Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021

84-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021 года — 85-ы чэмпіянат свету быў запланаваны ў 2021 годзе адразу ў дзвюх краінах: Беларусі і Латвіі (Мінск і Рыга), але ў студзені 2021 года Беларусь была пазбаўлена права прымаць турнір. Спаборніцтвы адбываліся з 21 мая па 6 чэрвеня і завяршыліся перамогай зборнай Канады.

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021
2021 IIHF World Championship
Падрабязнасці чэмпіянату
Краіна правядзення Flag of Latvia.svg Латвія
Гарады правядзення Рыга
Час правядзення 21 мая6 чэрвеня
Колькасць каманд 16
← 2020
2022 →

Выбар месца правядзенняПравіць

На права правядзення чэмпіянату свету былі пададзены дзве заяўкі: адна сумесная заяўка Беларусі і Латвіі, другая — ад Фінляндыі.

Краіна Вынік
  Беларусь /   Латвія 55
  Фінляндыя 52

Латвія ўжо прымала чэмпіянат свету ў 2006 годзе, а Беларусь прымала турнір у 2014 годзе.

Было таксама вырашана, што Фінляндыя прыме чэмпіянат у наступным годзе.

17 жніўня 2020 года прэм’ер-міністр Латвіі Артурс Крыш’яніс Карыньш заявіў, што з-за бягучай палітычнай сітуацыі ў Беларусі Латвія не можа праводзіць чэмпіянат разам з ёй, і заклікаў перанесці беларускую частку турніру ў іншую краіну[1]. 3 верасня Карыньш заявіў, што Латвія наогул гатовая прыняць чэмпіянат у адзіночку а за 4 месяцы у краіне здольныя падрыхтаваць другую арэну[2].

17 верасня Еўрапейскі парламент заклікаў нацыянальныя спартыўныя федэрацыі-краін ченаў ЕС адклікаць рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2021 года ў Беларусі з-за «парушэнняў правоў чалавека»[3]. Спецыяльна для канчатковага рашэння па чэмпіянату свету Міжнародная федэрацыя па хакеі з шайбай стварыла экспертную камісію для падрыхтоўкі ўсебаковага агляду становішча спраў у Беларусі. У выніку, на падставе сваіх высноў эксперты падрыхтавалі даклад па сітуацыі ў Беларусі. Прэзідэнт Чэшскай федэрацыі хакея Тамаш Крал дапусціў, што федэрацыя можа адмовіцца пасылаць зборную на ЧС-2021[4]. Першапачаткова кіраўнік Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслаў Траццяк выступаў за захаванне ЧС-2021 у Мінску, але ў канцы жніўня ён жа заявіў, што Расія гатовая прыняць чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ў выпадку яго пераносу з іншай краіны[5].

18 верасня прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазель заявіў, што «трывожна бачыць тое, што адбываецца ў Беларусі», і што «мы сутыкнуліся з палітычным ціскам, які ставіць пад сур’ёзны сумнеў правядзенне ЧС-2021 у Мінску»[6].

3 лістапада прэзідэнт Фінскай федэрацыі хакея Хары Нумеля сказаў, што чэмпіянат свету будзе даволі цяжка правесці ў Беларусі па прычыне, што «сітуацыя ў краіне пагаршаецца»[7]. Салідарнасць з прэзідэнтам ФФХ выказала член савета ІІХФ ад Польшчы, камісар Польскай хакейнай лігі Марта Завадска.

У пачатку лістапада платформа «Голас» правяла апытанне сярод беларусаў, ці варта праводзіць у краіне хакейны ЧС-2021. У апытанні прынялі ўдзел 420 075 чалавек. З іх 90,85 % выступілі за адмену спаборніцтва, 3,41 % прапанавалі не адмяняць ЧС, а 5,74 % рэспандэнтаў не змаглі даць адказ.

17 лістапада, напярэдадні пасяджэння праўлення ІІХФ, дзе прымуць канчатковае рашэнне па ЧС-2021, прадстаўнікі Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі запісалі відэазварот да кіраўніцтва ІІХФ з мэтай адмяніць ЧС-2021 у Мінску[8].

24 снежня члены Кангрэса ЗША і парламентарыі Еўрапарламента (усяго 86 чалавек) напісалі адкрыты ліст у адрас ІІХФ з патрабаваннем пазбавіць Мінск права правядзення бліжэйшага чэмпіянату свету[9].

5 студзеня 2021 года нямецкае выданне «Frankfurter Allgemeine Zeitung» апублікавала адкрыты ліст Сашы Філіпенкі да старшыні Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля, у якім пісьменнік задае нязручныя пытанні па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску[10][11].

11 студзеня Рэнэ Фазель выправіўся на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам[12], у прыватнасці, падчас якой прайшло абмеркаванне чэмпіянату свету[13], але затым быў раскрытыкаваны і вымушаны апраўдвацца[14].

Да 16 студзеня ад падтрымкі Чэмпіянату свету, калі ён пройдзе ў Беларусі, адмовіліся яго спонсары брэнд NIVEA і кампанія Škoda[15]. 17 студзеня да байкоту спонсараў чэмпіянату свету далучыўся брэнд Liqui Moly, які гэтак жа адмовіўся падтрымліваць сусветны форум у выпадку яго правядзення ў Мінску[16].

18 студзеня рашэннем ІІХФ турнір перанесены з Мінска, патлумачылі гэта пытаннямі бяспекі[17].

20 студзеня прадстаўнік Федэрацыі хакея Канады Дамінік Саян заявіў, што цалкам падтрымлівае рашэнне ІІХФ пазбавіць Мінск права правядзення чэмпіянату[18].

2 лютага ІІХФ вызначыла Латвію адзіным месцам правядзення ЧС-2021. Гэта патлумачана эпідэміялагічнымі складанасцямі, а таксама з тэхнічнымі прычынамі, якія прывялі да рашэння правесці турнір у адным горадзе.

АрэныПравіць

Матчы Чэмпіянату свету прыняла Рыга. Асноўным стадыёнам стала «Арэна Рыга». Там гуляюць каманды групы B, а таксама адбываюцца два чвэрцьфіналы, паўфінальны і медальны раўнды. Другім стадыёнам стаў Алімпійскі спартыўны цэнтр, пераабсталяваны ў лядовы каток. Там праходзяць матчы групы A і два чвэрцьфіналы[19].

  Рыга   Рыга
Арэна Рыга
Умяшчальнасць: 10 300
Алімпійскі спартыўны цэнтр
Умяшчальнасць: 6 000
   

УдзельнікіПравіць

Удзельнічала 16 зборных каманд. У сувязі з рашэннем Спартыўнага арбітражнага суда па справе «Сусветнае антыдопінгавае агенцтва супраць РУСАДА», зборная Расіі выступіла на турніры пад назвай і сцягам Алімпійскага камітэта Расіі[20]. Паколькі ў ніжэйшых дывізіёнах турніры не праводзіліся, ніводзін з удзельнікаў найвышэйшы дывізіён па выніках спаборніцтваў не пакідаў.

Папярэдні раўндПравіць

Групы былі сфарміраваны 20 мая 2020 года[21].

Група АПравіць

М Зборная Г П ПА ПА П ШЗ ШП РШ А
1   Каманда АКР 7 5 1 0 1 28 10 +18 17
2   Швейцарыя 7 5 0 0 2 27 17 +10 15
3   Чэхія 7 3 2 0 2 27 18 +9 13
4   Славакія 7 4 0 0 3 17 22 -5 12
5   Швецыя 7 3 0 1 3 21 14 +7 10
6   Данія 7 2 1 1 3 13 15 -2 9
7   Вялікабрытанія 7 1 0 1 5 13 31 -18 4
8   Беларусь 7 1 0 1 5 10 29 -19 4

Група BПравіць

М Зборная Г П ПА ПА П ШЗ ШП РШ А
1   ЗША 7 6 0 0 1 21 8 +13 18
2   Фінляндыя 7 4 2 1 0 19 10 +9 17
3   Германія 7 4 0 0 3 22 14 +8 12
4   Канада 7 3 0 1 3 19 18 +1 10
5   Казахстан 7 2 2 0 3 22 18 +4 10
6   Латвія 7 2 0 3 2 15 16 -1 9
7   Нарвегія 7 2 1 0 4 17 21 -4 8
8   Італія 7 0 0 0 7 11 41 -30 0

Плэй-офПравіць

  Чвэрцьфінал                    
  В1    ЗША 6  
  А4    Славакія 1   Паўфінал
      B1    ЗША 2  
  Чвэрцьфінал   B4    Канада 4  
  А2    Швейцарыя 2
  В3    Германія 3         Фінал
              ПФ2    Фінляндыя 2
  Чвэцьфінал             ПФ1    Канада 3
  А1    Каманда АКР 1      
  В4    Канада 2   Паўфінал   Гульня за бронзу
      B2    Фінляндыя 2   ПФ1    ЗША 6
  Чвэрцьфінал   В3    Германія 1     ПФ2    Германія 1
  В2    Фінляндыя 1
  А3    Чэхія 0  

Скандалы вакол каманды БеларусіПравіць

 
Бела-чырвона-белы сцяг сярод іншых у Рызе

24 мая ў Рызе падчас правядзення ЧС па хакеі замянілі дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы. Мэр Рыгі разам з міністрам замежных спраў Латвіі зрабілі гэта, паколькі «сцяг, які сімвалізуе рэжым, што ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі»[22].

Амбасадар Латвіі быў неадкладна запрошаны ў Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з «абразай дзяржаўнага сцяга Беларусі» ў Рызе. Паслу Латвіі прапанавалі пакінуць Беларусь на працягу сутак. Усяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства таксама прапанавана пакінуць Беларусь — на працягу 48 гадзін. У адказ на гэта Латвія высылае ўсіх беларускіх дыпламатаў[23].

Пасля просьбы кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазеля вярнуць на флагштокі дзяржаўнае палотнішча Беларусі альбо выдаліць сцягі IIHF мэр Рыгі выразіў гатоўнасць да выдалення сцягоў IIHF[24]. Адэкватнай палітычнай рэакцыяй і сігналам аб тым, што Латвія не прызнае кіраўніцтва Беларусі, 25 мая назваў Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс інцыдэнт з заменай дзяржаўнага сцяга Беларусі падчас Чэмпіянату свету па хакеі[25].

25 мая ўрад Латвіі ўвёў абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю. Аргкамітэт чэмпіянату спадзяваўся, што ўдасца арганізаваць вылет у Мінск для беларускай зборнай. Для гэтага, паводле яго слоў, была неабходная афіцыйная просьба з боку беларускіх уладаў, аднак тыя з запытам не звярнуліся. Калі зборная Беларусі завяршыла выступленне, стала вядома, што яна вернецца дадому на аўтобусе, а не на самалёце[26][27].

Зноскі

  1. Финляндия рассмотрит возможность перенять часть чемпионата мира по хоккею 2021 года (руск.) . Press.lv (20 жніўня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  2. Латвия официально призвала перенести ЧМ по хоккею из Беларуси (руск.) . LSM.lv (3 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  3. Европарламент призвал отозвать решение о проведении ЧМ по хоккею 2021 года в Белоруссии (руск.) . ТАСС (17 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  4. Президент хоккейной федерации: Возможно, не отправлю свою команду на ЧМ в Минске (руск.) . Sport Zinas (17 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  5. Третьяк рассказал о готовности России провести ЧМ-2021 вместо Белоруссии (руск.) . MΣTAratings (31 жніўня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  6. Q&A with the IIHF President (англ.) . International Ice Hockey Federation (18 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  7. Valko-Venäjän urheiluväeltä karu esimerkki, miten Leijonien pelaajat olisivat vastuussa ihmiskohtaloista – maassa alkaa uusi yritys kammeta jääkiekon MM-kisat pois Minskistä (фін.) . yle.fi (3 лістапада 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  8. «Я была задержана, потому что имею сердце» (руск.) . САС у Instagram (17 лістапада 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  9. Члены Конгресса США призвали ИИХФ лишить Минск ЧМ-2021: «Безопасность спортсменов под угрозой» (руск.) . Sports.ru (24 снежня 2020). Праверана 24 снежня 2020.
  10. Sasha Filipenko «Genügen 450 Folter-Fälle nicht?» (ням.) . Frankfurter Allgemeine Zeitung (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.
  11. Саша Філіпенка — Рэнэ Фазелу: вы ўжо ўзялі з Лукашэнкам слова, што яго сабакі не будуць забіваць за іншыя сцягі?. Новы Час (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.
  12. 'Hello, My Dear': Lukashenka’s Warm Hug For International Ice Hockey Chief Leaves Belarusian Opposition, Activists Steaming Mad  — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 12 студзеня 2021
  13. Рэнэ Фазэль прыляцеў у Мінск, дзе сустрэўся з Лукашэнкам, Наша Ніва, 11-01-2021
  14. sportschau.de
  15. sport.tut.by
  16. Еще один спонсор откажется от поддержки ЧМ-2021, если турнир пройдет в Белоруссии (руск.) . Спорт Экспресс (17 студзеня 2021). Праверана 18 студзеня 2021.
  17. iihf.com
  18. Федерация хоккея Канады поддержала решение перенести ЧМ из Минска (руск.) . Спорт Экспресс (20 студзеня 2021). Праверана 24 студзеня 2021.
  19. nn.by
  20. https://fhr.ru/news/item/77896/
  21. Groups for Minsk & Riga 2021 (англ.) . International Ice Hockey Federation (20 мая 2020). Праверана 17 лістапада 2020.
  22. nn.by
  23. nn.by
  24. Радыё Свабода
  25. nn.by
  26. by.tribuna.com
  27. nn.by