Шасціпрамянёвыя каралы

Шасціпрамянёвыя каралы {Hexacorallia) — падклас каралавых паліпаў.

Шасціпрамянёвыя каралы
ZoasOpen.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hexacorallia Haeckel, 1866

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  52430
NCBI  6102
EOL  2549271
FW  60650

АпісаннеПравіць

У выкапнёвым стане вядомы з сярэдняга ардовіка (магчыма, раней). Валодаюць шасціпрамянёвай сіметрыяй цела (адсюль назва). Паліпы буйныя адзінкавыя або дробныя каланіяльныя. Колькасць шчупальцаў звычайна роўная або кратная 6. Гастральная поласць мае не менш за 12 папарна набліжаных першасных перагародак. У большасці ёсць вонкавы шкілет, часта вельмі масіўны, вапняковы, арганічны або мяшаны. Вядома 4300 відаў з 6 сучасных атрадаў, у т.л. актыніі.