С. П., Гусева Е. А. Пластическая анатомия: учебное пособие. — Минск: Вышэйшая школа, 2015. — 107 с. — ISBN 978-985-06-1737-8.

СпасылкіПравіць