Энтані Блінкен

Энтані Джон Блінкен (англ.: Antony John Blinken; 16 красавіка 1962, Нью-Ёрк) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША ў 2015—2017 гадах, дзяржаўны сакратар ЗША з 26 студзеня 2021 года.

Энтані Блінкен
англ.: Tony Blinken
Secretary Blinken's Official Department Photo.jpg
Сцяг Дзяржаўны сакратар ЗША Сцяг
з 26 студзеня 2021
Прэзідэнт Джозеф Байдэн
Папярэднік Майк Пампеа
Сцяг Намеснік Дзяржаўнага сакратара ЗША Сцяг
9 студзеня 2015 — 20 студзеня 2017
Прэзідэнт Барак Абама
Папярэднік Уільям Джозеф Бёрнс
Вэндзі Шэрмані[en] (в. а.)
Пераемнік Джон Саліван
Сцяг Намеснік саветніка па нацыянальнай бяспецы ЗША[en] Сцяг
20 студзеня 2013 — 9 студзеня 2015
Прэзідэнт Барак Абама
Папярэднік Дэніс Мак-Донау
Пераемнік Эўрыл Хэйнс
Сцяг Саветнік па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта ЗША
20 студзеня 2009 — 20 студзеня 2013
Віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн
Папярэднік Джон П. Ханна[en]
Пераемнік Джэйк Саліван
Нараджэнне 16 красавіка 1962(1962-04-16)[1][2] (59 гадоў)
Бацька Дональд Блінкен[d][4]
Жонка Эван Раян[d][5]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, адвакат, журналіст, managing partner
Месца працы
Commons-logo.svg Энтані Блінкен на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сын Дональда Блінкена з сям’і ўплывовага нью-ёркскага юрыста і Джудыт Блінкен, менеджара танцавальнай трупы Мерса Канінгема. Скончыў прыватную нью-ёркскую школу Далтона. У 1970 годзе бацькі развяліся, і праз год яго маці выйшла замуж за польскага юрыста, які выжыў у Халакосце, пісьменніка Самюэля Пізара і пераехала разам з сынам у Парыж, дзе кіравала Амерыканскім цэнтрам для студэнтаў і мастакоў. У 1984 годзе Блінкен скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, працягнуў навучанне ў Калумбійскім універсітэце[7].

Спічрайтар прэзідэнта Біла Клінтана[8].

На працягу першага тэрміна Барака Абамы ў 2009—2013 гадах, займаў пасаду саветніка па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна[9].

У 2013—2015 гадах з’яўляўся намеснікам саветніка па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША, у 2015—2017 гадах — намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША[10].

У 2018 годзе заснаваў разам былой памочніцай міністра абароны ЗША па палітычных пытаннях Мішэль Флурнуа кансалтынгавую фірму WestExec Advisors[11].

У лістападзе 2020 Джо Байдэн назваў яго будучым дзяржсакратаром ЗША ў сваёй камандзе[12]. 26 студзеня 2021 года Сенат большасцю галасоў зацвердзіў кандыдатуру Блінкена на пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША[13].

Асабістае жыццёПравіць

Жанаты з каталічкай ірландскага паходжання Эван Раян, унучкай былога кіраўніка Сакрэтнай службы ЗША, якая пачынала сваю кар’еру ў 1990-я гады, як намесніца Першай лэдзі ЗША[14].

Зноскі

  1. Jewish Virtual Library — 1998.
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress.
  3. Jewish Virtual Library — 1998.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Momtaz R., Herszenhorn D. M. Nine things to know about Antony Blinken // PoliticoCity of Brussels: Springer-Verlag, 2020. Праверана 25 лістапада 2020.
  5. WEDDINGS; Evan Ryan, Antony Blinken // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2002. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 8 сакавіка 2021.
  6. 6,0 6,1 The World According to Tony Blinken—in the 1980sWashington: 2021. — ISSN 2381-1595
  7. Jason Horowitz Antony Blinken steps into the spotlight with Obama administration role (англ.) . The Washington Post (15 верасня 2013). Праверана 11 лістапада 2020.
  8. Demetri Sevastopulo Biden’s ‘alter ego’ Antony Blinken tipped for top foreign policy job (англ.) . Financial Times (23 лістапада 2020). Праверана 23 лістапада 2020.
  9. Omri Nahmias Who is on Biden’s foreign-policy team, and what are their positions? (англ.) . The Jerusalem Post (20 ліпеня 2020). Праверана 11 лістапада 2020.
  10. Michael Martina, Simon Lewis, Arshad Mohammed Biden confidant Antony Blinken expected to get key foreign policy role (англ.) . Reuters (11 лістапада 2020). Праверана 11 лістапада 2020.
  11. Marianne Levine and Theodoric Meyer Former Obama officials launch strategic advisory firm (англ.) . Politico (16 лютага 2018). Праверана 13 лістапада 2020.
  12. Байдэн назваў імя будучага дзяржсакратара ЗША, Радыё Свабода, 23-11-2020
  13. Ентоні Блінкер — новий держсекретар США: що про нього відомо, 24 канал, 26-01-2021
  14. Corine Lesnes Ils feront le monde (10/43) : Antony Blinken, l'étoile montante de la diplomatie américaine (фр.) . Le Monde (29 ліпеня 2014). Праверана 11 лістапада 2020.

СпасылкіПравіць